• Палажанку выклікаюць у міліцыю

    Палажанку выклікаюць у міліцыю

    28.10.2011
    0
    1 079

    Намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка атрымала позву ў міліцыю.

    Позва прыйшла дзяўчыне па пошце. 2 лістапада маладафронтаўка абавязана прыйсьці ў Першамайскі РУУС г. Менску.

    “З чым гэта зьвязана, ня ведаю. Магчыма выклікаюць проста адзначыцца. На пачатку кастрычніка я ўжо была ў іх, тады мне вынесьлі папярэджаньне” — апавядае Наста Палажанка. Далей

  • Дашкевіч падкінуў працы Канстытуцыйнаму суду

    Дашкевіч падкінуў працы Канстытуцыйнаму суду

    Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова “Платформа” просіць Канстытуцыйны суд РБ праверыць на канстытуцыйнасьць шэраг нарматыўна прававых актаў.

    Аснову зварота ў канстытуцыйны суд склала сытуацыя вакол старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча падчас адбыцьця пакараньня ў ПК-9 г. Горкі з 24 чэрвеня па 19 жніўня 2011 г. Нагадаем, у гэты прамежак часу Зьмітру Дашкевічу адмаўлялі ў спатканьнях не дазвалялі нават сустрэчы з адвакатам, што выклікала розгалас у грамадзтве, пасьля чаго Дашкевіча перавялі ў іншую калёнію — ПК-13 у Глыбокім. Далей

  • Чэкісты не нагуляліся ў дзяцінстве…

    Чэкісты не нагуляліся ў дзяцінстве…

    У Менску затрыманы маладафронтавец Зміцер Крамянецкі, які меўся прыняць перададзеныя з Горадні ЛЯЛЬКІ ДЛЯ МАЦІ І ЖОНАК ПАЛІТВЯЗНЯЎ. Пра гэта актывіст паспеў паведаміць праз смс Насце Палажанцы.

    Выключнае па  цынізму і безпадстаўнасці здарэнне адбылося сёння ў Менску ў другой палове дня, хутчэй за ўсё ў раёне аўтавакзала “Усходні”. Перададзеныя Далей

  • Змітру Дашкевічу дазволілі спатканне з бацькам

    Змітру Дашкевічу дазволілі спатканне з бацькам

    Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка расказала для Нашай Нівы пра вынікі сваёй сустрэчы з адміністрацыяй глыбоцкай калоніі і візіт адваката.

    «НН»: Зміцер даслаў ліст да хроснай маці, у якім напісаў, што «не ведае, як гэта можна пераадольваць болей». Перавод у Глыбокае не прынёс палёгкі?

    НП: Перавод прынёс палёгку. І мы спадзяемся, што ў гэтым выпадку сітуацыя стабілізуецца і нармалізуецца. Я размаўляла з адвакатам, была на сустрэчы з адміністрацыяй калоніі. Далей

  • Палажанку пагражаюць адправіць за краты

    Палажанку пагражаюць адправіць за краты

    Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка атрымала 3 кастрычніка апошняе папярэджанне. У выпадку яшчэ аднаго прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўмоўны тэрмін дзяўчыны ператвараецца ў рэальны — год зняволення.

    Наста Палажанка адседзела 11 сутак па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцяховіч пакарала дзяўчыну арыштам на 11 сутак, абвінаваціўшы ў парушэньні ч.3. арт. 23.34 КоАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, здзейсненае паўторна на працягу года). Далей

  • Палажанка на свабодзе!

    Палажанка на свабодзе!

    30 верасня каля 8.00 з ІЧУ па вул. Акрэсціна выйшла Наста Палажанка, намесніца старшыні МФ, і адразу патрапіла… у абдымкі сяброў і таварышаў.

    Насту сустрэлі кветкамі і цукеркамі паплечнікі з “Маладога Фронту”, а таксама шэраг грамадскіх актыістаў, сярод якіх Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Андрэй Кім, Алесь Макаеў і інш. Далей

  • Сустракаем Цянюту, Палажанку й Яроменка!

    Сустракаем Цянюту, Палажанку й Яроменка!

    У пятніцу-суботу сустракаем арыштаваных паплечнікаў пасьля суткавага арышту. На дадзены момант яны адбываюць суткавы арышт у ізалятары па зав. Акрэсьціна ў Менску.

    Гомель, Андруся Цянюту вызваляць ў пятніцу, 30 верасьня, а 16:00.

    Менск, Насту Палажанку — у пятніцу, 30 верасьня, а 8:30.

    Менск, Уладзімера Яроменка — у суботу , 1 кастрычніка, а 8:30 раніцы. Далей

  • Дашкевіч: «за двое сутак пакармілі 0,5 разу, спаў 1,5 гадзіны»

    Дашкевіч: «за двое сутак пакармілі 0,5 разу, спаў 1,5 гадзіны»

    Зьміцер Дашкевіч піша пра катаваньні. Пасьля візыту адваката да Дашкевіча ў СІЗА ў Магілёве, ціск на вязьня толькі ўзмацніўся.

    Яшчэ няводны ліст Дашкевіча не гучаў так трывожна. Цяжка ўявіць, што мусіць адбывацца з такім “страляным воўкам”, як Зьміцер Дашкевіч, каб ён пісаў, што ня ведае як перажыць гэта ды заўважаў, што шлях Хрыста на Галгофу быў карацейшым — усяго паўдні. Далей

  • Наста Палажанка – 11 сутак, Уладзь Яроменак – 12

    Наста Палажанка – 11 сутак, Уладзь Яроменак – 12

    У дваццатую гадавіну абвяшчэньня “Пагоні” і бчб-сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі ў Менску затрыманы маладафронтаўцы Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак. Маладыя людзі меліся вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сьцягоў, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РАЎСу, дзе на дадзены момант і знаходзяцца. Аб гэтым паплечнікам праз смс а палове восьмай раніцы пасьпеў паведаміць Уладзімер Яроменак. Далей

  • Генпракуратура турбуеца лёсам Дашкевіча?

    Генпракуратура турбуеца лёсам Дашкевіча?

    Прадстаўнікі  грамадзкага аб’яднаньня “Нельга забыць”, Марына Лобава, матуля палітвязьня-маладафронтаўца Эдуарда Лобава і Севярынец Тацяна, матуля Паўла Севярынца, таксама Тацяна Кім і іншыя неабыякавыя людзі да лёсу Зьміцера Дашкевіча  разам з экс-кандыдатамі Уладзімірам Някляевым і Віталіем Рымашэўскім падалі чарговую заяву ў Генеральную Пракуратуру з патрабаваньнем разабрацца ў сытуацыі, што склалася вакол Дзьмітрыя . Далей

Старонка 4 з 6« Першая...23456