• Гарадзенскі МФ даслаў звароты Казялкову і Латушку

    Гарадзенскі МФ даслаў звароты Казялкову і Латушку

    Актывісты Гарадзенскай арганізацыі МФ аб’явілі аб сканчэнні кампаніі «Горадня мае права на помнік Каліноўскаму». Подпісы, сабраныя за ўсталяванне помніка правадыру паўстання, ужо перададзеныя ў дзярж-структуры, а найбольш актыўныя ўдзельнікі ўзнагароджаныя падарункамі.

    Па выніках кампаніі, са словаў кіраўніка Гарадзенскага МФ, сабрана тры сотні подпісаў, адасланых зараз у гарвыканкам, а таксама ў Міністэрства культуры:

    – Мы не ставілі перад сабой мэты зараз збіраць тысячы подпісаў, 300 – гэта Далей

  • Улады сарвалі вечарыну на гонар Каліноўскага

    Улады сарвалі вечарыну на гонар Каліноўскага

    У Горадні сіламі міліцыі і гарвыканкаму была сарваная вечарына на гонар правадыра паўстання 1863 г. На ёй меліся сыграць легендарны панк-гурт “Кальян”, а таксама новы праект “Дзецюкі”.

    – Яшчэ учора музыку Алесю Дзянісаву тэлефанавалі з Гарвыканкаму, – распавядаюць арганізатары, – сёння ж пачаліся тэлефанванні А.Кіркевічу з Далей

  • “Малады Фронт” як спосаб экзістэнцыі

    “Малады Фронт” як спосаб экзістэнцыі

    Эсэ Алеся Кіркевіча

    Хто будзе абмульваць седзішчы аўтазакаў праз пяць-дзесяць гадоў?
    Ранішні Менск — паскуднае месца. Сырое, няўтульнае, нічога яшчэ не працуе.

    Сталінскі ампір навокал — гэта катастрофа для любой рэвалюцыі: з такімі дэкарацыямі рэжысёр спектакля ўжо загадзя вызначаны… Далей

  • Святло на дне. Піша Алесь Кіркевіч

    Святло на дне. Піша Алесь Кіркевіч

    14ці палітвязням прысвячаецца

    Як хочаш жыць – шукай сабе прытулак.
    Як хочаш быць – рабі ўсё, як раней.
    Ты з вуліцы ўбягаеш у завулак
    Агню шукаеш там, дзе менш агней. Далей

  • МФ-Горадня: штраф 70 (!) базавых велічыняў на дваіх

    МФ-Горадня: штраф 70 (!) базавых велічыняў на дваіх

    Горадзенскіх маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор аштрафавалі на 1 575 000 руб. і 875 000 руб. адпаведна паводле артыкулу 23.34 КоАП РБ – “арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”. Судовая бюракратыя пры гэтым зблытала ўсё, што толькі мажліва… Далей

  • “Дзень гневу” збірае ўраджай…

    “Дзень гневу” збірае ўраджай…

    Учора нібыта меўся адбыцца суд над актывістамі Горадзенскага МФ Веранікай Велігор і Алесем Кіркевічам. Пра гэта першай даведалася маці Кіркевіча …за 5 хвілін да пачатку паседжання.

    Прыкладна ў 15.55 у дамафон кватэры Кіркевіча пазваніа асоба, якая назвала сябе ўчастковым. Слухаўку падняла маці актывіста. Асоба паведаміла, што ўжо Далей

  • Восеньскае абвастрэнне. Піша Алесь Кіркевіч

    Восеньскае абвастрэнне. Піша Алесь Кіркевіч

    Беларускае грамадства, разам з прэзідэнтам, бюракратычнай мафіяй, гэбнёй, прыбіральшчыцай з будынку ААЦ, Віктарам Івашкевічам, шафёрам Іосіфам Іосіфавічам, разам з якім мы сёння разгружалі блокі, знаходзіцца ў глыбокай дэпрэсіі. Дэпрэсія — жудасны стан для палітыка (шчыра спачуваю) і цудоўны для літаратара, страшэнны для развіцця турызму і ідэальны для рэвалюцыі.

    А паколькі рэвалюцыя, як і сэкс, ёсць добрай сама па сабе — дабраславім дэпрэсію і падзякуем за яе Богу! Далей

  • Узлюбі рускага! Піша Алесь Кіркевіч

    Узлюбі рускага! Піша Алесь Кіркевіч

    У той час, як сотні аналітыкаў разбіраюць расейска-беларускія адносіны, а тэлевядучыя ўжо стаміліся апраўдвацца і запісваюцца ў чэргі на курсы гіпнозу, мне ўспамінаецца стары савецкі мульцік «Лятучы карабель», які ўжо можна лічыць палітычным. Памятаеце, калі цар «падвіс» на караблі, яго прагматычны «верны сябар» Палкан падышоў з працоўнай прапановай: «Я табе драбіну, а ты мне карону!» «Ты што, Палкан!» «Ну, як хош…» — Палкан махае рукой і Далей

  • Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

    Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

    12 кастрычніка ў Гародні адбылося паседжанне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну, якая аштрафавала маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор на 10 базавых велічынь кожнага, што складае ў эквіваленце па 350 тысяч рублёў.

    Нагадаем, што грамадскіх актывістаў затрымалі ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыянты забралі ў Велігор ноўтбук, Далей

  • Горкае бяздзеянне

    Горкае бяздзеянне

    Віктару Івашкевічу прысвячаецца

    Першы дождж. Я не іду на акцыю.

    Подых восені і поўня панад горадам…

    Першы раз я не іду на акцыю –

    Не стучыць мне сэрца цяжкім молатам. Далей

Старонка 3 з 512345