эканоміка
-
Лукашэнка пазбаўляе банкаўскую сістэму РБ ліквіднасці
Апошнія дзеянні ды выказванні Лукашэнкі фактычна пазбаўляюць беларускую банкаўскую сістэму ліквіднасці ды скасоўваюць ўсякую матывацыю для грамадзянаў трымаць грошы ў беларускіх банках.
Рэформаў не будзе. Усе надзеі на дыялог узурпатара з адэкватнымі людзьмі ва ўрадзе страчаны. Лукашэнка аблаяў усіх, хто прапаноўваў рэформы: МінФін, НацБанк, МінЭканомікі, і ўсіх іншых адэкватных у сістэме. Чарговы раз, усё правалілася. Кіраўнік РБ заявіў, што «не для таго народ абраў яго, каб ён рэформы праводзіў». Відаць, для таго, каб ён «абараняў» стратные прадпрыемствы клятых буржуінаў і ўнікальную беларускую эканамічную мадэль ад сусветнага рынку. Далей
-
Улада знайшла галоўную прычыну крызiсу
На працягу двух тыдняў спецыялісты санітарнай службы наведалі 427 прадпрыемства сталіцы. Па выніках праверкі былі аштрафаваныя 141 службовая асоба і 9 юрыдычных асобаў. Агульная сума штрафаў склала 388 мільёнаў рублёў. Вось яно!
-
Зноў даражэе праезд
Праезд у грамадскім транспарце Мінска з 1 снежня падаражэе да 3 000 рублёў (на 20%). Павышэнне тарыфаў прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама №2889 ад 25 лістапада, якое ў бліжэйшы час будзе апублікавана на Нацыянальным прававым партале.Пры набыцці талончыка ў кіроўцы адна паездка абыйдзецца ў 3 500 рублёў. Праезд у экспрэс-маршрутах будзе каштаваць 4 300 рублёў.Кошт праязных білетаў павысіцца на 20%. Апошні раз праезд у гарадскім транспарце Мінску даражэў 1 кастрычніка з 2 000 да 2 500 рублёў
-
Хто купляе беларускі бензін у Галандыі?
Улады Беларусі здолелі знайсці адпаведных сабе партнёраў.
Калі факт, што Галандыя з’ўляецца значным гандлёвым партнёрам Беларусі агульнавядомы, то фірмы, купляючыя беларускі бензін, часта застаюцца ў цяні. Далей