• Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе Правоў Чалавека (фота)

    Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе Правоў Чалавека (фота)

    Маладафронтавец Іван Шыла правёў акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага на Кангрэсе правоў чалавека. Кангрэс праходзіў у Сілезкім  універсітэце ў Катовіцах  8 снежня і быў цалкам прысвечаны праблеме правоў чалавека на постсавецкай прасторы.

    Акцыю падтрымалі як шэраговыя студэнты універсітэта, так і вядомыя палітыкі і госці Кангрэса з розных краін. Далей

  • Выбары ў Ірландыі. Піша Іван Шыла

    Выбары ў Ірландыі. Піша Іван Шыла

    Напрыканцы кастрычніка пашчасьціла пабываць у Ірландыі ў якасьці назіральніка на прэзыдэнцкіх выбарах і двух канстытуцыйных рэфэрэндумах. Папярэдняя справаздача нашай місіі ўжо апублікавана, таму, абыйдуся некалькімі момантамі.

    Як патрапіў?
    Вядома, мноства маіх знаёмых, перадусім цікавіць ня тое, як выглядаюць выбары ў Ірландыі, а як туды ў якасьці назіральніка патрапіць. У маім выпадку ўсё было проста – падаў заяўку, прайшоў сумоўе, тэарэтычны курс у Вільні і, уласна, Дублінскі аэрапорт.  Далей

  • Відавочныя сусветныя тэндэнцыі рана ці позна будуць прызнаныя і ў нас

    Відавочныя сусветныя тэндэнцыі рана ці позна будуць прызнаныя і ў нас

    “Тое, што пераход да кантрактнай сыстэмы і адмова ад прызыву неабходныя, для мяне пытаньне відавочнае,” — піша ў блёгу Іван Шыла.
    Больш за тое, падчас службы ў войску і дзейнасьці ў межах ініцыятывы па рэфармаваньню беларускай арміі мне даволі часта даводзілася мець нефармальныя размовы з афіцэрамі, у тым ліку з тымі, хто займае высокія і адказныя пасады. Магу сказаць: разуменьне неабходнасьці і непазьбежнасьці адмовы ад агульнага прызыву ёсьць. Далей
  • Іван Шыла атрымаў 20 сутак

    Іван Шыла атрымаў 20 сутак

    Суд горада Горкі пакараў салігорскага актывіста Маладога Фронту дваццацьцю суткамі арышту за пікет каля калоніі, дзе адбывае пакараньне лідэр арганізацыі Зьміцер ДашкевічТады было затрымана 14 чалавек, большасьць з якіх на наступны дзень была пакарана адміністрацыйнымі арыштамі. Іван Шыла запатрабаваў адваката і быў адпушчаны. На суд 8-га жніўня ён не зьявіўся. На тым паседжаньні судзьдзя прызнала маладзёна вінаватым у несанкцыянаваным пікетаваньні і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і па кожным з пратаколаў Шыла атрымаў дзесяць сутак. Далей

  • Шыла і Шурхай на суд у Горкі не паехалі

    Шыла і Шурхай на суд у Горкі не паехалі

    Горацкі раённы суд адклаў разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў “Маладога фронта” Івана Шылы з Салігорску й БХД Зьмітра Шурхая зь Берасьця. Актывісты сёньня не зьявіліся на судовае паседжаньне. Судзьдзя Ірына Чаплыгіна ня стала разглядаць справы без абвінавачаных. 

    2 жніўня Іван Шыла й Зьміцер Шурхай разам зь яшчэ чатырма дзясяткамі актывістаў прыехалі ў Горкі, каб дамагчыся ад кіраўніцтва мясцовай папраўчай калёніі № 9 дазволу на сустрэчу адваката са зьняволеным у гэтай турме лідэрам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам. Далей

  • Брутальны разгон за малітву ля сьцен калёніі (відэа)

    Брутальны разгон за малітву ля сьцен калёніі (відэа)

    2 жніўня каля 30 чалавек — сяброў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў — прыехалі да сьценаў калёніі, каб падтрымаць Зьмітра Дашкевіча, даведацца хоць якіх навінаў аб ім і патрабаваць сустрэчы з адвакатам для палітвязьня.

    Адміністрацыя калёніі моцна спужалася — падняла вэрхал, сьцягнула да будынку турмы міліцыю ды ўнутраныя войскі.

    У сустрэчы з Дашкевічам адвакату Анатолю Мялеку адмовілі, бо Дашкевіч нібыта сам не пісаў заяўку на сустрэчу. Далей

  • После суток в солигорском изоляторе у меня начала гноиться кожа

    После суток в солигорском изоляторе у меня начала гноиться кожа

    У солигорчанина Ивана Шило, отбывающего сутки в изоляторе временного содержания, резко ухудшилось здоровье. Со скандалом он добился, чтобы его осмотрел доктор. Из камеры парня забрали в больницу.

    — У камеры антысанітарныя ўмовы, — рассказал корреспонденту «Салідарнасці» Иван Шило. — Яна ўяўляе сабой памяшканне тры на чатыры метры, якое не праветрываюць. Там можа знаходзіцца да 15 чалавек. Падлога ў камеры мокрая ад кандэнсату. Туалет — гэта дзірка ў падлозе. Над ею два кранікі: адзін для змыву, другі для пітной вады. І побач з туалетам, на адлегласці 30-40 сантыметраў, дзе невыносна смярдзіць, прыходзіцца спаць людям. На прагулкі вязняў не выводзяць. Далей

  • Катаваньні ў салігорскім ізалятары

    Катаваньні ў салігорскім ізалятары

    Увечары 19 ліпеня, на ШОСтыя суткі арышту, маладафронтаўца Івана Шылу шпіталізавалі. Маладзён быў дастаўлены ў Салігорскі скурвэндыспансэр з-за абвастрэньня алергічнай хваробы, якую ён займеў у беларускім войску пад час палітпрызыву. Далей

Старонка 3 з 3123