• Браты па зброі, нацыяналісты краінаў Усходняй Эўропы

    Браты па зброі, нацыяналісты краінаў Усходняй Эўропы

    З глыбокай пашанай і вялікай надзеяй мы запрашаем Вас наведаць нашую краіну і ўсталяваць з намі трывалыя сувязі, якія неабходныя кожнаму з нас для пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і сумеснай барацьбы. Нацыяналістычны рух Літвы, адной з галоўных рухаючых сілаў якога з’яўляецца нашая арганізацыя – Літоўскі саюз нацыяналістычнай моладзі – падае руку нацыяналістам з суседніх краінаў. Нашае запрашэнне прыехаць у Вільню адрэсавана прадстаўнікам усіх прыязных нам нацыянальных сілаў – арганізацыям, як і асобным актывістам – якія катэгарычна адрынаюць шавіністычныя і імперыялістычныя ідэі. Далей

  • Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор

    Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор

    Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» («Election Observation: Theory and Practice», EOTP) ў 2011 годзе.

    Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Далей

  • Беларусы Літвы заклікаюць да адказнасьці кіраўніцтва горацкай калёніі

    Беларусы Літвы заклікаюць да адказнасьці кіраўніцтва горацкай калёніі

    Сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве накіравалі ліст кіраўніку горацкай калёніі, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Дашкевіч, з мэтаю прыцягнуць увагу да сытуацыі, якая склалася вакол маладога чалавека.

    Беларусы Літвы выказваюць у лісьце занепакоенасьць з нагоды таго, як абыходзяцца ў калёніі са Зьмітром Дашкевічам і заклікаюць кіраўніцтва турмы ставіцца да яго як да незаконна асуджанага. Далей

  • Рэтраспектыва: Летува – Беларусь: да пытання аб тэрыторыях

    Рэтраспектыва: Летува – Беларусь: да пытання аб тэрыторыях

    Развіццё віленскіх падзеяў 13 студзеня 1991 г. мела наўпроставае дачыненне да Беларусі, кіраўніцтва якой 29 сакавіка 1990 году выступіла з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі да суседняй рэспублікі.Гэтая заява магла справакаваць узброены тэрытарыяльны канфлікт паміж Беларуссю і Летувай.

    У гэтым годзе даволі шырока адзначалася 80-годдзе апошняга кіраўніка Савецкага Саюзу Міхаіла Гарбачова. Ягоная роля ў часе гэтых святкаванняў ацэньвалася даволі станоўча, як чалавека, які прынес ў рэгіён свабоду і дэмакратыю, а шэраг аўтараў нават заклікалі да шырэйшага ўганаравання былога савецкага прэзідэнта ў краінах цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. Далей