• Дзесяць запаветаў жыцця

    Дзесяць запаветаў жыцця

    1. Малітва – гэта не «запасное кола», якое ты выцягваеш, калі ў цябе непрыемнасці, але «штурвал», які накіроўвае цябе праз іх па правільным шляху.

    2. Чаму пярэдняе ветравое шкло машыны такое вялікае, а люстэрка задняга віду
    маленькае? Таму, што нашае мінулае не такое важнае, як наша будучыня. Таму глядзі наперад і не спыняйся. Далей

  • Фотафакт: маці Аўтуховіча на супольнай малітве

    Фотафакт: маці Аўтуховіча на супольнай малітве

    Маці зняволенага прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча, Лілія Аўтуховіч падчас візіта ў Менск прыняла ўдзел у малітве за палітвязьняў ля Чырвонага касцёла. Нагадаем, малітвы праходзяць штодня а 20 гадзіне ля помніка арханёлу Міхаілу.

    Далей

  • Сустракаем Алеся Макаева!

    Сустракаем Алеся Макаева!

    Сёння (панядзелак) а 19 гадзіне з турмы на Акрэсціна вызваляецца Алесь Макаеў, які адбыў 5 сутак арышту за малітву на Кастрычніцвай плошчы. Нагадаем, тады былі затрыманыя 7 вернікаў, большасць з якіх адпусцілі без складання пратакола. Аляксандра Кальянава пакаралі штрафам, а Алеся Макаева — адміністрацыйным арыштам. Заклікаем хрысціянскіх дэмакратаў сустрэць Алеся Макаева і павіншаваць яго з вызваленнем.

  • Малітва за палітвязняў (фота)

    Малітва за палітвязняў (фота)

    19 лістапада вернікі правялі асаблівую малітву за Плошчу-2011 і палітвязняў, якіх 11 месяцаў таму значна паболела ў нашай краіне. Ля Чырвонага касцёла ў Менску прагучалі рэлігійныя спевы і малітвы. Нагадаем, да супольнай малітвы можа далучыцца кожны — штодня а 20 гадзіне ля касцёла на плошчы Незалежнасці.

    Далей

  • Кардынал Кох зь Беларусі — вернікаў за краты

    Кардынал Кох зь Беларусі — вернікаў за краты

    У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ўдзельнікаў малітвы за палітзьняволеных Аляксандра Макаева і Аляксандра Кальянава. Абодвух затрымалі на Кастрычніцкай плошчы Менску і асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту і 5 базавых велічыняў штрафу адпаведна.

    Удзельнікаў малітвы за палітвязьняў асудзілі паводле артыкула Адміністрацыйнага кодэксу аб дробным хуліганстве: за брыдкаслоўе. Паводле міліцыянтаў, Аляксандар Макаеў брыдкасловіў, калі адмаўляў ружанцовую малітву, а Аляксандар Кальянаў — калі спрабаваў яго сфатаграфаваць.

    Далей

  • Фотафакт: Палітвязень моліцца за палітвязняў

    Фотафакт: Палітвязень моліцца за палітвязняў

    Былы палітвязень Васіль Парфянкоў некалькі разоў наведаў малітву ля Чырвонага касцёла, якую штодня а 20 гадзіне вечара арганізоўвае грамадская ініцыятыва “Нельга забыць”. 

    Далей

  • Фотафакт. Маці палітвязня моліцца пад сценамі турмы

    Фотафакт. Маці палітвязня моліцца пад сценамі турмы

    Таццяна Севярынец моліцца пад сценамі папраўчай калоніі №13, дзе адбывае двухгадовае зняволенне старшыня дэмакратычнай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцер Дашкевіч.

    Сын Таццяны, пісьменнік і палітык Павел Севярынец, за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асуджаны на тры гады абмежавання волі, адбывае пакаранне ў вёсцы Купліна Пружанскага раёна. Далей

  • 10 месяцаў з “Плошчы-2011”: малітва за палітвязняў

    10 месяцаў з “Плошчы-2011”: малітва за палітвязняў

    19 кастрычніка споўнілася 10 месяцаў з дня брутальнага разгону мірнай вулічнай акцыі пратэсту.

    Сябры супольнасці “Нельга забыць” правялі ўрачыстую малітву пад сценамі Чырвонага касцёла ў Менску, прысвечаную палітвязням. Таксама ўдзельнікі малітвы напісалі звароты-заклікі пра вызваленне палітычных вязняў і накіравалі іх Лукашэнку, Макею, Якубовічу для публікацыі ў “Савецкай Беларусі”. Копіі заклікаў былі адпраўленыя самім палітвязням, а таксама кіраўнікам калоніі, дзе ўтрымоўваюцца вязні.

    Далей

  • Малітоўная акцыя ў Віцебску

    Малітоўная акцыя ў Віцебску

    У Віцебску каля Успенскага сабора 24 ліпеня адбылася чарговая малітоўная акцыя за Беларусь.

    Удзел у ёй сярод іншых узялі лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, лідарка Маладога Фронту Наста Палажанка, Андрэй Кім і іншыя. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец. Далей