• Графіці на асфальце ў Менску (фота)

    Графіці на асфальце ў Менску (фота)

    У ноч на 23 лістапада на асфальце ў парку Дружбы Народаў, што месьціцца ля плошчы Бангалор, і ў Кіеўскім скверы непадалёк ад кінатэатру “Кіеў” зьявіліся надпісы з парабаваньнем свабоды для лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча й актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава.

    Такім чынам маладафронтаўцы выказалі сваю падрымку зьняволеным паплечнікам, і патрабаваньне да ўладаў вызваліць палітвязьняў. Далей

  • Дашкевіч і Лобаў ужо 11 месяцаў за кратамі (фота)

    Дашкевіч і Лобаў ужо 11 месяцаў за кратамі (фота)

    18 лістапада спаўняецца 11 месяцаў з дня арышту старшыні “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча і кіраўніка менскай філіі МФ Эдуарда Лобава. Абодва хлопцы працягваюць утрымоўвацца ў турме, таму маладафронтаўцы рэгулярна інфармуюць людзей пра палітвязняў.

    Сёння менскія сябры МФ распаўсюдзілі некалькі соцень улётак з інфармацыяй пра зняволеных хлопцаў. Акцыя адбылася ў раёне кірмаша Камароўкі – улёткі былі скіданыя з дамоў-кукурузаў бліз кірмаша.

    Далей

  • Эдуард Лобов: Когда шел в «Молодой фронт», то знал, что могу попасть в тюрьму

    Эдуард Лобов: Когда шел в «Молодой фронт», то знал, что могу попасть в тюрьму

    Тем не менее, отказываться от активной политической деятельности политзаключенный не собирается.

    Об этом он рассказал матери во время долгосрочного свидания в колонии. «Эдуард выглядит неплохо, немного похудел, но здоровый и настроение у него хорошее», – рассказала по выходу из «Волчьих нор» мать узника Марина Лобова. По словам женщины, руководство колонии с предложениями написать прошение о помиловании больше не обращается, зато этот вопрос очень «беспокоит» рядовых уголовников. Многие из них спрашивают, почему Эдуард не воспользуется возможностью выйти на волю, мол, написал бы прошение и не тратил времени в тюрьме. Далей

  • Аляксандр ТАМКОВІЧ: Адважная тройка

    Аляксандр ТАМКОВІЧ: Адважная тройка

    28.10.2011
    4
    2 333
    Нічога выпадковага ў нашым жыцці не бывае!

    Жыццёвы выбар

    У падобнае сёння цяжка паверыць. У той час, калі многія яго равеснікі па розных прычынах “косяць” ад вайсковай службы і гэта лічыцца ў маладзёжным асяроддзі ледзь не нармальнай з’явай, Эдуард Лобаў пайшоў служыць з вялікім задавальненнем. І зрабіў гэта па асабістым жаданні. Далей

  • «Доўг» Дашкевіча перад калёніяй у Горках — 9 дзён карцэру

    «Доўг» Дашкевіча перад калёніяй у Горках — 9 дзён карцэру

    Невядома, ці давядзецца Зьмітру Дашкевічу адбываць 9 дзён карцэру, якія ён не дасядзеў у горацкай калёніі. Ці этапавалі Андрэя Саньнікава ў бабруйскую калёнію ў кайданках? Адвакат Дзьмітрыя Вуса накіравала запыт адносна стану здароўя падабароннага. Дзьмітрый Бандарэнка ўжо не пакутуе ад болю ў левай назе. Эдуард Лобаў наракае на холад у калёніі.

    1 кастрычніка з ізалятару на Акрэсьціна выйшаў на волю актывіст «Маладога фронту»Уладзь Яроменак, які быў асуджаны на 12 дзён арышту за акцыю ў 20-ю гадавіну прыняцьця «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Рэспублікі Беларусь. Далей

  • Эдуард Лобаў: “Ціск пакуль спыніўся”

    Эдуард Лобаў: “Ціск пакуль спыніўся”

    Эдуард Лобаў, які знаходзіцца ў Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя нары”, паведаміў, што ціск на яго пакуль спыніўся. Пра гэта “Беларускаму партызану” распавяла яго маці Марыя Лобава. 

    Эдуард Лобаў размаўляў з матуляю ўсяго пяць хвілін, па заканчэнні якіх сталі чутныя вокрыкі “Пара сканчаваць”.

    “Сказаў, што ў яго ўсё нармальна. Я спытала, ці працягваюць яго ўгаворваць падпісаць прашэнне аб памілаванні. Ён паведаміў, што пакуль ціск спыніўся. Я спытала пра харчаванне. Эдуард сказаў, што з харчаваннем стала лепш, але папрасіў выслаць бандэроль з каўбасой і мясам» Далей

  • Марына Лобава: У мяне пачуццё, што маім сынам гандлююць, як рабом

    Марына Лобава: У мяне пачуццё, што маім сынам гандлююць, як рабом

    Палітвязня Эдуарда Лобава зноў прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні, паведамляе “Еўрарадыё”.

    – На вашую думку, ці напіша ваш сын усё ж ён гэтае прашэнне?

    – На колькі я з ім размаўляла, ён настроены не пісаць. Ён не лічыць сябе вінаватым і чаму ён павінен прасіць аб памілаванні, калі ён нічога не здзейсніў? Таму ён, хутчэй за ўсё, не напіша, толькі калі створаць зусім невыносныя ўмовы, але і тады, пэўна, не “ўламаюць” яго. Далей

  • Палітвязняў павіншавалі з Днём беларускай вайсковай славы

    Палітвязняў павіншавалі з Днём беларускай вайсковай славы

    Усіх беларускіх палітычных зняволеных павіншавалі з Днём беларускай вайсковай славы. Увечары 8 верасня з галоўнага паштамту Мінска некалькі грамадскіх актывістаў, а таксама родных палітрэпрэсаваных накіравалі дзzсяткі тэлеграм у розныя папраўчыя калоніі Беларусі.

    Прыйшла даслаць віншаванне і маці Эдуарда Лобава. Далей

  • Лобаў не падпісаў хадайніцтва пра памілаванне

    Лобаў не падпісаў хадайніцтва пра памілаванне

    Зняволенаму маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву прапанавалі падпісаць хадайніцтва аб памілаванні, але юнак адмовіўся.

    Пра гэта сваякі палітвязня даведаліся ад Святланы Вінаградавай, жонкі Паўла Вінаградава, які ўтрымоўваецца ў адной з Лобавым калоніі (Івацэвіцкай).

    Далей

  • Дома Эдуарда Лобава чакае марская чарапашка (фота)

    Дома Эдуарда Лобава чакае марская чарапашка (фота)

    Чарговыя абвінаваўчыя прысуды — 4 гады турмы для Эдуарда Лобава і 2 гады няволі для Змітра Дашкевіча — шакавалі беларускую незалежную супольнасць. Калі Зміцер Дашкевіч — асоба вядомая ў дэмакратычных колах, то пра Эдуарда Лобава многія пачулі ўпершыню.

    Хатні заапарк сям’і Лобавых

    «Юра, прытрымай Ветачку», — крыкнула мужу Марына Лобава, маці Эдуарда, калі ветліва праводзіла мяне ў двухпакаёвую кватэру на ўскраіне Мінска ў Малінаўцы. Далей

Старонка 5 з 6« Першая...23456