• Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг.

    Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг.

    Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю ды эфэктыўнаю зброяй, амуніцыяй, харчаваньнем. Моц войска ў значнай, калі не ў галоўнай ступені, залежыць ад маральнага духу вайскоўца, што грунтуецца на патрыятызьме, на слаўных вайсковых традыцыях, здабытых на полі бою падчас абароны бацькаўшчыны. Баявое мінулае войска павінна адлюстроўвацца ў зьнешнім выглядзе жаўнераў ды афіцэраў. Нацыянальныя збройныя сілы маюць адмысловую вайсковую ўніформу й адзнакі, якія адпавядаюць гістарычным традыцыям гэтага народу. Далей

  • Чарговая салідарнасць. Статут вернецца ў Беларусь!

    Чарговая салідарнасць. Статут вернецца ў Беларусь!

    Некалькі дзён спатрэбілася беларусам, каб сабраць сродкі на нацыянальную рэліквію. Цяпер ёсць надзея, што Статут, выстаўлены на электронны аўкцыён у Маскве, вернецца на бацькаўшчыну. Гэта будзе першы арыгінал Статута на старабеларускай мове ў зборах нашай краіны.

    «За два дні на рахунак надышло каля 1000 даляраў, — расказвае малады дырэктар магілёўскага гістарычнага музея Аляксей Бацюкоў. — Але, галоўнае, нам абяцаў дапамагчы спонсар, і як толькі будзе заключаны дагавор з ім, разліковы рахунак будзе закрыты. Сваю дапамогу нам прапаноўваў і Нацбанк, хацеў прыцягнуць некаторыя банкі Беларусі». Далей

  • Памяці 128-мі

    Памяці 128-мі

    10.05.2012
    0
    1 227
    Гэта гісторыя пра тое, як адным травеньскім ранкам савецкія партызаны расстралялі 128 мірных жыхароў заходнебеларускай вёскі Налібокі. Першы час я пачуў гэты аповяд, калі мне было 10 год, ад сваёй бабулі. Яе гісторыя гучала для мяне тады як фантыстыка. На мітынгах у Дзень Перамогі я чуў іншае, у школе мне казалі зусім другое, у кніжках пра гэта не было ані слова. Сваёй бабулі я доўгі час не верыў. Лічыў, што 80-гадовая жанчына нешта наблытала альбо наўмысна выдумляе. Далей
  • Антон Фурс: «Прысягу прымалі пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

    Антон Фурс: «Прысягу прымалі пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

    30 красавіка святкуе 85-годдзе Антон Фурс, адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ў 1945–1947 гадах дзейнічала ў Глыбокім і Паставах.

    Антон Фурс нарадзіўся ў 1927 годзе ў мястэчку Язна Дзісненскага павета (цяпер Мёрскі раён). Вучыўся ў школе ў Язне і прагімназіі ў Глыбокім, пасля акупацыі паступіў у Глыбоцкую педагагічную вучэльню.

    Неяк у 1945 годзе ў Глыбокім трое язненскіх хлопцаў — студэнты педвучэльні Васіль Мядзелец, Антон Фурс і вучань сярэдняй школы Алесь Юршэвіч — пачалі разважаць пра русіфікацыю адукацыі. Прыйшлі да рашэння стварыць патаемную арганізацыю на ўзор віленскіх філаматаў і філарэтаў.

    Далей

  • 40 мужоў харобрых

    40 мужоў харобрых

    25.04.2012
    0
    1 553
    ,

    25 красавіка спаўняецца 13 год легендарнаму шэсьцю ў Гародні, якое адчыніла новую старонку ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    Зьмяшчаем артыкул Тацяны Сьнітко, які выйшаў у “Нашай Ніве” (№9 (130) 17.05.1999) і распавядае пра гэтую акцыю. Далей

  • Abmiarkoŭvajem biełaruskuju łacinku

    Abmiarkoŭvajem biełaruskuju łacinku

    25.01.2012
    13
    10 765
    , ,

    Jak vy staviciesia da biełaruskaj łacinki? Jaje pespektyvaŭ? Lohka čytać/pisać, karystalisia kali-niebudź? Pakidajcie adkazy ŭ kamentarach!

    Biełaruskaja łacinka (łacinica) heta nazva biełaruskaha łacinskaha alfabetu, jaki byŭ asnovaj sučasnaha biełaruskaha piśma. Łacinka nie źjaŭlajecca transliteracyjaj biełaruskaj kirylicy. Далей

  • Старыя могілкі на Кальварыі нікому не патрэбныя?

    Старыя могілкі на Кальварыі нікому не патрэбныя?

    Грамадскасць занепакоена лёсам Кальварыйскіх могілак, а адміністрацыя КУП «Спецкамбінат» КБА наогул станам могілак у сталіцы.

    На тэрыторыі Кальварыйскіх могілак з’явіліся таблічкі, на якіх напісана, што ў выпадку, калі пахаванні не будуць дагледжаныя, будуць прынятыя захады ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Грамадскасць адказала на гэта наступным чынам — 7 студзеня на мінскіх Кальварыйскіх могілках маладзежныя актывісты прыбралі старыя магілы. Далей

  • Янку Філістовічу – 86!

    Янку Філістовічу – 86!

    Сёння, 14 студзеня, магло б споўніцца 86 год нашаму нацыянальнаму герою, вайсковаму і палітычнаму дзеячу БНР Янку Філістовічу, які загінуў ад рук банды МГБ у 1953 г.

    …Насамрэч, няшмат хто з дзеячоў паваеннай эміграцыі знайшоў у сабе сілы вярнуцца для змагання фактычна на верную смерць у СССР. Янка знайшоў. І ўсё ў хлопца было ў парадку: ён навучаўся ў Сарбоне, рэдагаваў часопіс “Моладзь”. Тады навошта? – над гэтым пытаннем ламалі сабе галаву чэкісты як Далей

  • Маладафронтаўцы ў Смаленску!

    Маладафронтаўцы ў Смаленску!

    Смаленск — Горад Наш!
    У сапраўдных беларускіх патрыётаў няма ў гэтым сумневаў.  Малады фронт заўседы падкрэсьліваў, што Смаленшчына — беларуская зямля, захопленая і зрусіфікаваная “усходнім братам”

    Беларускі характар гэтай зямлі не выклікае сумненьняў. Гэта сёньня расейцы, у патрэбе часу, называюць тамтэйшыя гаворкі паўднёва-заходнімі рускімі. А вось калі пагрозы ў выглядзе беларускай дзяржавы не існавала, напрыклад у 1860 годзе, яны падавалі аб Смаленску іншую інфармацыю. Далей

  • “Вецер блытаецца ў хмарах” – КЛІП пра Слуцкі збройны чын

    “Вецер блытаецца ў хмарах” – КЛІП пра Слуцкі збройны чын

    Прагляд кліпу рэкамендуецца пры наступных сендромах: лянота, нястача патрыятызму, хранічны лукашызм… Ужываць толькі пасля кансультацыі з раённым кіраўніком МФ. …Карацей, сябры, ГЛЯДЗІЦЕ І НАТХНЯЙЦЕСЯ!

    СА СВЯТАМ!!! Далей

Старонка 4 з 512345