• Беларусы праваджалі апладысмэнтамі цягнік да дыктатуры (фота)

    Беларусы праваджалі апладысмэнтамі цягнік да дыктатуры (фота)

    14.07.2011
    0
    1 159
    ,

    Маладафронтаўцы разам з беларусамі Віленшчыны прынялі ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту на вакзале Вільні.

    Удзельнікі акцыі сабраліся на пэроне вазкала падчас ад’езду цягніка Вільня-Менск. Беларусы суправаджалі апладысмэнтамі ад’езд цягніка, які накіроўваўся ў краіну апошняй дыктатуры Эўропы з старадаўняй сталіцы Вялікага княства Літоўскага.

    Шэраг грамадзкіх актывістаў начале з маладафронтаўцамі выразілі такім чынам салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і заклікаюць беларусаў замежжа й неабыякавых грамадзянаў далучацца да акцыяў салідарнасьці. Далей

  • У Гомелі плянуюць “інфармацыйна-прававы мітынг” для міліцыі

    У Гомелі плянуюць “інфармацыйна-прававы мітынг” для міліцыі

    Актывіст гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” Канстанцін Жукоўскі 8 ліпеня падаў у гарвыканкам заяўку на правядзеньня ў горадзе 12 жніўня “інфармацыйна-прававога мітынгу” для супрацоўнікаў міліцыі.

    “3 ліпеня мы хоцелі правесьці ў Гомелі мітынг, каб прыцягнуць ўвагу грамадзкасьці на сацыяльна-эканамічныя праблемы ў краіне. Але прыцягнулі ўвагу толькі праваахоўных ворганаў: гарвыканкам забараніў мітынг, а ў прызначаны час на заяўленай плошчы каля ДК “Віпра” аб’яднаньня глухіх сабраліся толькі міліцыянэры — па розным ацэнкам, да трахста чалавек. Яны абмежавалі плошчу каля Палаца культуры й кагосьці, верагодна, чакалі”, — паведаміў Канстанцін Жукоўскі.

    У заяўцы акітывіст піша, што “ў сувязі з масавым наведваньнем 3 ліпеня супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў плошчы каля ДК, ён вырашыў правесьці для іх “інфармацыйна-прававы мітынг” на тэму “масавых парушэньняў супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў праваў і свабодаў грамадзянаў”. Далей

  • У Маладзечне 35 затрыманых пакінулі на ноч у РУУСе

    У Маладзечне 35 затрыманых пакінулі на ноч у РУУСе

    06.07.2011
    0
    1 032
    ,

    У Маладзечна падчас маўклівых акцыяў затырманы маладафронтавец Павал Сяргей.

    Павал змог патэлфанаваць з аўтазаку паплечнікам. Юнак распавёў, што знаходзіцца ў невялічкай, падобнай на прыбіральню, кабінцы аўтазака. Іншых людзей амаль ня бачыць, аднак чуе і па голасу пазнаў знаёмага.

    На 35 затрыманых падчас сённяшняй акцыі склалі пратаколы. Удзельнікаў маўклівай акцыі вінавацяць у “лаянцы матам” і “не падпарадкаваньні” загадам міліцыі. Усіх затрыманых сфатаграфавалі ў профільі ў анфас. Судзіць іх маюць заўтра раніцай.

  • Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

    Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

    26.05.2011
    0
    1 397
    ,

    Спадары і спадарыні! Паны і паненкі!
    Малады Фронт” распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.



    Суды за Плошчу-2010 амаль скончаныя, і хутка ўсіх бязвінна асуджаных развязуць па калоніях на невядомы тэрмін. Чым мы можам дапамагчы нашым братам у гэтым выпрабаванні? Сярод звычайных адказаў накшталт пісання лістоў і арганізацыі акцый салідарнасці мы знаходзім і новы – перадача ў СІЗА і калоніі беларускамоўнай і духоўнай літаратуры. Вядома, што сучасныя беларускія турмы не могуць пахвастацца добрымі бібліятэкамі, і многім вязням у вольны ад працаў час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі пра каханне ці міліцэйскія разборкі. Відавочна, такая літаратура не спрыяе духоўнаму развіццю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязням у складаны перыяд іх жыцця.

    Вы можаце паспрыяць таму, каб вязні ў турмах чыталі не эратычныя раманы, а Караткевіча; каб абмяркоўвалі ў камерах не адносіны паміж “ментамі” і “браткамі”, але рэвалюцыю Кастуся Каліноўскага!:)

    Перадайце кнігу на беларускай мове ці на духовую тэматыку нам, а мы падрыхтуем невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні, і адвязем туды кнігі!

    Каб перадаць кнігу, патэлефануйце на нумар +375297814223 (Кася) альбо напішыце на емэйл press.mfront[at]gmail.com

    Будзьма салідарнымі!

Старонка 28 з 28« Першая...1020...2425262728