• Белы Легіён. Гісторыя

    Белы Легіён. Гісторыя

    Гісторыя арганізацыі “Белы легіён” пачынаецца з пачатку 1990-х гадоў. У той час маладзейшыя сябры заснавалі” Белы легіён” на базе  моладзевага крыла ДРАБ (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі, т. зв. «Чорныя драбы») зліквідаванага Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), якое было створана афіцэрамі-беларусамі на пачатку 90-х.

    Сябры “Белага Легіёна” былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсцяў, меўшых на мэце абарону незалежнасці Беларусі ў 1996-1999 гг. Але “Белы Легіён” рабіў стаўку не на адкрытую дэманстрацыю, а на канспірацыю ды падпольную структуру. Ужо ўвесну 1996-га ўвагу грамадскасці ды журналістаў прыцягнулі іх таямнічыя сцягі – чырвоныя палотнішчы з чорным колам ды белым старадаўнім знакам «спарышам» – якія ўздымаліся па-над натоўпам дэманстрантаў у самыя небяспечныя моманты палітычных акцыяў. Баявы кліч «Слава нацыі!» легіянераў часта можна было чуць падчас акцый і мітынгаў.Дзяржаўныя спецслужбы у 1997-м годзе арганізавалі шэраг правакцыяў вакол «Белага Легіёну», у тым ліку жорсткае збіццё яго лідэра Сяржука Чыслава – той трапіў у шпіталь са шматлікімі пераломамі. Далей

  • 415 год Берасцейскай Уніі

    415 год Берасцейскай Уніі

    18.10.2011
    0
    1 328
    ,

    16–18 кастрычніка 2011 г. грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці ў Беларусі адзначаюць 415-ю гадавіну Брэсцкай царкоўнай уніі. Абвешчана яна была на Царкоўным Саборы ў Брэсце 6–8 кастрычніка 1596 г. (16–18 кастрычніка паводле грыгарыянскага календара). Далей

  • Шчыра запрашаем на суботнік 22 кастрычніка!

    Шчыра запрашаем на суботнік 22 кастрычніка!

    17.10.2011
    1
    1 666
    ,

    У суботу 22 кастрычніка запрашаем прыняць удзел у аўтаномных суботніках па ўсёй краіне: выязджайце ў лясы, на старыя могілкі, на гістарычныя месцы — ПАЧЫНАЕМ НАВОДЗІЦЬ У КРАІНЕ ПАРАДАК!

    “Хлопцы, беражыце лясы: яны нам яшчэ спатрэбяцца!” — так казаў згодна старому заходнебеларускаму анекдоту былы “лясны брат” на сельскім сходзе датычна глабальных экалагічных праблемаў. Што ж, цяжка не пагадзіцца. Далей

  • Дзень, калі плакаў Пазьняк (фота)

    Дзень, калі плакаў Пазьняк (фота)

    19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі надаў Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу і гербу “Пагоня” статус дзяржаўных сымбаляў. Але перш чым прыгадаць падрабязнасьці таго паседжаньня – колькі слоў пра даволі распаўсюджаны міт, зьвязаны з цяперашнім кіраўніком дзяржавы. Піша Сяргей Навумчык.

    …Калі-небудзь мы даведаемся імя дэпутата, які ўнясе Бел-Чырвона-Белы Сьцяг у парлямэнт вызваленай ад дыктатуры Беларусі. Магчыма, гэта будзе нехта з тых сёньняшніх маладых, якіх зьбіваюць, арыштоўваюць і штрафуюць за вывешваньне нацыянальнага сымбалю на вуліцах нашых гарадоў. Далей

  • 12 гадоў таму зьніклі Ганчар і Красоўскі

    12 гадоў таму зьніклі Ганчар і Красоўскі

    Увечары 16 верасьня 1999 года апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і яго сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі былі ў лазьні, што па вуліцы Фабрычнай, 20 у Менску. Каля 22.30 яны выйшлі з лазьні, селі ў аўто Красоўскага… Пасьля гэтага ні іх, ні іх «Джып-чэрокі» ня бачылі.

    Як паведамляла пракуратура, што пачала крымінальную справу па факце зьнікненьня В.Ганчара і А.Красоўскага, непадалёк былі знойдзеныя аскепкі пласмасавых фараў, сляды тармажэньня й ўдару аўто аб дрэва, а таксама сьляды крыві. Далей

  • 6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ

    6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ

    06.09.2011
    2
    2 083

    Сёньня Маладому Фронту спаўняецца 14 год. 14 год самаахвярнага змаганьня беларускае моладзі супраць крывавага рэжыму Лукашэнкі. 14 год працы на карысьць нацыянальнага Адраджэньня Беларусі.

    За гэтыя гады актывісты Маладога Фронту прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманьняў, дзесяткі ўзбуджаных палітычных крымінальных справаў.

    Улады на працягу ўсіх 14-ці год рабілі ўсё магчымае, каб спыніць моладзевы супраціў і зьнішчыць Малады Фронт, Далей

  • У Варшаве узгадалі памяць нарачонай Каліноўскага Марыі Ямант

    У Варшаве узгадалі памяць нарачонай Каліноўскага Марыі Ямант

    4 верасьня ў Варшаве студэнты праграмы ім. К.Каліноўскага па ініцыятыве руху “Беларуская Нацыянальная Памяць” узгадалі памяць нарачонай К.Каліноўскага Марыі Ямант. Анатоль Михнавец распавёў аб жыцьці Марыі і зачытаў ліст Каліноўскага адрасаваны сваёй каханай, ўсе прысутныя прачыталі малітву і паставілі да помніка памятныя зьничы.

    Гэтак жа “каліноўцы” наведалі магилы нашых землякоў: Яна Булгака, Тадэвуша Даленгі-Мастовіча і Чэслава Мілаша, якія знайшлі спачыну ў Варшаве. Далей

  • Палітычнае забойства. Як паміралі прэзыдэнты

    Палітычнае забойства. Як паміралі прэзыдэнты

    Каля дзьвух трэці ўсіх палітычных забойстваў была зьдзейсьнена ўсяго адным-двума кілерамі з дапамогаю пальнай зброі з блізкай адлегласьці.

    Роберт Кенэдзі, Авраам Лінкальн, Махатма Гандзі, Харві Мілк — усе яны загінулі ад рук фанатыкаў альбо наёмнікаў, каторыя здолелі падыйсьці дастаткова блізка, каб выстраліць без промаху са звычайнага пісталета. Пасьля посьпеху мерапрыемства забойцы часьцей за ўсё наўпрост здаваліся праваахоўным органам. Далей

Старонка 5 з 512345