• У Горках з цэнтральнай плошчы прыбіраюць помнік Леніну

    У Горках з цэнтральнай плошчы прыбіраюць помнік Леніну

    02.11.2011
    0
    897
    ,

    Вы можаце паўплываць на ягоны далейшы лёс. Выкажыце свае думкі па тэлефонам і е-мэйлу, што пазначаныя ніжэй.

    Гэта звязана з мерапрыемствамі па падрыхтоўцы аб’ектаў у Горках і Горацкім раёне да рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі” і рэканструкцыі цэнтральнай плошчы.

    Аднак “правадыр пралетарыяту”, здаецца, знікне не назаўсёды. Такую выснову можна зрабіць з інфармацыі, апублікаванай у мясцовай газеце “Горацкі веснік”. Паводле выдання, райвыканкам прапануе жыхарам выказацца адносна новага месца, дзе магла б размясціцца скульптура дзядулі Ільіча. Далей

  • Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію

    Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію

    Палітычна зьняволенага Зьмітра Дашкевіча перавядуць з Горацкай калёніі ў іншую.

    Як стала вядома прэс-службе МФ, да Насты Палажанкі 19 верасьня перад затрыманьнем, ужо на Акрэсьціна, патэлефанавала адвакакатка і паведаміла, што Зьмітра Дашкевіча зьбіраюцца перавесьці з Горак у іншую калёнію.

    У аўторак зьявілася інфармацыя, што цяпер Дашкевіч знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Далей

  • Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у калёніі 13 верасьня

    Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у калёніі 13 верасьня

    Палітвязьня Дашкевіча, як “злоснага парушальніка”, могуць накіраваць у турму крытага тыпу.

    Пра гэта прэс-службе МФ 9 верасьня паведаміла Наста Палажанка. Адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у каторым пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне. Далей

  • Іван Шыла атрымаў 20 сутак

    Іван Шыла атрымаў 20 сутак

    Суд горада Горкі пакараў салігорскага актывіста Маладога Фронту дваццацьцю суткамі арышту за пікет каля калоніі, дзе адбывае пакараньне лідэр арганізацыі Зьміцер ДашкевічТады было затрымана 14 чалавек, большасьць з якіх на наступны дзень была пакарана адміністрацыйнымі арыштамі. Іван Шыла запатрабаваў адваката і быў адпушчаны. На суд 8-га жніўня ён не зьявіўся. На тым паседжаньні судзьдзя прызнала маладзёна вінаватым у несанкцыянаваным пікетаваньні і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і па кожным з пратаколаў Шыла атрымаў дзесяць сутак. Далей

  • Другі раз запар адвакат сустрэўся з Дашкевічам

    Другі раз запар адвакат сустрэўся з Дашкевічам

    31 жніўня палітвязьня Зьмітра Дашкевіча горацкай калёніі наведаў адвакат.

    Пасьля гучнай інфармацыі ў СМІ аб перасьледзе Дашкевіча ў турме адвакат у чарговы раз здолеў сустрэцца з падабаронным. Перашкодаў гэтым разам не было.

    Зьміцер Дашкевіч размаўляў з адвакатам праз шкло па тэлефоне й здолеў паведаміць, што сытуацыя ў калёніі цяпер задавальняючая.
    “Спадзяюся, усё нармалізуецца,” —  кажа Зьміцер Дашкевіч. Далей

  • Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб катаваньнях

    Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб катаваньнях

    Палітвязень Зьмiцер Дашкевiч мае шматлікія скаргi на нестатутнае абыходжаньне ў турме, каторае можна трактаваць як ужываньне катаваньняў. З гэтай нагоды МФ ладзіць надзвычайную канфэрэнцыю.

    Аб гэтым стала вядома ў сераду пасьля сустрэчы з адвакатам, каторы наведаў падабароннага ў Горацкай калёніі.

    Зьняволены лідэр МФ Дашкевіч мае таксама скаргi на неаднаразовае парушэньне адмiнiстрацыяй ВК №9 яго права на абарону й iншых прадугледжаных законам правоў. Апроч гэтага Дашкевіч заяўляе аб цiску й правакацыях у адносiнах да яго з боку асуджаных. Далей

  • Адвакат зьбіраецца наведаць Дашкевіча ў сераду

    Адвакат зьбіраецца наведаць Дашкевіча ў сераду

    Наступны раз адвакат зьбіраецца наведаць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў сераду.

    У сувязі з тым, што 5 разоў запар адвакаты ня здолелі патрапіць да зьняволенага старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча, гэтым разам абаронцы палітвязьня папярэдзілі пра візыт адваката Пракуратуру Магілёўскай вобласьці, Упраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньня Магілёўскай вобласьці й адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках. Далей

  • Палажанка патрабуе судзіць адміністрацыю ВК у Горках

    Палажанка патрабуе судзіць адміністрацыю ВК у Горках

    Наста Палажанка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем завядзеньня крымінальнай справы на Адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках.

    Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

    Рыгор Аляксеевіч!
    Я заклікаю Вас спыніць тое беззаконьне, якое робіцца ў Горкаўскай калёніі № 9, у каторай знаходзіцца лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.  Далей

  • “Думаў, замест прыбіральні будзе вядро”

    “Думаў, замест прыбіральні будзе вядро”

    “Калі ехаў на суд, быў упэўнены, што на сутках замест прыбіральні будзе вядро, а замест “шконак” — “сцэна”, але быў прыемна зьдзіўлены, калі зайшоў у камэру,” — распавядае Раман Васільеў.

    Юнак нядаўна вызваліўся пасьля 10-суткавага адміністрацыйнага арышту з Горацкага ізалятара. Умовы ўтрыманьня ў Горках, па словам Рамана, нармальныя, і адрозьніваюцца ад чутак, каторыя хадзілі пра мясцовы ізалятар правапарушальнікаў. Дрэнна толькі, што харчаваньне двухразовае: абед (13:30) і вячэра (17:30). Прысутнічае пастаяннае “катаваньне” беларускім дзяржаўным радыё з пастаянным прамываньнем мазгоў. Далей

  • Вызвалены Мікола Дземідзенка

    Вызвалены Мікола Дземідзенка

    Намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка вызваліўся 19 жніўня пасьля 17-суткавага арышту.

    Юнак выйшаў на волю ў Дрыбіне. Яго сустрэлі паплечнікі й ужо вечарам маладафронтаўцы былі ў Менску.

    Мікола — апошні асуджаны на суткі за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Намесьніку старшыні МФ 3 жніўня прысудзілі па двум пратаколам (“несанкцыянаванае мерапрыемства”, “непадпарадкаваньне міліцыі”) — 17 сутак адміністрацыйнага арышту. Далей

Старонка 1 з 212