• Сілавікі перашкаджаюць прапагандзе ЗОЖ!!!(фотафакт)

    Сілавікі перашкаджаюць прапагандзе ЗОЖ!!!(фотафакт)

    Сябры гомельскага Маладога фронту разам з сябрамі кааліцыі Наша Альтэрнатыва 8 сакавіка праводзілі трэцці дзень акцыі за цвярозы лад жыцця. Трохдзённую акцыю актывісты ладзілі ў фармаце “Хопіць піць- трэба жыць!”. Далей

  • Гомельскіх актывістаў затрымалі падчас акцыі супраць алкагалізму

    Гомельскіх актывістаў затрымалі падчас акцыі супраць алкагалізму

    Грамадскія актывісты гомельшчыны былі затрыманыя 23 лютага падчас анці алкагольнай кампаніі.

    Актывісты са студзеня праводзяць такія акцыі. Мерапрыемства праходзіла ў цэнтры гораду каля ўваходу ва ўнівермаг Гомель актывісты раздавалі мінакам улёткі з тэкстам “Хопіць піць. Час сям’ю карміць і краіну бараніць”. Далей

  • Заклікі не піць на дзень закаханых

    Заклікі не піць на дзень закаханых

    Грамадскія актывісты  Гомельшчыны павіншавалі мінакоў з днём усіх закаханых улёткамі з заклікам да жыцця без алкаголю.

    Грамадскія актывісты  Малодога фронту разам з сябрамі з кааліцыі Наша альтэрнытыва і актывістамі з іншых арганізацый правялі акцыю на дзень улюбёных. Падчас акцыі актывісты раздавалі ўлёткі з тэкстам“Хопіць бухаць-час кахаць”. Акцыя прайшла ў межах правадзімай  кааліцыяй кампаніі “Хопіць піць-трэба жыць”. Мерапрыемства адбылося ў цэнтры горада і прайшло без затрыманняў. Хаця супрацоўнікі міліцыі ўсёж такі пацікавіліся фарматам акцыі і нават атрымалі асобнікі ўлётак. Далей

  • Гомельскія актывісты павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі

    Гомельскія актывісты павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі

    Сябры кааліцыі “Наша альтэрнатыва”, у склад якой уваходзіць Малады Фронт, разам з сябрамі кампаніі “Гавары праўду” ды інш. 22 снежня правялі дабрачынны ранічнік у сацыяльна-педагагічным цэнтры у вёсцы Бярозкі гомельскага раёну. Далей

  • “Ліст палітвязням” у Гомелі

    “Ліст палітвязням” у Гомелі

    Сябры кааліцыі Наша альтэрнатыва, у якую ўваходзіць Малады фронт,  10 снежня даслалі лісты палітвязням. Далей

  • Да “Нашай Альтэрнатывы” далучыліся актывісты РПСС

    Да “Нашай Альтэрнатывы” далучыліся актывісты РПСС

    У Гомелі 27 лістапада  у Дзень герояў прадстаўнікі дэмакратычных сіл — незарэгістраваных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятыў  кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” — падпісалі пагадненне аб прыняцьці у склад новых сябраў рэспубліканскай арганізацыі РПСС.

    Як паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства, вабласны кіраўнік Маладога фронту Андрусь Цянюта пад пагадненьнем аб стварэньні структуры блёка падпісаліся прадстаўнікі Рэвалюцыі Праз Сацыяльныя Сеткі. Далей

  • Андрусь Цянюта: “Колькі каштуюць гонар і свабода?”

    Андрусь Цянюта: “Колькі каштуюць гонар і свабода?”

    Маладафронтавец Андрусь Цянюта ў размове з прэссавай службай Маладога фронту распавёў пра свой погляд на пастаяннае падвышэнне коштаў. Далей

  • У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

    У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

    У Гомелі 4 кастрычніка затрыманы актывіст арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта.

    Як паведаміў яго знаёмы Дзмітрый Карашкоў, прыкладна ў 11.00 ён сустракаўся з Цянютам каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Да іх падышлі супрацоўнікі АМАП, папрасілі прад’явіць мабільныя тэлефоны. «Яны растлумачылі, што шукаюць украдзеныя мабільныя тэлефоны. Праверыўшы тэлефоны, супрацоўнікі АМАП запатрабавалі прад’явіць да агляду нашы заплечнікі. У Андрэя яны знайшлі расцяжку „Свабоду Дашкевічу“ і затрымалі яго», — сказаў Карашкоў. Паводле яго слоў, актывіста даставілі ў Чыгуначны РАУС. Далей

  • Андрусь Цянюта абскардзіць пастанову суда

    Андрусь Цянюта абскардзіць пастанову суда

    Пра гэта 3 кастрычніка 2011г. каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту Андрусь Цянюта паведаміў рэдакцыі сайту www.mfront.net .

    Нагадваем, што 20 верасня маладафрантовец быў затрыманы супрацоўнікамі чыгуначнага РАУС г.Гомеля падчас распаўсюду ўлётак пра Народны сход па паштовых скрынях па вул.Юбілейная. Суд прызнаў Андруся віноўным па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і прысудзіў 10 сутак арышту, нягледзячы на тое, што падчас суду Цянюта прасіў суд прыняць да ўвагі артыкул 11 “Закону Рэспублікі Беларусь Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад 12 ліпеня 2000 г. № 411-З Аб Рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, Далей

  • Сукамернік пакістанец і газета з надпісам “пералом”

    Сукамернік пакістанец і газета з надпісам “пералом”

    Андрусь Цянюта, каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту, які нядаўна адбываў 10 сутак арышту за улёткі з заклікам на Народны сход распавёў падрабязнасці свайго суду і знаходжання ў ІЧУ.

    Нагадваем, што ў гомельскім ІЧУ адбываюць пакаранне яшчэ два грамадскіх актывіста Зміцер Шаўчэнка і Кастусь Жукоўскі.

    Андрусь, гэта не першая твая адміністрацыйная справа, але ж мабыць што-небуць уразіла цябе на судзе?

    ─ Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што супрацоўнік амапу, сп. Ючко не ведае закон ! На маю думку, як гэтыя людзі могуць бараніць людзей калі яны самі не ведаюць законаў ? Так сама я ўдзячны усім за падтрымку,на судзе было шмат людзей і гэта вельмі натхняла. Далей

Старонка 3 з 512345