• Альбом HMR ад IQ48 выйшаў у вэб рэдакцыі

    Альбом HMR ад IQ48 выйшаў у вэб рэдакцыі

    05.07.2012
    0
    1 568

    З нагоды 10-годдзя сваёй канцэртнай дзейнасці, гурт IQ48 выклаў у вольны доступ свой апошні альбом “HMR”, дапоўнены цалкам эксклюзіўным матэрыялам.

    У перавыданне, якое атрымала назву “HMR web edition” увайшло 18 твораў. Акрамя непасрэдна альбому “HMR” рэліз уключае яшчэ 7 бонус-трэкаў, запісаных пад час працы над гэтай праграмай. Далей

  • Сустрэча з Алегам Хаменкам у Маладзечна

    Сустрэча з Алегам Хаменкам у Маладзечна

    29 чэрвеня (пятніца) ў Маладзечна адбудзецца творчая сустрэча з Алегам Хаменка, лідарам гурта ПАЛАЦ. 

    Месца сустрэчы: Маладзечна, , вул. Чыстая, 26. Пачатак 18.30

    У праграме: цікавая размова, акустычны канцэрт, конкурсы з падарункамі ад кампаніі «Рок-салідарнасць» і шмат іншага! Далей

  • “Няўзброены ваяр” будзе жыць (відэа)

    “Няўзброены ваяр” будзе жыць (відэа)

    Пакуль песьня абжываецца, як сьведчаць аўтары, а прад’юсары дамаўляюцца аб магчымасьці якаснага студыйнага запісу, наш сайт вырашыў прадэманстраваць аматарам беларускага року адзін з рэпэтыцыйных відэафайлаў «Няўзброенага ваяра».

    Пра Сяргея Каваленку, які застаўся верным таму гербу й сьцягу, клятву на вернасць якім даваў і сам першы прэзідэнт краіны, нямала пісала сусьветная прэса. Сяргей быў за тое жорстка пакараны ды пайшоў на працяглую галадоўку.  Далей

  • Dzieciuki: «Мы не пяем для камуняк, фашні ды паган-фрыкаў» (аўдыё)

    Dzieciuki: «Мы не пяем для камуняк, фашні ды паган-фрыкаў» (аўдыё)

    На беларускай незалежнай сцэне паўстаў новы гурт «Dzieciuki», які ўзяўся выконваць нацыянальны панк-рок. «Надышоў час разбураць стэрэатып талерантнага і згоднага з усім навокал беларуса», — зазначаюць музыкі. Першы ж іх канцэрт апынуўся пад забаронай. «Dzieciuki» далі вялікае інтэрвію Tuzin.FM і прадставілі песьню «Хлопцы-балахоўцы» з дэбютнага EP «Гарадзенскі гармідар». Далей

  • Vinsent пра холад у горадзе сонца (відэа)

    Vinsent пра холад у горадзе сонца (відэа)

    20.05.2012
    0
    2 568
    , ,

    Вы замярзалі ў горадзе? Калі холад адольвае усю існасьць, нягледзячы на сонца ў небе. І справа далёка не ў тэмпературы надвор’я ці раптоўным дажджы, і нават не ў халодным позірку дыктатуры.

    Вельмі часта справа ў стасунках і пачуцьцях, ад якіх халодна робіцца на душы. За холадам ідзе адзінота, а навакольныя падзеі падаюцца фальшывым маскарадам. Пра гэта сьпявае ў новым кліпе беларускамоўны рэпэр Vinsent. Далей

  • Рок-салідарнасць з Аляксандрам Кулінковічам

    Рок-салідарнасць з Аляксандрам Кулінковічам

    Грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасьць» 6 красавіка ладзіць сустрэчу з Аляксандрам Кулінковічам у офісе БНФ па адрасе: Менск, вул.Чарнышэўскага, 3.

    Далей

  • Пакаштуйце “Танцы з бубнам”!

    Пакаштуйце “Танцы з бубнам”!

    19.03.2012
    0
    1 239

    На ultra-music.com даступны міні-альбом B-52” – першая частка праекту “Танцы з Бубнам”. Супольны праект прадстаўляе сабой калабарацыю культавага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі. Дэбютны міні-альбом быў названы проста і з густам B-52”, – па колькасці літаратурна-музычных інгрыдыентаў, якія ўвайшлі ў яго склад і былі як след зміксаваны “бармэнам”. Галасамі B-52”сталі Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая і Байсан. Каштуйце! Далей

  • «Добрая нядзеля!»: дзеля Стасі

    «Добрая нядзеля!»: дзеля Стасі

    09.03.2012
    0
    1 297
    ,

    Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб дапамагчы маладой менскай мастачцы Стасі Майстрэнка, якая паўтара году як змагаецца зь цяжкой хваробай — ракам. На дабрачынным фэсьце «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка Руся рыхтуе адмысловы акустычны сэт разам з часткай музыкаў гурта CherryVata. BosaeSonca зайграюць частку праграмы з струнным квартэтам. S°unduk выступяць зь лепшымі песьнямі ў акустычным выкананьні. З сваім сэтам выступіць таксама Паліна Рэспубліка. Далей

  • MFront.net/FM — Радыё МФ

    MFront.net/FM — Радыё МФ

    02.02.2012
    2
    1 950
    ,

    На нашым сайце зьявілася старонка «Радыё МФ»! На ёй можна паслухаць сучасную беларускую музыку й нават спампаваць! Гэта ня радыё ў яго сапраўдным аналагавым ці нават інтэрнэтаўскім прадстаўленьні, а сызбор некаторых mp3-файлаў.

    Падзел пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы, працуе ў тэставым рэжыме й, верагодна, будзе папаўняцца. Яго мэта: пашырэньне вядомасьці беларускае музыкі, музычнай культуры ды азнаямленьне моладзі з сучаснымі плынямі ў музычным мастацтве Беларусі… [ Чытаць далей ] (перайсьці на старонку падзела) »

  • Новыя песні Андрэя Мельнікава (відэа)

    Новыя песні Андрэя Мельнікава (відэа)

    Ён не дае вялікіх канцэртаў. Яго выступы праходзяць «камерна». Мельнікаў запісаў з дзясятак альбомаў, але не заўжды на прафесійнай апаратуры. Затое ў яго ёсць прыхільнікі як з пакалення «Тутэйшых», так і з сённяшніх дваццацігадовых. У 1990-я ён стварыў дзясяткі песень, пасля яго рэпертуар працяглы час не абнаўляўся. Цяпер бард напісаў шэраг новых кампазіцый. Нешта створана год-два назад, нешта зусім свежае. Гэта ўрывак з выступлення Андрэя Мельнікава ў снежні 2011 года ў Гомелі. Далей

Старонка 2 з 512345