• Што робіць з чалавекам служба ў дзяржаўных органах

    Што робіць з чалавекам служба ў дзяржаўных органах

    Ёсць такія словы ў адной папулярнай калісьці песне: “Якім ты быў, такім застаўся”. Дзяржаўная служба павінна людзей развіваць інтэлектуальна, маральна акультурваць, чалавек павінен расці як асоба. Ну гэта ў звычайнай дзяржаве звычайныя людзі. А ў нас звычайнага мала. У прыватнасці рост кіраўнікоў адбываецца толькі ўшыркі,  адначасова  прагрэсуе маральная і разумовая дэградацыя. Новы конкурс, на тэму каго ж больш за ўсё змяніла дзяржаўная служба чакае вас сёння. Далей

  • Прысвячаецца вялікім інтэгратарам!

    Прысвячаецца вялікім інтэгратарам!

    Новыя арышты і новыя палітвязні ў Беларусі могуць дзівіць толькі тых людзей, якія пра нашу краіну чулі хіба што з навінавых выпускаў Евраньюз. Дзівіць іншае, крыкі па тыпе “як такое магло адбыцца” ці “што ж гэта дзеецца”. Сёння паспрабуем паглядзець на ўсё глыбей, асабліва на арышт чалавека, да якога звярнуцца за дапамогай мог любы беларус. І звярталіся, звярталіся абсалютна ўсе. А ён, як маці Тэрэза, дапамагаў усім, часамі рызыкуючы ўласным жыццём. Сапраўды чалавек з адкрытымі дзвярыма, адкрытым сэрцам і намерамі. Так навошта ж ён спатрэбіўся карнікам? Далей

  • Перабоі са свінінай або як жыць па-свінску. ТОП-11.

    Перабоі са свінінай або як жыць па-свінску. ТОП-11.

    Ппаспрабуем зазірнуць у нашы свінарнікі, паглядзець на нашых свінняў і правядзём невялікі свіны конкурс прыгажосці. Трохі гумару і шмат сэнсу.

    Нядаўна мы ўсе змаглі пераканацца, што ў краіне ёсць значнае пагалоўе быкоў.
     
    Ну хіба не падобныя? Тым дзіўней прагучала навіна пра перабоі са свінінай у крамах. Цікава і заўвага нашага дыктатара з нагоды таго, што “ў сельскай гаспадарцы конь не валяўся”. Далей

  • Пра пацукоў, людзей і быкоў

    Пра пацукоў, людзей і быкоў

    Сярод нас з’явілася вельмі шмат выпадковых людзей. Мы не надаем гэтаму моцнага значэння, але некалькі гісторый я вам распавяду. А потым паспрабуем адсачыць шляхі вербавання рускіх наймітаў для карных атрадаў дыктатара.

    Быў я нядаўна ў кампаніі нашых спартоўцаў. У госці зайшоў да іх, як мне прадставілі, высокапастаўлены супрацоўнік КДБ. Ну, падумаў я, пашанцавала мне неверагодна. Лічба, названая ім, у адказ на пытанне пра заробак, мяне ніколькі не здзівіла. Ён назваў вельмі дакладную лічбу — 3000 даляраў. Гэта, як ён выказаўся, агульная сума. Далей