• Яўген Васьковіч зноў апынуўся ў карцары

    Яўген Васьковіч зноў апынуўся ў карцары

    Зьняволены маладафронтавец Яўген Васьковіч, якога перавялі ў крытую турму ў Магілёве, сустрэўся са сваім адвакатам, якога ён сустрэў шырокай усмешкай. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў Дзяніс Садоўскі.

    Яўген Васьковіч пачувецца добра, “нават лепш чым у калоніі”. Паводле яго словаў, у турме бывае даюць смачную ежу. Разам з тым палітвязень ужо двойчы апынуўся ў карцары, дзе знаходзіцца і зараз. Першы раз ён трапіў туды за тое, што адмовіўся “працаваць на фашыстоўскую ўладу”, у другі раз –на дзесяць сутак за тое, што заснуў у карцары. Далей

  • Васіль Парфянкоў выйшаў з ШЫЗА

    Васіль Парфянкоў выйшаў з ШЫЗА

    Як стала вядома ў жніўні, 27 ліпеня палітвязень Васіль Парфянкоў выйшаў з ШЫЗА.

    Аб гэтым Васіль паведамляе ў лістах на волю. “У ШЫЗА патрапіў па глупству, — піша Васіль Парфянкоў. — Пасьціраў турэмную робу й пайшоў у сталовую ў спартовых штанах. Мяне злавілі за парушэньне формы вопрадкі й ўпакавалі на 10 сутак.” Далей

  • Тэрмінова: Зьміцер Дашкевіч у карцары!

    Тэрмінова: Зьміцер Дашкевіч у карцары!

    Сёння Наста Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць свайго будучага мужа Змітра Дашкевіча з 30-годзьдзем. Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў сваю адрэсу ад кіраўніка калоніі. Кавалёва А.М.

    Сп. Кавалёў не дазволіў Палажанцы сустрэцца са Зьмітром Дашкевічам на падставе таго, што спатканне пашкодзіць палітвязьню. Якім чынам Дашкевічу будзе нанесена шкода — начальнік калоніі не патлумачыў.

    Далей