• Расея бярэцца за абмежаваньне абортаў. Беларусь — не.

    Расея бярэцца за абмежаваньне абортаў. Беларусь — не.

    Расейскія ўлады робяць крокі па абмежаваньню абортаў. Беларусь — па-ранейшаму заплюшчвае вочы на забойства ненароджанага чалавека.

    У ліпені прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў закон, які знаменуе першыя з камуністычных часоў крокі па абмежаваньню абортаў, піша выданьне The New York Times.

    Для Беларусі дэмаграфічная праблема застаецца адной з самых балючых. “Штогод, пачынаючы з году абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам, насельніцтва краіны зьмяншаецца прыблізна на горад, роўны Маладэчну,” — камэнтуе сытуацыю адзін зь лідэраў хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксей Шэйн. Далей

  • Паглыбленьне дэмаграфічнай ямы

    Паглыбленьне дэмаграфічнай ямы

    Дэмаграфічная яма: за першае паўгодзьдзе 2011-га года колькасьць беларусаў паменшылася на 18 667 чалавек.

    Па афіцыйных дадзеных Белстата, за першае паўгодзьзе 2011 году, у Беларусі памерла 69 468 чалавек. Гэта на 36% больш за колькасць народжаных (50 801). Статыстыка пагоршылася ў параўнаньні з адпаведным перыядам 2010 г. Тады на 52 901 народжаных прыходзілася 60646 памерлых (на 30% больш).

    Далей