• Cуды і суткі за Чарнобыльскі Шлях (хроніка)

    Cуды і суткі за Чарнобыльскі Шлях (хроніка)

    У судзе Савецкага раёна Менска сёньня пройдуць суды над трыма актывістамі “Маладога Фронту” –   Міколам Дземідзенкам, Міхасём Мускім і Раманам Васільевым. Іх затрымалі 26 красавіка пасьля завяршэньня Чарнобыльскага Шляху. Мускага і Васільева  вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). Ноч маладафронтаўцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Зараз на ганку суда пачалі збірацца іхныя сябры ды праваабаронцы.

    Далей

  • Да Міколы Дземідзенкі ломяцца невядомыя

    Да Міколы Дземідзенкі ломяцца невядомыя

    Зраніцы 26 красавіка ў кватэру Міколы Дземідзенкі настойліва спрабуюць патрапіць міліцыянты.

    Намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка зьяўляецца адным з заяўнікаў сёньняшняй акцыі “Чарнобыльскі Шлях”. У дзень акцыі ў кватэру, якую здымае юнак ломяцца й спрабуюць пранікнуць міліцыянты. Далей

  • Заўтра ўлады дадуць адказ па мерапрыемству “Чарнобыльскі Шлях”

    Заўтра ўлады дадуць адказ па мерапрыемству “Чарнобыльскі Шлях”

      Аднаму з прадстаўнікоў аргкамітэта мерапрыемства “Чарнобыльскі Шлях – 2012”, Мікалаю Дземідзенка, патэлефанавалі сёння раніцай з Менгарвыканкама і папрасілі прыйсці заўтра, каб атрымаць адказ на заяўку.

    Далей

  • Пачала працу Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў у Беларусі

    Пачала працу Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў у Беларусі

    2 красавіка 2012 адбылося 1-е паседжанне Экспертнай Рады па абароне рэпрэсаваных і вызначэнню палітвязняў.

    Склад Рады: Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінскі Камітэт ), Андрэй Бандарэнка і Мікіта Ліхавід (інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Платформа”), Алег Воўчак (Прававая дапамога насельніцтву), Ігар Леднік (Праваабрончы рух «Наша Беларусь»), Кацярына Садоўская (беларускае аддзяленне праваабарончай арганізацыі “Веча”), Сяргей Ханжанкоў (“Мемарыял”), Сяргей Вазняк (“Гавары Праўду”), Аляксандр Дзядок (юрыст, бацька палітвязня), Валерыя Чарнаморцава (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Юлія Сцяпанава і Марына Цітова (“Эўрапейская Беларусь”), Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка (Малады Фронт), Алесь Макаеў (Рух “Разам”, “Наша Беларусь”), Таццяна Зелка (Беларуская партыя пенсіянераў) Галіна Сіўчык, Таццяна Кім, Яўген Батура, Ганна Шапуцька, Вольга Кавалёва і Вікторыя Ткачук (усе “За Волю”).

    Далей

  • Прыходзьце сустракаць Мікалая Дземідзенку!

    Прыходзьце сустракаць Мікалая Дземідзенку!

    Заўтра, 1 красавіка, а 20.20 з ізалятара на Акрэсціна мусіць выйсці намеснік старшыні Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка.

    Далей

  • Мікола Дземідзенка затрыманы падчас суду Бяляцкага (адноўлена)

    Мікола Дземідзенка затрыманы падчас суду Бяляцкага (адноўлена)

    3 лістапада падчас суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім затрымалі намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку.

    Міколу вывелі з будынку суду, дзе праходзіць працэс над Бяляцкім з-за шэўрону Пагоні, каторы Дземідзенка мае на рукаве куртцы. За маладафронтаўцам прыехала белае жыгулі. Нумар не вядомы. Падчас затрыманьня ў Міколы адабралі тэлефон, але хлопец пасьпеў патэлефанаваць паплечнікам і паведаміць аб здарэньні.

     20.30. Міколу Дземідзенку адпусцілі з Маскоўскага РАУСа без складання адміністрацыйнага пратакола.

  • Заяву ад МФ ня хочуць перадаваць Лукашэнку

    Заяву ад МФ ня хочуць перадаваць Лукашэнку

    Адміністрацыя прэзыдэнту не прыняла заяву ад Маладога Фронту з патрабаваньнем вызваленьня палітычных зьняволеных.

    Як паведаміў намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка, у будынку адміністрацыі прэзыдэнта па вул. К.Маркса, 38 ў Менску, заяву ад імя МФ у яго не прынялі. Далей

  • Малады Фронт зьвярнуўся да грамадзяніна Лукашэнкі

    Малады Фронт зьвярнуўся да грамадзяніна Лукашэнкі

    29 верасьня маладафронтаўцы зьвярнуліся да Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных.

    Зварот на імя грамадзяніна Лукашэнкі ад імя зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт” падаў намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка. А 12-ай гадзіне Мікалай асабіста накіраваўся да будынку па вул. К.Маркса 38 у Менску, каб падаць зварот. Далей

  • Вызвалены Мікола Дземідзенка

    Вызвалены Мікола Дземідзенка

    Намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка вызваліўся 19 жніўня пасьля 17-суткавага арышту.

    Юнак выйшаў на волю ў Дрыбіне. Яго сустрэлі паплечнікі й ужо вечарам маладафронтаўцы былі ў Менску.

    Мікола — апошні асуджаны на суткі за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Намесьніку старшыні МФ 3 жніўня прысудзілі па двум пратаколам (“несанкцыянаванае мерапрыемства”, “непадпарадкаваньне міліцыі”) — 17 сутак адміністрацыйнага арышту. Далей

Старонка 5 з 512345