• Антоха Зялёны. Артыкул Змітра Дашкевіча

    Антоха Зялёны. Артыкул Змітра Дашкевіча

    Крайняя хата справа на другім паверсе Ізалятара часовага ўтрымання не атаплялася. Снежань жа гэтага шумнага 2010 года быў халаднаваценькі і таму ў камеры можна было знаходзіцца ў поўнай экіпіроўцы, стараючыся пры тым больш рухацца. Днём гэтага было дастаткова, а вось як быць уначы – мы яшчэ не прыдумалі. Мы – гэта я і Вано Барнаўльскі з адсіджанаю 20-ю за плячыма. З Вано, трэба прызнацца, мне было вельмі цяжка спраўляцца: ён – “рускі каўказец”, амаль не разумеў па-беларуску. З гэтай прычыны я стараўся паболей слухаць, але потым прасёк тэму і перайшоў на трэцюю дзяржаўную. Універсальная мова каўказцу спадабалася і пад вечар мы разумеліся ўжо як два землякі. Далей

  • Дашкевіч: Ня бойцеся рускіх!

    Дашкевіч: Ня бойцеся рускіх!

    Пра прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі разважае старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч.

    Яшчэ некалькі месяцаў таму ўсе аналітыкі схіляліся да думкі, што перадвыбарчая сытуацыя ў Беларусі стабільная і для дэмакратаў беспрасьветная. Аднак плаўнае перацяканьне эканамічнае вайны “Расея-Беларусь” у вайну “Расея-Лукашэнка” унесла якасна новыя карэктывы ў перадвыбарчую сытуацыю ў блакітнавокай. Расейская карта – нумар адзін амаль ва ўсіх выступах палітыкаў ды палітолягаў. Адныя з гонарам заяўляюць сваю прарасейскасьць ці імкнуцца дабраславеньне Крамля атрымаць, другія з прарасейскай апазыцыяй ваююць, трэція ціха робяць сваю справу і толькі пасьпяваць ад гэтай самай прарасейскасьці апраўдвацца. Колькі паламана дзідаў у гэтых дыскусіях не падлічыць. І чым далей, тым больш баталіі гэтыя бесталковыя пачынаюць падзакалёбаваць. Далей

  • ВЫБАР. Паміж Захадам і Ўсходам

    Цягам беларускае гісторыі, якая сягае каранямі да заснаваньня ў ІХ-Х стагодзьдзях Полацкага княства, нашыя адносіны з Захадам былі няпростымі. На першую нашу дзяржаву зьдзяйсьняліся набегі з боку Жмудзіі, потым на ліцьвінаў ВКЛ — крыжакі Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў, адбіўшыся ад якіх мы разам з палякамі стварылі фэдэратыўную дзяржаву, а тыя вазьмі ў 1696 годзе ды вывядзі з афіцыйнага ўжытку беларускую мову.

    Аднак так ужо выйшла ў нашай гісторыі, што найбольш няшчасьцяў і праблемаў прыходзіла на нашую зямлю з усходу. Каб школьнікі разабраліся ў колькасьці войнаў з Расеяй, дык трэба было б уводзіць, пэўна, асобную гістарычную дысцыпліну, мабыць таму нашыя братэрскія набегі адзін на аднаго не вывучаюцца ў школах. Далей

  • Новае Пакаленьне Беларусі

    Новае Пакаленьне Беларусі

    Цэласны сьветапогляд

    Пасьля “выбараў” 2001 году Лукашэнка заявіў, што ягоная ўлада будзе трымацца на трох складніках – мясцовых саветах, прафсаюзах і моладзі. Зусім за кароткі тэрмін была зьдзейсьнена зачыстка мясцовых саветаў. Цяпер, да прыкладу, сярод блізу 22500 дэпутатаў мясцовых саветаў каля 10 чалавек прадстаўляюць дэмакратычную супольнасьць, што ў працэнтным вымярэньні складае 0,044%(1). Нішто не гаворыць на карысьць таго, што пасьля выбарчага маратону-2010 адсотак гэты павялічыцца. Таксама вельмі хутка было праведзена “ператрахіваньне” кіруючых кадраў Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Стартавая пляцоўка кандыдата Ганчарыка перайшла пад поўны кантроль гаранта Канстытуцыі.  Далей

Старонка 17 з 17« Першая...10...1314151617