• У турме на Акрэсьціна ў чарговы раз абяцаюць зрабіць рамонт

    У турме на Акрэсьціна ў чарговы раз абяцаюць зрабіць рамонт

    А фельчараў ізалятара пакараюць за парушэнне санітарных нормаў.

    «Маладафронтавец» Іван Шыла атрымаў адказ на адну са сваіх скаргаў на ўмовы ўтрымання ў Менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па завулку Акрэсьціна, паведамляе сайт protivpytok.org. Далей

  • Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

    Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

    4 сакавіка, пасля 19 сутак зняволення ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, быў вызвалены намеснік старшыні “Маладога Фронту” Іван Шыла, арыштаваны напярэдадні ўручэння прэміі “Люблю Беларусь”. Ён дзеліцца сваімі ўражаннямі пра ўмовы ўтрымання.

    – Трэба адзначыць, што пэўны прагрэс ва ўмовах утрымання ў гэтым ізалятары за апошні час усё ж адбыўся, – кажа маладафронтавец. – Мне дазволілі мець спальнік, стала вадзілі на прагулкі, ажно чатыры разы схадзіў у душ. Год назад з усім гэтым былі праблемы. Далей

  • 4 сакавіка — сустракаем Івана Шылу

    4 сакавіка — сустракаем Івана Шылу

    4 сакавіка пасьля трохтыднёвага арышту вызваляецца маладафронтавец Іван Шыла.

    У гэтыю нядзелю салігорскі актывіст выйдзе пасьля “сутак” зь менскага ізалятару па завулку Акрэсьціна а 12:30. Сустракаем! Далей

  • Акцыя Салідарнасьці з Іванам Шылам у Катавіцах

    Акцыя Салідарнасьці з Іванам Шылам у Катавіцах

    21 лютага ў Катавіцах адбылася акцыя салідарнасьці з адным з лідэраў Маладога Фронту, студэнтам мясцовага Ўнівэрсытэту Сілезіі,  Іванам Шылам. Нагадаем, што Іван Шыла быў арыштаваны 14 лютага спецназу каля офісу ПЭН-Цэнтру ў Менску перад уручэньнем прэміі “Люблю Беларусь”.

    У знак салідарнасьці з Іванам прадстаўнікі парталу “Усходні Карэспандэнт”, бюро эўрадэпутата Марка Мігальскага і Незалежнага Задзіночаньня Студэнтаў зарганізавалі акцыя насупраць рэктарату Ўнівэрсытэту Сілезіі . Далей

  • Ацыя салідарнасьці зь Іванам Шылам

    Ацыя салідарнасьці зь Іванам Шылам

    У аўторак, 22 лютага, на плошчы перад унівэрсытэтам, дзе навучаецца Іван Шыла, адбудзецца флэш-моб у падтрымку маладафронтаўца.

    На працягу некалькіх гадзін з 11:00 да 14:00, на плошчы перад будынкам рэктарату будуць растаўлены намёты зь інфармацыяй, стэнд, будуць раздавацца ўлёткі пра сітуацыю Івана. “Мы будзем заахвочваць студэнтаў надрукаваць паштоўкі, якія будуць адпраўленыя ў турму на Акрэсьціна,” — паведамляюць аднакурсьнікі Івана Шылы. Далей

  • У арыштаванага Івана Шылы абвастрылася аляргія

    У арыштаванага Івана Шылы абвастрылася аляргія

    Маладафронтаўца Івана Шылу ў пятніцу, 17 лютага, наведала адвакат. Жанчына паведаміла, аляргія ў Івана ізноў абвастрылася: распухлі вочы й твар, выглядае падобна да укусаў пчол. Варта дадаць, што прайшло ўсяго тры дні з моманту арышта, а сядзець актывісту яшчэ 19 дзён. Ніякіх іншых скаргаў у Івана няма.

    Арыштаванаму 14 лютага ў дзень прэміі “Люблю Беларусь” Івану Шылу паплечнікі сёньня, у суботу, паспрабуюць перадаць лекі. Далей

  • Намінант прэміі Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

    Намінант прэміі Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

    Намінант прэміі “Люблю Беларусь!” накіраваў ліст да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі.

    Дэпутат заклікае польскіх дыпламатаў паўплываць на вызваленьне маладафронтаўца. Нагадаем, што 14 лютага Івана Шылу затрымалі міліцыянты каля сядзібы ПЭН-цэнтру. Гэта адбылося напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь”. Далей

  • Іван Шыла правядзе тры тыдні ў ізалятары

    Іван Шыла правядзе тры тыдні ў ізалятары

    Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Іван Шыла, затрыманы спэцназаўцамі міліцыі напярэдадні ўручэньня «маладафронтаўскай» прэміі «Люблю Беларусь», знаходзіцца ў Цэнтра ўтрыманьня правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. Як паведамілі бацькам апазыцыянэра, тут Іван застанецца на бліжэйшыя тры тыдні. Далей

  • У дзень прэміі затрыманы Іван Шыла

    У дзень прэміі затрыманы Іван Шыла

    Ён быў арганізатарам мерапрыемства. Сёння, а 17 гадзіне ў ПЭН-Цэнтры (вул. Казлова,7–101) павінна адбыцца ўручэнне штогадовай прэміі «Люблю Беларусь». Яе заснавальнікамі з’яўляецца «Малады фронт».

    Прэмія была запачаткаваная тры гады таму, як альтэрнатыва вулічных акцый на Дзень святога Валянціна. Тым не менш, без перашкод уручэнне яшчэ не адбывалася. У 2010-м на плошчы Свабоды быў затрыманы лаўрэат Міхась Пашкевіч. Перад гэтым у арэндзе памяшкання адмовіў гатэль «Кроўн Плаза». Летась перад імпрэзай былі канфіскаваныя статуэткі. Далей

  • Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

    Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

    Салігорскія карыстальнікі паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “БелСел” (больш вядомы ў краіне пад гандлёвай маркай DIALLOG™) заяўляюць пра незаконную блакіроўку правайдэрам незалежных сайтаў.

    – Як толькі падключыліся на Diallog у дваццатых чыслах снежня, адразу выявілі блакіроўку “Хартыі”, “Беларускага партызана” і блогу Ліпковіча ў ЖЖ, – кажа салігорац Іван Шыла. – Пазваніў урэшце ў тэхпадтрымку запытаць, чаму абмежаваны доступ. Хаваць факт блакіроўкі не сталі і паабяцалі персанальна для мяне яе зняць. Толькі папрасілі даслаць адпаведны зварот па электроннай пошце. Далей

Старонка 2 з 3123