• Украінскія музыкі атрымалі прэмію за беларускамоўную песню (фота, відэа)

    Украінскія музыкі атрымалі прэмію за беларускамоўную песню (фота, відэа)

    Украінскі гурт «Фіолет» стаў лаўрэатам прэміі папулярнага беларускага Інтэрнэт-партала «Тузін гітоў» . Уручэнне прайшло 16 верасня ў Мінску. Група выканала песню «Месца пакуты», якая заняла 4-е месца ў выніковым хіт-парадзе, а таксама некалькі кампазіцый на ўкраінскай мове. Песні прагучалі ў акустычнай версіі, але былі цёпла сустрэтыя беларускай публікай.

    Атрымліваючы ўзнагароду, фронтмэн «Фіолета» Сяргей Мартынюк падзякаваў аўтара песні «Месца пакуты» Яна Маўзера, а таксама запрасіў беларусаў на фэст «Бандэрштат”, які штогод праходзіць ва ўкраінскім Луцку. Далей

  • Песьня ды з разынкаю ад Макса Лорэнса (слухаць)

    Песьня ды з разынкаю ад Макса Лорэнса (слухаць)

    14.09.2011
    0
    1 623
    ,

    Папулярны R&B выканаўца, якога параўноўваюць з Тымбэрлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры засьпяваў па-беларуску. Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» Макс Лорэнс выканаў песьню «Зрывае дах» – беларускую вэрсію свайго дэбютнага сынгла «Схожу с ума», які прынёс яму шырокую вядомасьць у Расеі ды Ўкраіне. Аўтарам беларускага тэкста выступіў паэт Глеб Лабадзенка. Далей

  • Ляпис: в Беларуси мы будем выступать, когда у власти не будет Лукашенко

    Ляпис: в Беларуси мы будем выступать, когда у власти не будет Лукашенко

    10.09.2011
    0
    6 325
    ,

    Бессменный лидер “Ляписа Трубецкого” Сергей Михалок рассказал, почему ему стыдно давать концерты в Беларуси, поговорил об античеловечном режиме Лукашенко и нечестных белорусских судах, о будущем Беларуси и России и многом другом.

    Сергей Михалок отвечал на комментарии читателей расийской электронной газеты “Утро”.

    Далей

  • Украінскі гурт зняў беларускамоўны кліп (відэа)

    Украінскі гурт зняў беларускамоўны кліп (відэа)

    Украінскі гурт “Фіолет” зняў кліп на сваю беларускамоўную песню “Месца пакуты”.  Аснову кліпа складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі “Бандэрштат-2011” у жніўні гэтага года.

    Як паведаміў вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк ужо 16 верасня гурт выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. Нагадаем , што па выніках года песня “Месца пакуты” украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на “Тузіне гітоў”. Далей

  • Кліпаманія. Vinsent. МузФронт беларускага рэпу.

    Кліпаманія. Vinsent. МузФронт беларускага рэпу.

    05.09.2011
    0
    3 630
    ,

    Адным з найяскравейшых прадстаўнікоў айчыннай рэп-сцэны зьяўляецца Vinsent. Яго кліпы цікавяць многіх іх трансьлявалі нават па БТ ды СТБ.

    Сваім непаўторным стылем артыст пасьпеў сабраць шматлікую армію прыхільнікаў. Актуальная тэматыка песень, тэксты блізкія да паэзіі, неверагодная энэргетыка на канцэртах, — безумоўна гэта тое, чым захапляе Vinsent.

    Далей

  • “Вольнае паветра” на бульбяных палях (фота)

    “Вольнае паветра” на бульбяных палях (фота)

    28.08.2011
    0
    1 735
    ,

    У суботу, 27 жніўня, на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне, адбыўся чарговы этна-фэст «Вольнае паветра». 

    Задумка яго арганізатараў — сабраць пад беларускім апошнім сонцам выканаўцаў аўтэнтыкі ў спалучэнні з сучаснай музыкай. Выдатнае надвор’е, першы ў гісторыі Беларусі міжнародны турнір па кіданне кізякаў (у народзе – “г*ўна”) і, уласна кажучы, самі апошнія летнія дзянькі, сабралі на фестывалі пад Валожынам каля 2 тыс. чалавек.  Далей

  • МузФронт. Беларускамоўны рэп ад PANaNieba

    МузФронт. Беларускамоўны рэп ад PANaNieba

    Відэа-інтэрв’ю з гуртом PANaNieba для перадачы STREET BEAT. Хлопцы распавядаюць пра гісторыю гурта, пра сваю творчасць і бліжэйшыя планы.

    Гэта стыль таго гатунку, які прынята называць олдскульным, здольны скалупнуць не адну модную язву і прымусіць рану пачаць сыходзіць крывёй… PANaNieba. SP Kava і S’viedak. Дзьве асобы, зьяднаныя адной стыхіяй.

    PANaNieba — два беларускамоўныя рэпэры зь Вялейкі. Інтэрв’. выйшла ў інтэрнет-эфіры перадачы STREET BEAT у пятніцу 26 жніўня. Далей

  • “Голая манашка” хоча рабіць літаратурныя рэчы, а не прымітыўны панк-рок

    “Голая манашка” хоча рабіць літаратурныя рэчы, а не прымітыўны панк-рок

    23.08.2011
    0
    1 691

    Лідар гурта “Голая манашка” Фёдар Жывалеўскі распавёў Еўрарадыё пра сваё жыццё за кратамі, тамтэйшы ансамбль, змены ва ўласнай творчасці і новы музычны праект.

    Лідар гурта “Голая манашка” Фёдар Жывалеўскі нарэшце вярнуўся з месцаў зняволення, дзе адбыў два гады з трох за нейкія там справы з наркотыкамі. У інтэрв’ю Еўрарадыё ён распавёў пра сваё жыццё за кратамі, тамтэйшы ансамбль, змены ва ўласнай творчасці і новы праект сумесна з музыкамі гурта “Мутнае вока”. Далей

  • Ляпіс Трубяцкі. Кліпаманія

    Ляпіс Трубяцкі. Кліпаманія

    Песьня “Грай” — каторая сталася ўжо гімнам супраціву, дзёрзкі “Маніфест” — актуальны напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, урбаністычная Афрыка — шматхарактарны Ляпіс Трубяцкі ў кліпах.

    Прадстаўляем вашай увазе некаторыя апошнія кліпы Ляпіса. Далей

  • Берасцейскі гурт “TerraKod” на “Бандэрштаце-2011” (відэа)

    Берасцейскі гурт “TerraKod” на “Бандэрштаце-2011” (відэа)

    У Луцку прайшоў чарговы фестываль сапраўднага ўкраінскага духу “Бандэрштат 2011”. Юбілейны пяты open-air сабраў агулам каля 3000 удзельнікаў. На галоўнай сцэне выступіла больш за 20 музычных гуртоў, у тым ліку брэсцкі “ТerraKod”.

    Акрамя гэтага працавала сцэна для аматараў акустычнай музыкі, праводзіліся літаратурныя чытанні, гутаркі. Напрыканцы фестывалю адбылася рэканструкцыя бою паміж атрадам Украінскай паўстанцкай арміі і войскамі НКВД. Усе задумкі арганізатараў фестывалю паспяхова спраўдзіліся цягам двух фестывальных дзён, зазначыў адзін з яго арганізатараў – Ігар Гузь: Далей

Старонка 4 з 512345