• Затрыманых флэшмобераў сустракаюць ля гомельскага ІЧУ

    Затрыманых флэшмобераў сустракаюць ля гомельскага ІЧУ

    З гомельскага ізалятара часовага ўтрымання пачалі выходзіць затрыманыя флэшмоберы. Маладзёнаў сустракаюць неабякавыя гамельчукі. Штодзень для затрыманых падчас маўклівых акцыяў пратэсту валанцёры прыносяць неабходныя рэчы, газеты ды ваду.

    Як распавёў адпушчаны пасля пяці сутак адміністратыўнага арышту Андрэй Цянюта (фота), толькі ў апошні дзень знаходжання пад вартай ён атрымаў чатыры “перадачкі”: Далей

  • Сустракаем Андруся Цянюту

    Сустракаем Андруся Цянюту

    Сёньня ў Гомелі вызваліцца пасьля 5-суткавага арышту маладафонтавец Андрусь Цянюта.

    Кіраўнік гомельскай стурктуры МФ Андрусь Цянюта быў затрыманы 1 ліпеня ў двары свайго дома.

    Апроч Андруся былі затырманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка. Прывылава й Цянюту абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1. КаАП РБ).

    Маладафронтаўцы лічаць затырманьне Андруся Цянюты з прэвентыўнымі рэпрэсіямі. Андрусь быў адным з арганізатараў ў Гомелі 3 ліпеня мітынгу, прысьвечанага тэме зьбядненьня беларускага народа. Паплечнікі Цянюты ўпэўнены, што Андруся затрымалі напярэдадні 3 ліпеня, каб сарваць пляны мясцовых маладафронтаўцаў. Далей

  • Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

    Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

    У розных гарадах Беларусі прайшлі прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл.

    Сёння ў Гомелі затрыманы член міжнароднага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта. Вечарам 1 ліпеня ён быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі ў двары свайго дома і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Маці паведамілі, што 4 ліпеня над Цянютам павінен адбыцца суд і ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ. У чым канкрэтна абвінавачваецца маладзёжны актывіст, невядома. Далей

Старонка 5 з 512345