• Запрашаем на выступы Дашука і Новікавай!

    Запрашаем на выступы Дашука і Новікавай!

    “Марафон салідарнасці” працягваецца! На гэтым тыдні выступяць:

    * вядомы рэжысёр Віктар Дашук з прэзентацыяй фільма “Аўтапартрэт у наручніках” – аўторак, 25 верасня, 18.00, сядзіба БНФ

    * бард Свабоды Марыя Новікава – чацьвер, 27 верасня, 18.00, сядзіба БНФ

    Уваход вольны! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

    Далей

  • RIP. Памерла Хрысціна Шацікава

    RIP. Памерла Хрысціна Шацікава

    22.09.2012
    0
    1 768
    ,

    Ва ўдзельніцы «Плошчы-2006» засталіся двое дзяцей і пажылыя бацькі.

    21 верасьня ў магілёўскім хоспісе памерла грамадзкая актывістка Крысціна Шацікава. Апошнім часам яна цяжка хварэла, у яе было анкалягічнае захворваньне. Далей

  • Украінскі пісьменнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)

    Украінскі пісьменнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)

    Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец выступіў з відэа-зваротам ў падтрымку беларускага палітвязня, лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча.

    Відэа-зварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. Далей

  • Прэзентацыя кнігі “Арытмія, альбо код  супраціву”

    Прэзентацыя кнігі “Арытмія, альбо код супраціву”

    Журналіст Аляксандр Тамковіч і кансорцыюм “ЕўраБеларусь” маюць  гонар запрасіць на прэзентацыю кнігі А.Тамковіча “Арытмія, альбо код  супраціву”.

    Кніга складаецца з 38 нарысаў пра выбітных дзеячоў грамадзянскай супольнасці беларусі і праілюстравана  ўнікальнымі фатаграфіямі сямейных альбомаў. Далей

  • 15 год Маладому Фронту. 15 маладафронтаўцаў: чаму я ў МФ?

    15 год Маладому Фронту. 15 маладафронтаўцаў: чаму я ў МФ?

    03.09.2012
    0
    4 058
    ,

    “Малады Фронт” – патрыятычны рух беларускай моладзі, заснаваны ў 1997 годзе.  6 верасьня нам споўніцца ўжо 15 год, 15 год, як моладзь, нягледзячы на рэпрэсіі, працягвае верыць у лепшую будучыню, змагацца й упэўнена йсьці да сваёй мэты – свабоднай хрысьціянскай Беларусі. Верым, можам, пераможам! Далей

  • Антон Фурс: «Прысягу прымалі пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

    Антон Фурс: «Прысягу прымалі пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

    30 красавіка святкуе 85-годдзе Антон Фурс, адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ў 1945–1947 гадах дзейнічала ў Глыбокім і Паставах.

    Антон Фурс нарадзіўся ў 1927 годзе ў мястэчку Язна Дзісненскага павета (цяпер Мёрскі раён). Вучыўся ў школе ў Язне і прагімназіі ў Глыбокім, пасля акупацыі паступіў у Глыбоцкую педагагічную вучэльню.

    Неяк у 1945 годзе ў Глыбокім трое язненскіх хлопцаў — студэнты педвучэльні Васіль Мядзелец, Антон Фурс і вучань сярэдняй школы Алесь Юршэвіч — пачалі разважаць пра русіфікацыю адукацыі. Прыйшлі да рашэння стварыць патаемную арганізацыю на ўзор віленскіх філаматаў і філарэтаў.

    Далей

  • Янку Філістовічу – 86!

    Янку Філістовічу – 86!

    Сёння, 14 студзеня, магло б споўніцца 86 год нашаму нацыянальнаму герою, вайсковаму і палітычнаму дзеячу БНР Янку Філістовічу, які загінуў ад рук банды МГБ у 1953 г.

    …Насамрэч, няшмат хто з дзеячоў паваеннай эміграцыі знайшоў у сабе сілы вярнуцца для змагання фактычна на верную смерць у СССР. Янка знайшоў. І ўсё ў хлопца было ў парадку: ён навучаўся ў Сарбоне, рэдагаваў часопіс “Моладзь”. Тады навошта? – над гэтым пытаннем ламалі сабе галаву чэкісты як Далей

  • Севярынец: “Удзячны Богу за ўнікальную адукацыю ў СІЗА КДБ”

    Севярынец: “Удзячны Богу за ўнікальную адукацыю ў СІЗА КДБ”

    Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by

    Павал Севярынец не гаворыць, а прапаведуе. Піша не артыкулы, а – маніфесты, ад якіх сумленнаму чалавеку будзе сорамна. Ён – самы чысты чалавек з усіх, каго я ведаю. Хоць у камендатуры вёскі Куплін пад Пружанамі (290 км ад Менску), дзе ён адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу, яму не дазволілі ўсталяваць бойлер (падарунак сяброў) – а памыцца ў лазню адпускаюць раз на тыдзень. Падчас нашай гутаркі я парадваўся, што пытанне пра Паўлава вяселле задаў апошнім – бо на ім ён сам і скончыў нашую гутарку. Далей

  • Асобы: Яўген Скочка

    Асобы: Яўген Скочка

    15.11.2011
    1
    2 595

    Яўген Скочка — жывая легенда Маладога Фронту. Адзін са стваральнікаў масавага руху, Скочка ужо ў 1996-97 гг. зрабіўся лідэрам радыкальнага вулічнага крыла МФ. Пад Яўгенавым кіраўніцтвам была сфармаваная дружына МФ з 200 байцоў, пашыхтаваных на дзясяткі (потым зь яе вырасце спартова-патрыятычная Арганізацыя «Край»); 30 кіраўнікоў тае дружыны улетку 1997-га прайшлі падрыхтоуку ў Заходняй Украіне. Падчас мітынгаў 1990-х там, дзе з’яўляўся Скочка, адразу канцэнтраваўся спецназ і міліцэйскае начальства. На самых гучных менскіх акцыях 1997-99 гг. дружына МФ была на пярэднім краі падзеяў: прарывы кардонаў, сутыкненні, абарона сцягоў — заўжды трапляла ў «гарачыя кадры» навінаў. Далей

  • 14 октября — День памяти Стива Джобса

    14 октября — День памяти Стива Джобса

    14.10.2011
    1
    1 329

    Нет такого понятия, как успешный человек, который ни разу не споткнулся и не допустил ошибки. Есть только успешные люди, которые допустили ошибки, но затем изменили свои планы, основываясь на этих самых ошибках. Я как раз один из таких парней.
    С. Джобс

    Прошла почти неделя как умер Стив Джобс, сооснователь компании Apple и основатель Pixar, но его имя не исчезает с первых страниц газет и журналов, его имя звучит на радиоволнах и вылетает из колонок телевизоров.

    Конкуренты приостановили презентации своих новинок, кинокомпания SONY приобрела права на экранизацию биографии Стива, а поклонники скупают все вещи, которые имели какую-то причастность к ему. Далей

Старонка 5 з 6« Першая...23456