• Алесь Кіркевіч. Лунае дзень, як сцяг…

    Алесь Кіркевіч. Лунае дзень, як сцяг…

    Лунае дзень, як сцяг,
    Блакіт празрысты,
    І не адбудзецца працяг –
    Не спаліць лісця.

    Агонь і попел скроняў не крануць,
    А розум застанецца чыстым,
    Усё паўторыцца ізноў,
    Усё карысна. Далей

  • Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

    Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

    Партрэты зьняволенага намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча зь інфармацыяй аб палітвязьні зьявіліся на вуліцах Менску.

    Маладафронтаўцы такім чынам нагадваюць грамадзянам Беларусі аб незаконных дзеяньнях нашай улады. Паплечнікі Алеся інфармуюць, што ў нашай краіне існуюць рэпрэсіі й знаходзяцца палітычныя зьняволеныя, фактычна асуджаныя за іншадумства. Адзін зь іх — Алесь Кіркевіч — нядаўна прызнаны міжнароднай супольнасьцю вязьнем сумленьня.

    Далей

  • Алесь Кіркевіч “ЎКантакце”

    Алесь Кіркевіч “ЎКантакце”

    Працуе старонка ЎКантакце Алеся Кіркевіча. На ёй разьмяшчаюцца думкі й вершы, якія Алесь дасылае з-за кратаў.

    Цяпер карыстальнікі «Вконтакте» могуць сачыць за лёсам палітвязьня ў сацыяльнай сетцы, чытаць і каментаваць падзеі з турэмнага жыцьця. Далей

  • Алесь Кіркевіч. Турэмнае фота, відэа й новы верш

    Алесь Кіркевіч. Турэмнае фота, відэа й новы верш

    Алесь Кіркевіч — 20-гадовы намеснік старшыні «Маладога Фронту». Быў асуджаны па справе аб «масавых беспарадках», атрымаў чатыры гады турмы. Днямі яго перавялі з мінскай Валадаркі ў Наваполацкую калонію № 10. Далей

  • Кіркевіч даслаў з турмы новы малюнак і верш

    Кіркевіч даслаў з турмы новы малюнак і верш

    Намесьнік старшыні МФ з Гародні Алесь Кіркевіч, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачання ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, даслаў жонцы новы верш і малюнак.

    Нёман хваляй цёмнай разбурыў спакой
    Сніцца ўзбярэжжу толькі вечны бой
    Хвоя закалыша лёгкі ўспамін
    Як пад хваляй дышаць сотні ржавых мін. Далей

  • МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА

    МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА

    Гарадзенскі лідэр МФ Алесь Кіркевіч дасылае з турмы КДБ у лістах новыя малюнкі ды вершы.

    Свае творы вязень “амерыканкі” прысьвячае перадусім жонцы Надзеі, з якой пабраўся шлюбам пасьля падзеяў 19 снежня, перад арыштам. Далей

  • Творчасьць Алеся Кіркевіча

    Творчасьць Алеся Кіркевіча

    Падзеі 19 сьнежня дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ўдала скарыстаў у мэтах рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай моладзі. За кратамі апынуліся талантлівыя сябры Маладога Фронту. Гэтая старонка прысьвечана зьняволенаму маладафронтаўцу Алесю Кіркевічу й яго творчасьці.

    Алесь Кіркевіч нарадзіўся ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Яму 21 год. Намесьнік старшыні “Маладога Фронту”, кіраўнік Гарадзенскай філіі МФ. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гародне краязнаўцам. Далей

Старонка 5 з 512345