• Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць прыёмную кампанію-2012

    Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць прыёмную кампанію-2012

    05.04.2012
    0
    1 344
    ,

    Для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год. Далей

  • Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу

    Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу

    13.03.2012
    0
    1 473
    ,

    Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі.

    Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю Далей

  • 5 рэчаў, якія згубілі рэктары беларускіх ВНУ з-за візавых санкцый

    5 рэчаў, якія згубілі рэктары беларускіх ВНУ з-за візавых санкцый

    12.03.2012
    2
    1 758
    ,

    21 лютага 2011 году ўпершыню ў гісторыі Беларусі Эўразьвязам былі ўведзеныя санкцыі супраць 5 беларускіх рэктараў. Агулам сярод 231 асобы, што цяпер маюць статус неўязных у ЭЗ, толькі сем чалавек унесеныя ў «чорныя сьпісы» за адлічэньні беларускіх студэнтаў. Іх шэнгенскія візы ануляваныя, а рахункі ў эўрапейскіх банках заблякаваныя. Але гэта не галоўныя страты, што панесьлі кіраўнікі ВНУ і беларуская адукацыя агулам праз увядзеньне візавых санкцый. Далей

  • Летняя школа для моладзі з Беларусі

    Летняя школа для моладзі з Беларусі

    06.03.2012
    0
    2 346
    ,

    The Heinrich Böll Foundation аб’яўляе аб прыёме заявак на ўдзел у “Летняй школе для маладых людзей з Беларусі”, якая адбудзецца ў Берліне 7-19 жніўня 2012 года. The Heinrich Böll Foundation з’яўляецца часткай зялёнага палітычнага руху, які развіваецца ва ўсім свеце ў адказ на традыцыйную палітыку сацыялізму, лібералізму і кансерватызму. Яго асноўныя прынцыпы: экалогія і ўстойлівае развіццё, дэмакратыя і правы чалавека, самавызначэнне і справядлівасць. Далей

  • Маладафронтаўца адлічылі з вучобы

    Маладафронтаўца адлічылі з вучобы

    Міхась Мускі быў студэнтам 3 курсу БНТУ механіка-тэхналягічнага факультэта. Сёньня хлопец падаў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.

    Апошні раз Міхасю пагражалі адлічэньнем супрацоўнікі КДБ, калі наведвалі й дапытвалі маладафронтаўца ў ізалятары на Акрэсьціна падчас адміністрацыйнага арышту за акцыю салідарнасьці 19 сьнежня 2011 г. Далей

  • Рэжым помсьціць за грамадзкую дзейнасьць

    Рэжым помсьціць за грамадзкую дзейнасьць

    14 лютага 2012 г. аб адлічэнні з Інстытута журналістыкі БДУ даведалася маладафронтаўка Шулейка Анастасія.

    Дзяўчына зьяўлялася адным з арганізатараў хвалі салідарнасьці з асуджанымі за маўклівыя акцыі.Тады адлічэньне яе мінавала. Але пасьля першага затрыманьня за акцыю ўпадтрымку Алеся Бяляцкага 25 лістапада Анастасія атрымала вымову.  Далей

  • Зь лютага кошт навучаньня ў ВНУ павялічыўся да 29%

    Зь лютага кошт навучаньня ў ВНУ павялічыўся да 29%

    Міністэрства адукацыі правяло маніторынг прагнозу коштаў на платнае навучаньне ў асобных ВНУ. За навучаньне ў БДУ цяпер трэба будзе плаціць да 12 млн.

    Міністэрства адукацыі агучыла нарэшце, праўда на тыдзень пазьней, чым абяцала, свае рэкамэндацыі аб чарговым падвышэньні аплаты за навучаньне ў беларускіх ВНУ. Рост складзе да 29%. На дадзены момант большасьць ўнівэрсытэтатаў пакуль ня ведаюць на колькі ў іх падаражала ў гэтым месяцы адукацыя. Першыя лічбы пакуль назваў толькі БДУ. Далей

  • Уладзімера Яроменка другі раз адлічылі з БДУІР

    Уладзімера Яроменка другі раз адлічылі з БДУІР

    Маладафорнтавец даведаўся пра гэта, калі адбыў 15 сутак за акцыю салідарнасці, якая прайшла 19 снежня  каля Чырвонага касцёла. Хлопцу патэлефанавалі з ВНУ і сказалі, што ён можа забраць дакументы.

    Былы палітвязень Уладзімер Яроменак пасля вызвалення аднавіў вучобу на трэцім курсе  факультэту кампутарнага праектавання  ў Беларускім  дзяржаўным універсітэце  інфарматыкі і радыёэлектронікі.  У верасні  гэтага  года  яны разам з Настай Палажанкай спрабавалі вывесіць сцягі ў цэнтры Мінску,  былі затрыманыя, і Уладзіміру Яроменку прысудзілі 12 сутак арышту. Пасля гэтага хлопца  папярэдзілі, што наступны арышт будзе падставай для адлічэння. У ВНУ зрабілі дакладна так, як і пагражалі. Далей

  • Рэзідэнцыя ў Культурніцкай сталіцы Еўропы 2013 для творцаў

    Рэзідэнцыя ў Культурніцкай сталіцы Еўропы 2013 для творцаў

    У межах Еўрапейскай культурнай сталіцы распачата міжнародная праграма рэзідэнцыі для маладых тэленавітых творцаў з усяго свету,  якія прадстаўляюць разнастайныя творчыя накірункі. Удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць свае культурніцкія праекты і прадставіць іх на лакальным і нацыянальным узроўнях. Далей

  • Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

    Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

    Сёньня Моладзевая палата пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў распачынае праймэріз, у каторым удзельнічае маладафронтавец Раман Пратасевіч.

    Маладафронтавец Раман Пратасевіч вырашыў удзельнічаць у выбарах у Моладзевую палату ад імя Маладога Фронту, каб яшчэ адным легальным спосабам данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ.

    Малады Фронт не разьлічвае асабліва на вынікі галасаваньня, бо лічыць Палатку моладзевую пры менскім гарсавеце бутафорнай — чаго варты хаця б той факт, што выбары ў яе манапольна, без удзелу іншых моладзевых арганізацыяў, праводзіць Менскі БРСМ. Далей

Старонка 3 з 41234