• Партрэты палітвязьня Эдуарда Лобава ў цэнтры Менску

    Партрэты палітвязьня Эдуарда Лобава ў цэнтры Менску

    Маладафронтаўцы разьляпілі партрэты палітычна зьняволенага сябра МФ Эдуарда Лобава.

    Маладафронтаўцы маюць намер бараніць сваіх сябраў ды дамагацца вызваленьня ўсіх палітвязьняў у краіне. Малады Фронт лічыць, што кожны актывіст у сваім горадзе абавязаны данесьці насельніцтву інфармацыю аб палітвязьнях.

    “Кожны беларус павінен рабіць выбар, ці ён падтрымоўвае цяперашнюю ўладу, ці не. Далей

  • Затрыманага пасьля маўклівай акцыі — апраўдалі

    Затрыманага пасьля маўклівай акцыі — апраўдалі

    22 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску апраўдалі Юрыя Якубоўскага, мужа Марына Лобавай, якой прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня на Чыгуначным вакзале ў Менску.

    3 ліпеня пасьля разгону «маўклівай акцыі» на вакзале Юры Якубоўскі прыйшоў у Маскоўскі РАУС, каб даведацца пра жонку і сына, якія былі сярод затрыманых. Разбор скончыўся тым, што на Якубоўскага склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Далей

  • Пяціхвілінная акцыя салідарнасьці на плошчы Якуба Коласа

    Пяціхвілінная акцыя салідарнасьці на плошчы Якуба Коласа

    Сямёра моладзевых актывістаў разгарнулі плякат «Свабоду палітвязьням!» у Менску ў падземным пераходзе каля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі на плошчы Якуба Коласа.

    Акцыя пачалася а 17-й гадзіне. Некаторыя ўдзельнікі трымалі партрэты арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджаных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча, фігуранта крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня Андрэя Пратасені і зьняволенага прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, Далей

  • “Праўду не схаваеш за кратамі!”

    “Праўду не схаваеш за кратамі!”

    Маладафронтаўцы нагадваюць грамадзтву аб праблеме незаконных арыштаў. У беларускай сталіцы зьявіліся партрэты палітвязьняў. 

    У цэнтры Менску зьявіліся партрэты палітычна зьняволеных маладафронтаўцаў. На фотаздымках Эдуарда Лобава, Уладзімера Яроменка, Алеся Кіркевіча, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча выйўлены надпіс “Праўду не схаваеш за кратамі!” Далей

  • Праезд у менскім траншпарце падаражэе. Новы кошт – 900 рублёў.

    Праезд у менскім траншпарце падаражэе. Новы кошт – 900 рублёў.

    03.08.2011
    0
    1 355
    ,

    Згодна з рашэньнем Менгарвыканкама ад 28 ліпеня 2011 года № 2217 уводзяцца новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім траншпартам агульнага карыстаньня.

    Ад 4 жніўня за адну паездку пасажыры будуць плаціць 900 рублёў, пры набыцьці квітка у кіроўцы – 1 000 рублёў.

    Далей

  • У Курапатах адбылося памінанне ахвяр таталітарызму

    У Курапатах адбылося памінанне ахвяр таталітарызму

    29 ліпеня ва ўрочышчы Курапаты на ўскрайку Мінска адбылося штомесячнае памінанне ахвяр сталінізму.

    Яго ўдзельнікі пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых. Грамадскі актывіст Галіна Сіўчык прачытала малітву за цяперашніх беларускіх палітзняволеных, выступіў пісьменнік Уладзімір Содаль. Далей

  • Нацыянальныя стужкі ў Менску (фота)

    Нацыянальныя стужкі ў Менску (фота)

    26.07.2011
    2
    2 220
    ,

    Напярэдадні 27 ліпеня ў Менску маладафронтаўцы ўпрыгожылі горад нацыянальнымі стужкамі.

    Актывісты імкнуліся стварыць атмасфэру сьвята і нагадаць нацыянальнымі сымбалямі у выглядзе стужак аб каштоўнасьці дзяржаўнай незалежнасьці.

    27 ліпеня 1990 г. была абвешчана Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, каторая азначала падрыхтоўку да выхаду краіны з Савецкага Саюзу. Як толькі склаліся спрыяльныя вонкавыя ўмовы, 25 жніўня 1991 года Дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону. Далей

Старонка 11 з 11« Першая...7891011