• Гомель: графіці “Свабоду Дашкевічу й Лобаву!” (фота)

    Гомель: графіці “Свабоду Дашкевічу й Лобаву!” (фота)

    Да дня народзінаў лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча актывісты Гомельскага МФ распаўсюдзілі ў горадзе інфармацыйныя ўлёткі й зрабілі графіці “Свабоду Дашкевічу й Лобаву!”

    Актывісты Гомельскай філіі МФ ставяць за мэту прыцягненьне ўвагі грамадзтва да наяўнасьці палітычных зьняволеных у нашай краіне.

    20 ліпеня старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч сустрэне Дзень народзінаў. Далей

  • Новыя палітграфіці ў Жодзіна

    Новыя палітграфіці ў Жодзіна

    Маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў Жодзіна палітграфіці з вылядам вусатага дыктатара.

    “Вы дрэнна працуеце” — кажуць вусы насупраць прахадной заводу Белаз, “У вас занадта шмат грошаў” — каля Беларусьбанку, “Вамі будзе кіраваць Коля” — каля жаночай гімназіі.

    Падрабязьней глядзіце на здымках.

    Далей

  • Гомель: ШОС!

    Гомель: ШОС!

    Гомельскія маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў горадзе надпісы ШОС.

    Маладзёны імкнуцца праз надпісы й графіці дагрукацца ўрэшце рэшт да сэрцаў людзей. Як публікаваў mfront.net, нядаўна гамельчукі распаўсюдзілі ў горадзе графіці “Свабоду палітвязьням”.

    Задача маладафронтаўцаў – абараніць сваіх сяброў, быць цьвёрдымі ў сваіх перакананьнях і заўжды казаць толькі тое, што думаем. Ідзе вайна, якую распачаў рэжым. Інфармацыйная вайна. Вайна за нашых паплечнікаў.

    Усе аргументы супраць палітычных графіці блякнуць побач з позіркам дарагіх вачэй з-за кратаў судовай клеткі.

    Далей

  • Менск: свабоду палітвязьням! (фота)

    Менск: свабоду палітвязьням! (фота)

    Зьняволеныя маладафронтаўцы глядзяць на жыхароў менска з друкаваных чорна-белых партрэтаў, якія паплечнікі арыштантаў распаўсюджваюць у горадзе.

    На гэтым тыдні на вуліцах Менску зьявіліся партрэты Алеся Кіркевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Уладзімера Яроменка.

    Выказаць сваю салідарнасьць з незаконна асуджанымі па палітычных прычынах маладзёнамі можа кожны. Дашліце ім прынамсі паштоўку. Адрэсы глядзіце на нашым сайце ў калонцы справа.  Далей

  • Гомель: СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ! (графіці)

    Гомель: СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ! (графіці)

    Гомельскія маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў горадзе графіці “Свабоду палітвязьням”.

    Актывісты такім чынам выказваюць пратэст моладзі супраць зьняволеньняў па палітычным матывам і заклікаюць да салідарнасьці з палітычна асуджанымі.

    Маладафронтаўцы працягваюць рознымі сродкамі патрабаваць вызваленьня палітычна асуджаных і выкананьня справядлівасьці ў дзяржаве.  Далей

  • Свабоду Зьмітру Дашкевічу!

    Свабоду Зьмітру Дашкевічу!

    Маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў Менску партрэты зьняволенага лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча.

    Малады фронт такім чынам інфармуе беларускае грамадзтва аб праблемах палітвязьняў, у прыватнасьці аб зьняволеным Дашкевічы, каторы зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары.

    Малады фронт патрабуе вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня перасьледу прыхільнікаў дэмакратычных ідэяў беларускім рэжымам. Далей

  • Прага. Салідарнасьць з Беларусьсю

    Прага. Салідарнасьць з Беларусьсю

    У Празе адбыўся “Тыдзень свабоды”, прысьвечаны 20 юбілею ануляваньня Варшаўскай дамовы.

    Вайсковы саюз эўрапейскіх сацыялістычных краінаў на чале з СССР, падпісаны ў Варшаве ў 1955 г, быў скасаваны 1 ліпеня 1991 г.

    “Гэта было сьвята нашай свабоды,” — апавядае беларус з Прагі. На “Тыдні свабоды” сёлета ладзілася выстава, дзе былі прадстаўленея краіны, у каторых пакульшто свабоды няма — Кітай, Куба і Беларусь. 28-29 чэрвеня на выставе паказвалі “беларускую камэру”, пабодную да той, што паказвалі на выставе ў сядзібе БНФ у Менску. Далей

  • Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

    Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

    Партрэты зьняволенага намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча зь інфармацыяй аб палітвязьні зьявіліся на вуліцах Менску.

    Маладафронтаўцы такім чынам нагадваюць грамадзянам Беларусі аб незаконных дзеяньнях нашай улады. Паплечнікі Алеся інфармуюць, што ў нашай краіне існуюць рэпрэсіі й знаходзяцца палітычныя зьняволеныя, фактычна асуджаныя за іншадумства. Адзін зь іх — Алесь Кіркевіч — нядаўна прызнаны міжнароднай супольнасьцю вязьнем сумленьня.

    Далей

  • Алесь Кіркевіч. Турэмнае фота, відэа й новы верш

    Алесь Кіркевіч. Турэмнае фота, відэа й новы верш

    Алесь Кіркевіч — 20-гадовы намеснік старшыні «Маладога Фронту». Быў асуджаны па справе аб «масавых беспарадках», атрымаў чатыры гады турмы. Днямі яго перавялі з мінскай Валадаркі ў Наваполацкую калонію № 10. Далей

  • Як знутры выглядае турма на Акрэсьціна? (фота)

    Як знутры выглядае турма на Акрэсьціна? (фота)

    Па вызваленьні яшчэ некалькі дзён размовы пра Акрэсьціна не сыходзяць зь языка кожнага, хто трапляе туды першы раз: “А прыбіральня там такая-та, а сьценкі-та якія”…а якія – не пакажаш, ні фоціка, ні тэлефона з сабою у камеру браць не дазваляюць:(

    Маладафронтавец, імя якога ў мэтах бясьпекі мы не пазначаем, паскроб па сусеках і знайшоў фоткі акрэсьцінскай камеры, якія ён зрабіў некалькі год таму падчас школьнай экскурсіі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Камера знаходзіцца ў старым корпусе (для пакараных па адміністрацыйнай справе), і ад таго часу ў ім асабліва нічога не зьмянялася. Далей

Старонка 17 з 17« Першая...10...1314151617