• Гомель: графіці “Свабоду Дашкевічу й Лобаву!” (фота)

    Гомель: графіці “Свабоду Дашкевічу й Лобаву!” (фота)

    Да дня народзінаў лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча актывісты Гомельскага МФ распаўсюдзілі ў горадзе інфармацыйныя ўлёткі й зрабілі графіці “Свабоду Дашкевічу й Лобаву!”

    Актывісты Гомельскай філіі МФ ставяць за мэту прыцягненьне ўвагі грамадзтва да наяўнасьці палітычных зьняволеных у нашай краіне.

    20 ліпеня старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч сустрэне Дзень народзінаў. Далей

  • Гомель: ШОС!

    Гомель: ШОС!

    Гомельскія маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў горадзе надпісы ШОС.

    Маладзёны імкнуцца праз надпісы й графіці дагрукацца ўрэшце рэшт да сэрцаў людзей. Як публікаваў mfront.net, нядаўна гамельчукі распаўсюдзілі ў горадзе графіці “Свабоду палітвязьням”.

    Задача маладафронтаўцаў – абараніць сваіх сяброў, быць цьвёрдымі ў сваіх перакананьнях і заўжды казаць толькі тое, што думаем. Ідзе вайна, якую распачаў рэжым. Інфармацыйная вайна. Вайна за нашых паплечнікаў.

    Усе аргументы супраць палітычных графіці блякнуць побач з позіркам дарагіх вачэй з-за кратаў судовай клеткі.

    Далей

  • Java-кнігі для далькажыкаў

    Java-кнігі для далькажыкаў

    На сайце Маладога Фронта будуць зьяўляцца Java-кнігі, каторыя можна спампаваць сабе на мабільны тэлефон, каб у любым месцы чытаць беларускамоўную літаратуру.

    Зробленыя ява-кнігі ад Гомельскай філіі Маладога фронту маюць прыгожы й зручны для чытаньня інтэрфейс.

    На цяперашні момант  для спампоўваньня даступна кніга “Маладафронтаўцы”, юрыдычная літаратура, летапісы й некаторыя творы Яна Баршчэўскага:

    Далей

  • У Гомелі плянуюць “інфармацыйна-прававы мітынг” для міліцыі

    У Гомелі плянуюць “інфармацыйна-прававы мітынг” для міліцыі

    Актывіст гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” Канстанцін Жукоўскі 8 ліпеня падаў у гарвыканкам заяўку на правядзеньня ў горадзе 12 жніўня “інфармацыйна-прававога мітынгу” для супрацоўнікаў міліцыі.

    “3 ліпеня мы хоцелі правесьці ў Гомелі мітынг, каб прыцягнуць ўвагу грамадзкасьці на сацыяльна-эканамічныя праблемы ў краіне. Але прыцягнулі ўвагу толькі праваахоўных ворганаў: гарвыканкам забараніў мітынг, а ў прызначаны час на заяўленай плошчы каля ДК “Віпра” аб’яднаньня глухіх сабраліся толькі міліцыянэры — па розным ацэнкам, да трахста чалавек. Яны абмежавалі плошчу каля Палаца культуры й кагосьці, верагодна, чакалі”, — паведаміў Канстанцін Жукоўскі.

    У заяўцы акітывіст піша, што “ў сувязі з масавым наведваньнем 3 ліпеня супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў плошчы каля ДК, ён вырашыў правесьці для іх “інфармацыйна-прававы мітынг” на тэму “масавых парушэньняў супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў праваў і свабодаў грамадзянаў”. Далей

  • Затрыманых флэшмобераў сустракаюць ля гомельскага ІЧУ

    Затрыманых флэшмобераў сустракаюць ля гомельскага ІЧУ

    З гомельскага ізалятара часовага ўтрымання пачалі выходзіць затрыманыя флэшмоберы. Маладзёнаў сустракаюць неабякавыя гамельчукі. Штодзень для затрыманых падчас маўклівых акцыяў пратэсту валанцёры прыносяць неабходныя рэчы, газеты ды ваду.

    Як распавёў адпушчаны пасля пяці сутак адміністратыўнага арышту Андрэй Цянюта (фота), толькі ў апошні дзень знаходжання пад вартай ён атрымаў чатыры “перадачкі”: Далей

  • Сустракаем Андруся Цянюту

    Сустракаем Андруся Цянюту

    Сёньня ў Гомелі вызваліцца пасьля 5-суткавага арышту маладафонтавец Андрусь Цянюта.

    Кіраўнік гомельскай стурктуры МФ Андрусь Цянюта быў затрыманы 1 ліпеня ў двары свайго дома.

    Апроч Андруся былі затырманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка. Прывылава й Цянюту абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1. КаАП РБ).

    Маладафронтаўцы лічаць затырманьне Андруся Цянюты з прэвентыўнымі рэпрэсіямі. Андрусь быў адным з арганізатараў ў Гомелі 3 ліпеня мітынгу, прысьвечанага тэме зьбядненьня беларускага народа. Паплечнікі Цянюты ўпэўнены, што Андруся затрымалі напярэдадні 3 ліпеня, каб сарваць пляны мясцовых маладафронтаўцаў. Далей

  • Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

    Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

    У розных гарадах Беларусі прайшлі прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл.

    Сёння ў Гомелі затрыманы член міжнароднага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта. Вечарам 1 ліпеня ён быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі ў двары свайго дома і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Маці паведамілі, што 4 ліпеня над Цянютам павінен адбыцца суд і ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ. У чым канкрэтна абвінавачваецца маладзёжны актывіст, невядома. Далей

Старонка 9 з 9« Першая...56789