• КДБ цікавілася сайтам САЛІГОРСК.org з-за маладафронтаўскага велапрабегу

    КДБ цікавілася сайтам САЛІГОРСК.org з-за маладафронтаўскага велапрабегу

    Суддзя суда Салігорскага раёна Валянціна Лапіна 4 ліпеня не задаволіла скаргу актывіста Маладога Фронта Андрэя Тычыны на забарону велапрабегу. Спадзяванні маладзёна на пэўную перадвыбарчую лібералізацыю не апраўдаліся.

    Салігорскі выканаўчы камітэт у судзе прадстаўляў начальнік юрыдычнага аддзела Аляксей Страпко. Тлумачэнні забароны велапрабегу з вуснаў маладога юрыста гучалі досыць абсурдна. Далей

  • Велапрабег: Андрусь Тычына супраць Рымашэўскага

    Велапрабег: Андрусь Тычына супраць Рымашэўскага

    Рашэнне старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага аб забароне правядзення велапрабега мясцовы актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Андрэй Тычына абскардзіць у судзе. Нагадаем, мэтай правядзення дадзенага велапрабегу было выказванне пратэсту супраць вынікаў Рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года, следствам якога стала страта дзяржаўнага статусу гістарычнай нацыянальнай беларускай сімволікай — бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”. Далей

  • Андрусь Тычына зноўку на волі

    Андрусь Тычына зноўку на волі

    Актывіст Маладога Фронту Андрусь Тычына ўвечары 20 ліпеня быў вызвалены з салігорскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля сямі сутак арышту. У тэлефоннай размове з рэдакцыяй сайту САЛІГОРСК.ОРГ ён пацьвердзіў, што ўмовы ўтрыманьня ў ІЧУ абсалютна прыніжальныя, але ж ён праблем са здароў’ем праз гэта покуль не займеў. Далей

  • У Салігорску вызвалены Ільля Шыла

    У Салігорску вызвалены Ільля Шыла

    6 ліпеня пасьля 7-суткавага арышту вызваліўся салігорскі маладафронтавец Ільля Шыла.

    Сям’я Шылаў была затрымана тыдзень таму падчас маўклівай акцыі ў Салігорску. На Ільлю склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

    “У раўсе бачыў Андруся Тычыну — ён казаў, што на астатніх затрыманых складалі не адзін пратакол. Хоць на мяне быў толькі адзін,” — кажа Ільля. Далей