• Зноў даражэе праезд

    Зноў даражэе праезд

    Праезд у грамадскім транспарце Мінска з 1 снежня падаражэе да 3 000 рублёў (на 20%). Павышэнне тарыфаў прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама №2889 ад 25 лістапада, якое ў бліжэйшы час будзе апублікавана на Нацыянальным прававым партале.Пры набыцці талончыка ў кіроўцы адна паездка абыйдзецца ў 3 500 рублёў. Праезд у экспрэс-маршрутах будзе каштаваць 4 300 рублёў.Кошт праязных білетаў павысіцца на 20%. Апошні раз праезд у гарадскім транспарце Мінску даражэў 1 кастрычніка з 2 000 да 2 500 рублёў

     

     

     

  • Музычная Альтэрнатыва: сустрэчы з Беланогай, Камоцкай, Хаменкам

    Музычная Альтэрнатыва: сустрэчы з Беланогай, Камоцкай, Хаменкам

    13.11.2013
    1
    2 693
    ,

    Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае ў лістападзе на творчыя сустрэчы ў Менску з беларускімі музыкамі: Тацянай Беланогай, Касяй Камоцкай, Алегам Хаменкам.

    Унікальная магчымасць паразмаўляць са сваімі кумірамі ў сяброўскай
    атмасферы, паслухаць іх песьні, задаць пытанні, выйграць каштоўныя
    прызы! Далей

  • Севярынец перамог Хведарука

    Севярынец перамог Хведарука

    У нашай суполцы ў Вконтакте мы часта задаем розныя пытаньні карыстальнікам. З апошніх, вартым увазе падаецца спроба высьветліць, хто з былых лідараў арганізацыі карыстаецца найбольшым аўтарытэтам. Дарэчы, лідараў, якіх сёньня можна назваць “былымі” больш за два:)
    Далей

  • Старыя рэчы можна аддаць на дабрачынасьць

    Старыя рэчы можна аддаць на дабрачынасьць

    31.03.2013
    0
    2 138
    ,

    5 красавіка ў Менску адкрыецца першая дабрачынная крама KaliLaska, дзе можна будзе пакінуць непатрэбныя скарыстаныя рэчы ў добрай якасьці. Частка атрыманага ад наведвальнікаў будзе прадавацца, а асноўная частка рэчаў будзе накіроўвацца ў прытулкі. Далей

  • Затрыманыя на Дню Волі ўкраінцы чакаюць суду (абноўлена)

    Затрыманыя на Дню Волі ўкраінцы чакаюць суду (абноўлена)

    Затрыманыя напярэдадні святкавання Дня волі ў Менску ўкраінцы, патрапяць на суд 25 сакавіка.

    Спачатку з трыма сябрамі ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” згубілася сувязь, а пасля яны знайшліся ў Савецкім РУУС Мінска. Украінскія актывісты ў межах праекту “Украінская прысутнасць” накіроўваліся ў Мінск на Дзень Волі. Далей

  • Акцыя салідарнасці ў Завадскім раёне

    Акцыя салідарнасці ў Завадскім раёне

    У суботу, 23 сакавіка, напярэдадні Дню Волі, маладафронтаўцы правялі ў Завадскім раёне Менска акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, каб нагадаць людзям пра тое, што ў нашай краіне да гэтага часу сядзяць у турмах незаконна абвінавачаныя апаненты дзейнага рэжыму, якія маюць патрэбу ў падтрымцы грамадскасці. Далей

  • Малады Фронт заклікае падпісацца за вызваленьне палітвязьняў

    Малады Фронт заклікае падпісацца за вызваленьне палітвязьняў

    «Малады Фронт» і «Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты» абвясьцілі пра пачатак нацыянальнай кампаніі за вызваленьне палітвязьняў.

    Галоўная мэта кампаніі — данесьці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю пра беларускіх палітвязьняў, зьяднаць беларускае грамадзтва ў акцыях салідарнасьці, праз гэтыя дзеяньні — дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня судовага перасьледу за палітычныя перакананьні. Далей

  • Запрашаем на сумесную прэс-канферэнцыю МХД і Маладога Фронту

    Запрашаем на сумесную прэс-канферэнцыю МХД і Маладога Фронту

    19.09.2012
    0
    1 123

    У чацьвер, 20 верасьня, адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя Маладых Хрысьціянскіх Дэмакратаў і Маладога Фронту, прысвечаная далейшай супольнай дзейнасьці арганізацый.

    Пад час прэс –канфэрэнцыі плянуецца такcама прэзентацыя супольнай кампаніі па абароне палітвязняў і моладзевага праваабарончага сайту.   Пачатак – а 13-й гадзіне. Па адрасе вул. Кульман-4 , горад Менск. Далей

  • Прэзентацыя кнігі “Арытмія, альбо код  супраціву”

    Прэзентацыя кнігі “Арытмія, альбо код супраціву”

    Журналіст Аляксандр Тамковіч і кансорцыюм “ЕўраБеларусь” маюць  гонар запрасіць на прэзентацыю кнігі А.Тамковіча “Арытмія, альбо код  супраціву”.

    Кніга складаецца з 38 нарысаў пра выбітных дзеячоў грамадзянскай супольнасці беларусі і праілюстравана  ўнікальнымі фатаграфіямі сямейных альбомаў. Далей

  • Малады Фронт патрабуе свабоды Дашкевічу

    Малады Фронт патрабуе свабоды Дашкевічу

    4 верасьня, у дзень, калі лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча этапавалі з Глыбокага ў Віцебскі СІЗА, ягоныя паплечнікі вывесілі на мосьце ў цэнтры Менску расьцяжку з патрабаваньнем вызваліць героя.

    Расьцяжка “Турэмшчыкаў – на нары! Дашкевіча – на волю!” зьявілася на мосьце ў раёне вакзала. Такім чынам Малады Фронт выказаў сваё стаўленьне да чарговага незаконнага прысуда свайму лідэру – яшчэ год зьняволеньня. Далей

Старонка 3 з 1112345...10...Апошняя »