• Дзе Зміцер Дашкевіч?

    Дзе Зміцер Дашкевіч?

    Актывісты «Маладога фронту» распачынаюць пошукі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча. Яны наведаюць турмы ў Жодзіне, Горадні і Магілёве, каб паспрабаваць адшукаць палітвязьня. Далей

  • Замест лістоў Васьковічу перадаюць толькі капэрту

    Замест лістоў Васьковічу перадаюць толькі капэрту

    Сытуацыя зь лістамі ў палітвязьня Яўгена Васьковіча складаная — юнак атрымоўвае пошту толькі ад сваякоў.

    Як заўважылі сябры Яўгена, астатнія лісты не прапускаюць. Добра, калі перададаць зьняволенаму капэрту з імём і адрасам адпраўніка — ён тады можа ведаць, хто да яго пісаў. Далей

  • Пачаў працу “Грамадскі трыбунал” па катаваннях у Беларусі

    Пачаў працу “Грамадскі трыбунал” па катаваннях у Беларусі

    1 лютага на сядзібе БНФ адбылась другая сустрэча каардынацыйнай групы “За Волю”. На гэтай сустрэчы было прапанавана распачаць грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі, ініцыяваць “Грамадскі трыбунал”.

    Удзельнікі сустрэчы паставілі сваей мэтай данесці да грамадства інфармацыю пра катаванні, якія ўжываюцца супраць людзей у турмах, калоніях, РАУСах нашай краіны, выкрыць вінаватых у катаваннях.
    Першая частка грамадскага Трыбунала прысвечана катаванням, пра якія 11.12.2011 распавялі ўсяму беларускаму народу па Беларускаму нацыянальнаму тэлебачанню. Гэты апошні твор Белтэлерадыекампаніі інакш, як катаванне супраць сямей Саннікава і Дашкевіча нельга назваць.
    Падчас прагляду роліка БТ удзельнікі Трыбунала звярнулі ўвагу на запіску,”маляву”, выкарыстанную “сцэнарыстамі”. Тэкст запіскі, якую даволі зразумела паказалі на экране, мы смаглі прачытаць. У запісцы -“маляве”наступныя словы:

    Далей

  • Запрашаем на “Грамадскі трыбунал”

    Запрашаем на “Грамадскі трыбунал”

    У сераду 1 лютага а 16-й гадзіне па адрасе Чарнышэўскага 3-39 адбудзецца чарговая сустрэча грамадскай каардынацыйнай групы “За Волю”.

    “Мы распачынаем грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі , распачынаем “Грамадскі трыбунал”. Мы прапануем далучыцца ўсім неабыякавым людзям і разам асудзіць бесчалавечнае стаўленне да людзей у калоніях, турмах, РАУСах і інш.”, — гаворыцца ў заяве групы.

    “Скажам разам НЕ катаванням ў Беларусі!”, — адзначаюць у “За Волю”.

    Да дзейнасці ў каардынацыйнай групе “За Волю” запрашаюцца ўсе ахвочыя неабыякавыя людзі.

  • У Гомелі памятаюць «зубра» Андрэя Зайцава

    У Гомелі памятаюць «зубра» Андрэя Зайцава

    Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомелю, руху «Разам» і кампаніі «Наша альтэрнатыва» стварылі аргкамітэт ушанаваньня памяці сябра руху супраціву «Зубр» Андрэя Зайцава.

    Актывісты наведаюць магілу Андрэя й зладзяць жалобную вечарыну, Далей

  • “Ня хочаш адкатваць пальцы — зьбіцьцё і ‘ластаўка’!!!”

    “Ня хочаш адкатваць пальцы — зьбіцьцё і ‘ластаўка’!!!”

    14 лістапада ў судзе Фрунзэнскага раёна сталіцы пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Філіпа Кірдуна, які адмовіўся праходзіць дактыляскапію. Абвінавачаныя — двое міліцыянтаў, якія КАТАВАЛІ адмоўніка.

    23-гадовы Філіп Кірдун — са шматдзетнай сям’і вернікаў-баптыстаў, і па сваіх рэлігійных перакананьнях ён не хацеў здаваць адбіткі пальцаў. 12 лістапада Філіпа выклікалі ў гарадзкі аддзел міліцыі № 1 Фрунзэнскага раёна Менска Далей

  • МУС зноўку адмаўляецца рэагаваць на факты катаванняў Дашкевіча

    МУС зноўку адмаўляецца рэагаваць на факты катаванняў Дашкевіча

    Царква “Křesťanské společenství Praha” (Christian Fellowship Praha http://www.praguefellowship.cz/) атрымала адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС адносна свайго лісту ў падтрымку Змітра Дашкавіча. Першы намеснік начальніка, Працэнка С. І., адказаў чэхам, что іх зварот пакінуты без разгляду з-за адміністрацыйных памылак. Пасля “выдалення памылак” хрысціяне могуць падаць зварот паўторна. Далей

  • Крык аб дапамозе да сусветнай супольнасці

    Крык аб дапамозе да сусветнай супольнасці

    Паважанае спадарства!

    Мы звяртаемся да ўсёй прагрэсіўнай сусветнай супольнасці з крыкам аб дапамозе! З крыкам аб хуткай і канкрэтнай дапамозе па выратаванню жыцця беларускага вязня сумлення Зміцера Дашкевіча!!!

    Непрызнаны светам “прэзідэнт” Беларусі і духоўна-маральны вырадак — Лукашэнка працягвае беспакарана забіваць і калечыць людзей у Беларусі. Ёсць усе падставы асцерагацца таго, што ў самы бліжэйшы час (лік ідзе на дні!) Лукашэнкаў заб’е лідэра Маладога Фронту Зьмітра ДашкевічаДалей

  • Дашкевіч: “Шклоў — проста нішто ў параўнаньні з тым, што зараз”

    Дашкевіч: “Шклоў — проста нішто ў параўнаньні з тым, што зараз”

    Аднаўленне! Важна! Паводле інфармацыі, атрыманай сёння ад Дашкевіча падчас сустрэчы з абаронцам, гэта ліст быў напісаны адразу па этапе і апісвае стан Дашкевіча адразу па прыбыцці калоніі. Паводле нашых звестак, у Глыбоцкай калоніі стаўленне да Дашкевіча палепшылася. Таму просім накіроўваць скаргі на бесчалавечнае стаўленне на кіраўніцтва Горацкай калоніі, якое арганізавала гэты пакутлівы тыднёвы этап.

    Далей

  • Саннікаў: Ратуйце Дашкевіча любымі спосабамі. «Інакш ён не выжыве!»

    Саннікаў: Ратуйце Дашкевіча любымі спосабамі. «Інакш ён не выжыве!»

    Пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў 27 верасня на сустрэчы са сваім адвакатам у следчым ізалятары Магілёва.

    «Ратуйце Дашкевіча любымі спосабамі, інакш ён не выжыве», — пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў 27 верасня на сустрэчы са сваім адвакатам у следчым ізалятары Магілёва, паведаміла сёння на прэс-канферэнціў Мінску жонка Саннікава Ірына Халіп. Далей

Старонка 1 з 3123