Фотафакт
-
Маладафронтаўцы наведалі Надзею Дземідовіч
12 студзеня актывісты Маладога Фронту й Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі павіншавалі з прайшоўшымі сьвятамі Надзею Раманаўну Дземідовіч, адну са старэйшых з жывых удзельнікаў беларускага Супраціву ваеннага й паваеннага часу, вязьня ГУЛАГу, удзельніцу Кенгірскага паўстаньня. Далей
-
Коля на волі! (фота)
Маладафронтавец Мікалай Дземідзенка выйшаў на свабоду з ізалятару часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна сёньня, 23 сьнежня, у 15.55. Далей
-
Павал Сяргей у войску
15 сьнежня паплечнікі й родныя наведалі палітпрызыўніка Паўла Сяргея. Як ні ціснула кіраўніцтва часткі, куды накіравалі юнака, на маладафронтаўца, ён прынцыпова адмовіўся прымаць вайсковую прысягу. “Па-першае, я хрысьціянін і прымаць прысягу пад бязбожнае камуністычнае сымболікай я ня буду. Па-другое, я маладафронтавец і ўжо прысягаў перад Госпадам і сябрамі на вернасьць сваёй Айчыне й свайму народу!” – аргументаваў Павал сваё рашэньне. Далей
-
Лісты салідарнасці для палітвязняў “Маладога Фронту”
Паштоўкі палітвязням падпісалі звыклыя гарадзенцы ды знакавыя дзеячы культуры Гродна: Данута Бічэль, Алесь Дзянісаў, Уладзімір Кіслы.Высветлілася, што паэтка Данута Бічэль асабіста ведала бацьку лідэра “Маладога Фронту”, журналіста Вячаслава Дашкевіча. “Памятаю яго бацьку, аб гэтым таксама напісала Зміцеру, – распавяла літаратарка, – …мы ж молімся за гэтых хлопцаў увесь час!” Далей
-
У Гомелі руйнуецца гісторыка-культурная каштоўнасць. Працэс не могуць спыніць ні грамадскасць, ні закон (фота,вiдэа)
Няма таго гамяльчука, што ня ведае пра канфліктны знос старажытнай драўлянай архітэктуры ў гістарычным цэнтры Гомеля. Грамадскасць не дае спакою Гарвыканкаму, гаспадары дамоў і гісторыкі супраць зносу. Слава пра нашумелы працэс дайшла апошнім часам і да Менску. Здаецца адзіныя, хто ўпарта адмаўляюцца нешта разумець,- гэта улады самога Гомеля.
Тым часам пакуль па ўсёй краіне надаюцца статусы гісторыка-культурнай каштоўнасці драўлянай архітэктуры, у Гомелі руйнуюца апошнія прыклады унікальнага паўднёва-усходняга дойлідства канца ХІХ-пач ХХ стст. Далей
-
Дзень Салідарнасці ў Варшаве
У польскай сталіцы патрабавалі вызвалення Дашкевіча і Статкевіча.
Акцыя салідарнасці прайшла каля касцёла св. Ганны ў Кракаўскім прадмесці. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі офіса еўрадэпутата Марэка Мігальскага і беларусы
Польшчы, Францыі, Швайцарыі і Бельгіі. У руках мітынгоўцы трымалі нацыянальныя Далей -
Талака па пакутным месцы (фота)
3 лістапада сябры кааліцыі “Наша альтэрнатыва” разам з грамадскімі актывістамі Гомеля прынялі ўдзел у памятным мерапрыместве на месцах масавых растрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій. Далей
-
Акцыя памінання ахвяр тэрору ў Гомелі (фота)
29 кастрычніка гомельскія прадсатўнікі Руху салідарнасці “Разам” і “Маладога фронту” наведалі магілу даведзенага да самагубства ў 2001 годзе гомельскага актывіста “Зубр” Андрэя Зайцава.
Тады незалежныя медэі, паведамлялі, што Андрэй падвяргаўся ціску з боку КДБ, што і магло стаць прычынай самагубства. Далей
-
Угодкі Каліноўскага са снегам ды затрыманнямі
У Свіслачы 28 кастрычніка прайшоў традыцыйны фэст, прысвечаны братам Каліноўскім і паўстанцам 1863 г. Па словах арганізатараў, гэта падрыхтоўка да шырокага святкавання 150-годдзя паўстання ў наступным годзе, з нагоды чаго створаны адмысловы аргкамітэт.Паломніцтва да Каліноўскага мелася прайсці па традыцыйных мясцінах. Свіслач: магіла Віктара Каліноўскага, помнік Кастусю Каліноўскаму, “Алея герояў” з манументам Рамуальду Траўгуту, апошняму кіраўніку паўстання. Далей
-
Расьцяжка “Байкот” з’явілася у Маладзечна
Маладзечанскія актывісты Маладога Фронту заклікаюць да байкоту “выбараў”!
Учора, 21 верасьня, маладафронтаўцы вывесілі ў цэнтры Маладзечна расьцяжку з надпісам “Байкот!”. Такім чынам маладзёны заклікалі беларусаў не йсьці на так званыя “выбары”. Далей