• Сёння – акцыя ў Курапатах.

    Сёння – акцыя ў Курапатах.

    29 жніўня а 18-й гадзіне ва ўрошчы Курапаты адбудзецца традыцыйная акцыя – ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага тэрора. Запрашаем усіх далучыцца да жалобнай акцыі.

  • Вандалізм у Курапатах напярэдадні Радаўніцы

    Вандалізм у Курапатах напярэдадні Радаўніцы

    23.04.2012
    0
    1 258

    Гэта ня першыя выпадкі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

    Пры канцы 1990-х гадоў паламалі таблічку на Крыжы Пакуты.

    Што да мэмарыяльнага знаку «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці», то было дванаццаць выпадкаў вандалізму. Далей

  • У Курапатах адбылася традыцыйная акцыя

    У Курапатах адбылася традыцыйная акцыя

    Сёння ў Курапацкім урочышчы прайшла традыцыйная акцыя ўшанавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая ладзіцца грамадскімі актывістамі 29 чысла кожнага месяца. Далей

  • Традыцыйная акцыя ў Курапатах

    Традыцыйная акцыя ў Курапатах

     29 студзеня ў Курапатах адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. У гэтую нядзелю на жалобным мерапрыемстве на ўскрайку Менску прысутнічаў беларускі бард Андрэй Мельнікаў.
    Далей

  • Курапаты: жалобная акцыя ў сьвяточны час

    Курапаты: жалобная акцыя ў сьвяточны час

    Сёньня а 17-й гадзіне адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня ахвяраў рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

    У гэты перадсьвяточны час, на жаль, людзей сабралося ня так шмат, але яны, як заўсёды, запалілі зьнічкі, усклалі кветкі да крыжоў у памяць нашых загінулых продкаў, тых шматлікіх людзей, якіх расстрэльвалі на гэтым і многіх іншых мейсцах нашай Бацькаўшчыны. Далей

  • Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

    Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

    Паважаныя сябры! Запрашаем сёньня а 17:00 на традыцыйную акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

    А 19.00 —  пасля 10 сутак арышту з СІЗА на Акрэсціна выходзіць на волю маладафронтавец Міхась Мускі й намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” і прадпрымальніцкі лідэр Аляксандр Макаеў. Таксама выпускаюць яшчэ некалькі чалавек, якія былі арыштаваныя падчас мірнай акцыі 19 снежня 2011 года!
    Сустракаем нашых паплечнікаў!!! Далей
  • Дзяды. Шэсце ў Курапаты

    Дзяды. Шэсце ў Курапаты

    Шмат дзе на Дзяды захоўваецца старадаўні чын абеду на магіле. У Мінску ж у гэты дзень традыцыйна адбываецца велічная маніфестацыя з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі.

    Дзяды — гэта восеньскія дні памінання продкаў. У гэты час у большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбрацца і памянуць дзядоў, бацькоў, добрых людзей. Шмат дзе застаўся старадаўні чын супольнага абеду на магіле. У іншых месцах людзі проста прыносяць трохі ежы на магілы. Далей

  • 29 кастрычніка прайшоў Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

    29 кастрычніка прайшоў Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

    30.10.2011
    1
    2 185
    ,

    Прадстаўляем Вашай увазе адмысловы артыкул гісторыка, даследчыка камуністычных рэпрэсій Ігара Кузняцова, надрукававы ў газеце “Новы Час”, а таксама фотарэпатаж аб’яднання “Мемарыл” з аб’езду помнікаў ахвярам рэпрэсій у Трасцянцы, Парку Чалюскінцаў і ўручышчы Курапаты.

    Камунізм — трагедыя ХХ стагоддзя. Ігар Кузняцоў Далей

  • Прэзэнтацыя відэаархіву былых вязьняў ГУЛАГу і фільм “Дзеці ксянза Шаплевіча”

    Прэзэнтацыя відэаархіву былых вязьняў ГУЛАГу і фільм “Дзеці ксянза Шаплевіча”

    У пятніцу 28 кастрычніка ў 17-00 ў гістарычнай майстроўні (вул. Сухая, 25) ў межах кінаклуба “Невядомая Беларусь”, які штомесяц праводзіцца з ініцыятывы вядомага гісторыка Ігара Кузьняцова, адбудзецца прэзэнтацыя відэаархіву ўспамінаў былых вязьняў ГУЛАГу, сабраных цягам 2011 года ў межах працы над архівам савецкіх рэпрэсіяў на Беларусі здымачнымі групамі рэжысёра Віктара Корзуна і кампаніі “Пакаяньне” аргкамітэту БХД. Мерапрыемства прысьвечанае дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на Беларусі, які адзначаецца 29 кастрычніка. Далей

  • Мінгарвыканкам дазволіў шэсце на «Дзяды»

    Мінгарвыканкам дазволіў шэсце на «Дзяды»

    Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне традыцыйнага шэсця ў дзень памінання продкаў Дзяды 30 кастрычніка, паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыніКансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрый Беленькі.

    «Мне патэлефанавалі з Мінгарвыканкама, сказалі, што шэсце і мітынг у Курапатах 30 кастрычніка дазволены. Яны прапанавалі прыехаць і забраць дазвол, цяпер я накіроўваюся ў Мінгарвыканкам. Учора падчас маёй размовы з чыноўнікамі Мінгарвыканкама мне было сказана, што шэсце будзе дазволена па традыцыйным маршруце», — адзначыў Беленькі. Далей

Старонка 3 з 41234