• За маладафронтаўца заступілася супрацоўніца Мінадукацыі

    За маладафронтаўца заступілася супрацоўніца Мінадукацыі

    Маладафронтаўца Рамана Пратасевіча выклікалі ў Міністэрства адукацыі ў пятніцу, бо ім “цікавіцца пэўная служба”.

    Юнака выклікалі ў Міністэрства вечарам 2 сьнежня. Атыквіст прабыў на размове паўтары гадзіны. У пятніцу па заканчэньні школьных урокаў Раман даведаўся, што яго шукаюць настаўнікі — у школу тэлефанавалі зь Міністэрства адукацыі. Былі званкі й бацькам маладафронтаўца. Далей

  • Кошт навучання ў ВНУ вырасце на 25%

    Кошт навучання ў ВНУ вырасце на 25%

    Кошт навучання ў вышэйшых навучальных і сярэдніх спецыяльных установах павялічыцца не больш чым на 25%. Кожная навучальная ўстанова, падлічыўшы свае выдаткі на адукацыйныя паслугі, падала ў Міністэрства адукацыі прапановы, якія былі скарэктаваныя. Як распавялі ў ведамстве, “хоць ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы самі вызначаюць кошт навучання, але ў сітуацыі, якая склалася, кіраўніцтву ВНУ і ССНУ было рэкамендавана не павялічваць кошт навучання больш чым на 25%”. Далей

  • Новыя правілы разьмеркаваньня: меркаваньне студэнтаў спытаюць у апошнюю чаргу

    Новыя правілы разьмеркаваньня: меркаваньне студэнтаў спытаюць у апошнюю чаргу

    Міністэрства адукацыі агучыла новыя правілы прымусовага разьмеркаваньня, якія пачнуць дзейнічаць перашага верасьня ў межах Кодэксу аб адукацыі. Цяпер пазьбегнуць разьмеркаваньня стане яшчэ цяжэй, затое разьмяркоўваць у першую чаргу будуць ня толькі ў дзяржаўныя кампаніі, пры гэтым самога студэнта аб жаданым месцы працы будуць пытаць у апошнюю чаргу. Для нязгодных з сыстэмай разьмеркаваньня прапаноўваецца толькі адна «вопцыя»: дабравольна заплаціць адразу за ўсё навучаньне па максымальным тарыфе без суду. Далей

  • Размеркаваньне студэнтаў. Адказны і трывожны момант

    Размеркаваньне студэнтаў. Адказны і трывожны момант

    25.07.2011
    1
    1 617
    ,

    Адным з найбольш трывожным, малапрыемным і адказным момантам у сыстэме беларускай вышэйшай адукацыі зьяўляецца разьмеркаваньне.

    Можна шмат казаць аб неканстуцыйнасьці практыкі разьмеркаваньня ў Беларусі альбо аб фактычнай адсутнасьці бясплатнай адукацыі ў краіне. Аднак гэта не дапамагае выпускнікам з вырашэньнем праблемаў. Таму прэс-служба МФ шукала адказы на актуальныя пытаньні, з каторымі можа сутыкнуцца выпускнік ВНУ падчас разьмеркаваньня на працу. Далей

  • Беларускія ВНУ пяройдуць на эўрапейскую сыстэму адукацыйных крэдытаў

    Беларускія ВНУ пяройдуць на эўрапейскую сыстэму адукацыйных крэдытаў

    23.07.2011
    0
    1 292
    ,

    Замацаваньне сыстэмы адукацыйных крэдытаў з улікам патрабаваньняў Балоньскай дэклярацыі прадугледжвае праграма разьвіцьця вышэйшай адукацыі Беларусі да 2015 году, што была прынятая ўрадам у пачатку месяца.

    Паводле плянаў Міністэрства адукацыі ўжо ў 2013 годзе беларускія студэнты будуць навучацца па эўрапейскай сыстэме крэдытаў, якая дазваляе самім выбіраць дадатковыя дысцыпліны, а таксама лягчэй пераводзіць беларускія дыплёмы ў «замежныя» стандарты. Далей

Старонка 4 з 41234