• Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Cёньня ўвечары адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў, што былі асуджаныя за малітву й зьнічкі ў гадавіну апошніх прэзідэнцкіх “выбараў”, якія, як вядома, скончыліся брутальным разгонам дэманстрацыі шматтысячнага натоўпу неабыякавых грамадзянаў нашай краіны.

    На волю сёньня выйшлі: лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, маладафронтавец Міхась Мускі й яшчэ трое пакараных адміністратыўнымі арыштамі ў 10 сутак пасьля падзей 19 сьнежня ля Чырвонага Касьцёлу. Вызваленых сустракалі воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава героям!”, а таксама навагоднімі падарункамі й прысмакамі каля 15 чалавек, сярод якіх былі й тыя, што атрымалі меншыя адміністратыўныя арышты за 19 чысло ці штрафы. Далей

  • Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

    Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

    Паважаныя сябры! Запрашаем сёньня а 17:00 на традыцыйную акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

    А 19.00 —  пасля 10 сутак арышту з СІЗА на Акрэсціна выходзіць на волю маладафронтавец Міхась Мускі й намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” і прадпрымальніцкі лідэр Аляксандр Макаеў. Таксама выпускаюць яшчэ некалькі чалавек, якія былі арыштаваныя падчас мірнай акцыі 19 снежня 2011 года!
    Сустракаем нашых паплечнікаў!!! Далей