• Маладафронтаўцы прынялі ўдзел у Марафоне Салідарнасці (фота/відэа)

    Маладафронтаўцы прынялі ўдзел у Марафоне Салідарнасці (фота/відэа)

    19 снежня па ініцыятыве каардынацыйнай групы “За Волю” адбыўся Марафон салідарнасці, прысвечаны другой гадавіне Плошчы-2010. Падчас імпрэзы быў паказаны фільм «Даволі! Да Волі…», зняты рыжысерамі Андрэем Куцілам і Вячаславам Ракіцкім.

    Таксама сваю салідарнасць з сем’ямі палітвязняў выказалі былыя палітвязні Аляксандр Фядута, Уладзь Яроменак і Алесь Кіркевіч. Маладафронтаўцы Уладзь і Алесь пачыталі свае вершы, Уладзь акампанаваў на гітары.

    Далей

  • Фільм «Даволі! Да Волі…» на Марафоне Салідарнасці!

    Фільм «Даволі! Да Волі…» на Марафоне Салідарнасці!

    У аўторак 18 снежня адбудзецца перадКалядны Марафон Салідарнасці. У межах Марафона будзе паказаны фільм «Даволі! Да Волі…», зняты рыжысерамі Андрэем Куцілам і Вячаславам Ракіцкім.

    Самі рэжысеры таксама будуць на імпрэзе і разам з былымі палітвязнямі Уладзем Яроменкам, Алесем Кіркевічам, Аляксандрам Фядутам выкажуць сваю салідарнасць з тымі,хто яшчэ застаецца за кратамі.

    На імпрэзе можна будзе падпісаць Калядныя паштоўкі для палітвязняў.

    Далей

  • Андрэй Хадановіч: “Прагнеш свабоды — то бяры!”

    Андрэй Хадановіч: “Прагнеш свабоды — то бяры!”

    У чацьвер на імпрэзе “Марафона Салідарнасці” правёў выступ вядомы паэт, бард Свабоды, перакладчык Андрэй Хадановіч. Таксама на вечарыне “завочна” віншавалі палітвязня Эдуарда Лобава, у якога 1 снежня быў Дзень народзінаў.

    Прысутныя ў залі , слухаючы Андрэя Хадановіча, разам з ім пераносіліся з адной краіны ў другую –  аўтар маляваў то Парыж Сержа Генсбура, то вандроўкі па Амерыцы ды Карэі. “Вершы Хадановіча стварылі ў зале атмасферу рамантычна-фантастычную, вельмі светлую і легкую. Людзі былі зачараваныя вершамі Хадановіча і  Генсбура. Вера, надзея на перамены віталі ў паветры”, – дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі вечарыны.

    Далей

  • ЗашМальцаваная калода

    ЗашМальцаваная калода

    19.11.2012
    0
    3 043
    ,

    Як Леанід Малец, нашчадак КПЗБ-оўцаў са Слонімшчыны , ператварыўся ў “рускага чалавека” генерала Мальцава, які нядаўна ледзь ня стаў старшынём КДБ.

    «Ідэалагічная праца павінная быць такой жа мэтанакіраванай, як у ваеннай справе артылерыя, (…) павінна насамрэч накрываць цэль.»    Леанід Мальцаў Далей

  • На “Марафоне Салідарнасці” – Раман Абрамчук!

    На “Марафоне Салідарнасці” – Раман Абрамчук!

    Бард Свабоды, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй Раман Абрамчук далучаецца да Марафона Салідарнасці з палітвязнямі.

    Яго выступ адбудзецца ў аўторак 20 лістапада на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) а 18-00.

    Далей

  • За Дзяды – папярэджанне і пастаноўка на ўлік

    За Дзяды – папярэджанне і пастаноўка на ўлік

    Камісія па справах непаўнагадовых Фрунзенскага раёна Менска вынесла афіцыйнае папярэджанне маладафронтаўцу Уладзіславу Шведу. Да таго ж, хлопца паставілі на ўлік.

    Уладзіслава Шведа затрымалі на падыходзе да гадзіннікавага заводу 4 лістапада падчас Дзядоў. Хлопца абвінавацілі ў лаянцы матам і склалі адпаведны пратакол.

    Далей

  • Валярына Кустава дапытала аўтара “Маладафронтаўкі” (відэа)

    Валярына Кустава дапытала аўтара “Маладафронтаўкі” (відэа)

    13.11.2012
    4
    2 869

    Што адбываецца з беларускаю літаратураю? Яна дэградуе, нараджаючы маргінальных аўтараў, ці ў яе «ломка» перад тым, як прадэманстраваць свету творцаў першых беларускіх бестселераў ХХІ стагоддзя? 

    Валярына высвятляе: «Маладафронтаўка» – палітычная фантазія з эратычным падтэкстам ці жорсткая беларуская праўда?

    Да апошняга Віктар Шукеловіч, аўтар скандальнага тэксту «Маладафронтаўка», надоечы надрукаванага ў «Нашай Ніве», адмаўляўся ад інтэрв’ю. А тым больш не пагаджаўся паказваць свайго твару. І падставы для гэтага ён меў: пасля правакацыйнай публікацыі, на адрас аўтара пачалі прыходзіць лісты з абразамі ды пагрозамі.

    Далей

  • Сёння на “Марафоне” – Тамковіч, Мікалайчык  ды Ісакаў

    Сёння на “Марафоне” – Тамковіч, Мікалайчык ды Ісакаў

    Да Марафону Салідарнасці з палітвязнямі далучыліся вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч, які выдаў кнігу пад назвай “Супраць плыні” пра лёсы васямнаццаці асобаў, якія трапілі за краты пасля падзей 19 снежня мінулага года, вядомыя кінарэжысеры Вольга Мікалайчык і Сяргей Ісакаў.

    На гэтым вечары Салідарнасці мы пабачым фільмы Вольгі Мікалайчык пра мужнага маладафронтаўца Ўладзя Яроменку, фільм Сяргея Ісакава пра нязломнага Аляксандра Малчанава,пачуем расказ Аляксандра Тамковіча пра героеў сваіх кніг, збярэм сродкі для дапамогі сям’е Крутых. Хворая маці – інвалід і дачка-ахвяра тэракту засталіся без адзінага кармільца, якога ўлады кінулі за краты , а затым у вар’ятню, адпомсціўшы за жаданне Крутога дамагчыся праўды ў “справе менскіх тэрарыстаў”.

    Далей

  • Прэзэнтацыя кнігі вершаў “Кенгір” пакутніцы ГУЛАГу Надзеі Дземідовіч пройдзе ў Менску

    Прэзэнтацыя кнігі вершаў “Кенгір” пакутніцы ГУЛАГу Надзеі Дземідовіч пройдзе ў Менску

    У сераду 31 кастрычніка ў 18-00 на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) у межах “Марафону салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі” адбудзецца прэзэнтацыя кнігі вершаў “Кенгір” найстарэйшай беларускай дзяячкі, пакутніцы ГУЛАГу, паэткі Надзеі Раманаўны Дземідовіч. Шчыра запрашаем!
    Надзея Дземідовіч – гэта жанчына вялікага сэрца і шчырай душы, якую не зламалі ні катаваньні, на сталінскія лагеры, ні пазьнейшая адзінота (ГУЛАГ пакінуў яе без уласнай сям’і). Далей
  • Вечарына памяці Міхася Ткачова

    Вечарына памяці Міхася Ткачова

    30.10.2012
    0
    1 234
    ,

    У пятніцу, 2 лістапада, на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці выдатнага беларускага гісторыка і археолага, першага старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады доктара гістарычных навук прафесара Міхася Ткачова.

    Пачнецца вечарына а 18-й гадзіне. Далей

Старонка 3 з 612345...Апошняя »