• У Гомелі затрыманы актывіст МФ Станіслаў Була

    У Гомелі затрыманы актывіст МФ Станіслаў Була

    У Гомелі на вуліцы Юбілейнай быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту», адзін з рэгіянальных лідараў моладзевай арганізацыі Станіслаў Була. Ён ішоў па справах, калі да яго раптам падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі да аўтамабіля. Далей

  • Вярбоўка. Яўген Скрабец

    Вярбоўка. Яўген Скрабец

    Гэтым аўторкам упершыню займеў непасрэдны кантакт з берасцейскімі чэкістамі. Двое з “канторы” чакалі мяне ў кабінеце галоўнага інжынера Аўтобуснага парку №1 ААТ “Брэстаблаўтатранс”. Перадгісторыя сустрэчы з імі досыць банальная, але ў той самы час і неспадзяваная. Справа ў тым што цягам ліпеня 2014 году, я спрабаваў уладкавацца на працу ў той самы аўтапарк, у сектар “Турызму, маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці”, ды не проста спецыялістам, а начальнікам вышэйзгаданага аддзелу.

    Далей

  • «Покуль ня зьедзе Пуцін — будзеце сядзець!»

    «Покуль ня зьедзе Пуцін — будзеце сядзець!»

    Трое маладафронтаўцаў ня вызваліліся пасьля адмінстратыўных арыштаў і застаюцца ў закладніках рэжыму да сканчэньня візыту Уладзіміра Пуціна.

    Па заканэньні тэрміну, маладафронтаўцы нават ня выйшлі самастойна за сьцены ізалятару — іх адразу прывезьлі ў суд і далі новыя “суткі”. Па пратаколам, зь бюракратычнага боку, усё выглядае законна, хоць і дзіўна: вызваліўся, выйшаў з ЦІП незаўважаным паплечнікамі, якія стаялі ля дзьвярэй, паехаў у Малінаўку, мацюгнуўся — і зноў на Акрэсьціна ў ізалятары. Далей

  • Палажанка падае у суд на супрацоўнікаў КДБ

    Палажанка падае у суд на супрацоўнікаў КДБ

    Нагодай стала тое, што Зьмітру Дашкевічу дагэтуль не павярнулі пашпарт, без чаго ён не можа ажаніцца.

    Наста распавяла пра вынікі апошняй сустрэчы Зьмітра з адвакатам.  Сустрэча адбылася 1 сакавіка. Размова была ў неканфедыцыйнай абстаноўцы. Атрымалася абмяркаваць пытанні выключна юрыдычнага характару, без адхіленняў на іншыя тэмы. Нават пра побыт бацькі не атрымалася паразмаўляць. Далей

  • Патрабуем звольніць непрафэсіянала!

    Патрабуем звольніць непрафэсіянала!

    25.01.2012
    5
    2 197
    ,

    Маладафронтаўцы патрабуюць звольніць з працы супрацоўніка КДБ за відавочны непрафэсіяналізм і халатнае стаўленьне да працы.

    Актывісты МФ апазналі на фотаздымках чэкіста, каторы сёлета падчас “сутак” дапытваў моладзевых актывістаў, прадстаўляючыся то Сяргеем, то Раманам. Актывісты Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку знайшлі фотаздымак і вылічылі асабістыя дадзеныя супрацоўніка 4-га упраўленьня КДБ: Сівухін Раман Мікалаевіч — адрозьніваецца асаблівым цынізмам ды выкрутлівасьцю. Далей

  • “Малады фронт” у чарговы раз спрабуюць застрашыць

    “Малады фронт” у чарговы раз спрабуюць застрашыць

    Актывісты зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт” не хаваюць заклапочанасьці новай хваляй ціску на ягоных сябраў шляхам пагроз і застрашэньня з боку супрацоўнікаў КДБ, якія дапытвалі іх пад час адбыцця арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

    Маладафронтаўцы Міхаіл Мускі, Павал Сяргей, Зьміцер Крамянецкі, Уладзімер Яроменак, Раман Васільеў, Ігар Кішко былі затрыманыя 19 сьнежня мінулага года пад час акцыі ў гадавіну падзеяў Плошчы-2010. Далей

  • Фішынг — як зламалі mFront.net

    Фішынг — як зламалі mFront.net

    05.01.2012
    0
    1 320
    ,

    Паспрабуем таксама на прыкладзе нашай праблемы апісаць, што трэба рабіць іншым, каб падобнае не здаралася. Злачынцы, каторыя прыпынілі працу нашага сайту, спрабавалі займацца “фішынгам” (рыбалкаю) — лавіць даверлівых карыстальнікаў у інтэрнэт-павуціньні.

    Фішынг — назва інтэрнэт махлярства, мэтаю каторага ёсьць атрыманьне канфіндэнцыйных дадзеных карыстальнікаў, каторыя павяліся на “нажыўку”. У якасьці нажыўкі выступае падроблены сайт папулярнага брэнду (Rambler, Yandex), сэрвісу (Vkontakte, Facebook) або банку (як у выпадку з узломам сайту МФ). Часта адбываецца масавая емэйл рассылка патэнцыйным ахварам (кліентам банку) з спасылкаю на падроблены сайт, каторы з выгляду падобны на сапраўдны сэрвіс. Далей

  • Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі МФ аб радыкальнасьці

    Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі МФ аб радыкальнасьці

    Вечарам 30 сьнежня дахаты да маладафронтаўца Рамана Пратасевіча наведаліся чэкісты. Супрацоўнікі КДБ дапыталі Рамана папрасілі перадаць паплечнікам на Ўправе МФ аб недапушчальнасьці радыкальных акцыяў.

    Супрацоўнікі КДБ прыйшлі нечакана. “пагрукалі ў дзьверы й зайшлі, сказалі зьбірацца,” — узгадвае Раман Пратасевіч. Непаўнагадовага юнака адвезьлі ў будынак КДБ й паўтары гадзіны вялі зь ім “прафіляктычную гутарку”. Раман непаўнагадовы, таму разам зь ім у Камітэт быў вымушаны паехаць ягоны бацька. Далей

  • Васьковіч не стаў на “шлях выпраўлення”

    Васьковіч не стаў на “шлях выпраўлення”

    Падчас камісіі, якая вырашала, ці стаў палітвязень на шлях выпраўлення, ён стаў усміхацца, за што атрымаў яшчэ і дзесяць сутак штрафнога ізалятару.

    Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме № 4 у Магілёве, чарговы раз змешчаны на 10 сутак у штрафны ізалятар. Як паведаміў прэс-сакратарБХД Дзяніс Садоўскі, пра гэта стала вядома пасля таго, як 21 снежня Васьковіча наведаў яго адвакат. Далей

  • За маладафронтаўца заступілася супрацоўніца Мінадукацыі

    За маладафронтаўца заступілася супрацоўніца Мінадукацыі

    Маладафронтаўца Рамана Пратасевіча выклікалі ў Міністэрства адукацыі ў пятніцу, бо ім “цікавіцца пэўная служба”.

    Юнака выклікалі ў Міністэрства вечарам 2 сьнежня. Атыквіст прабыў на размове паўтары гадзіны. У пятніцу па заканчэньні школьных урокаў Раман даведаўся, што яго шукаюць настаўнікі — у школу тэлефанавалі зь Міністэрства адукацыі. Былі званкі й бацькам маладафронтаўца. Далей

Старонка 1 з 3123