• Тэрмінова: Зьміцер Дашкевіч у карцары!

    Тэрмінова: Зьміцер Дашкевіч у карцары!

    Сёння Наста Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць свайго будучага мужа Змітра Дашкевіча з 30-годзьдзем. Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў сваю адрэсу ад кіраўніка калоніі. Кавалёва А.М.

    Сп. Кавалёў не дазволіў Палажанцы сустрэцца са Зьмітром Дашкевічам на падставе таго, што спатканне пашкодзіць палітвязьню. Якім чынам Дашкевічу будзе нанесена шкода — начальнік калоніі не патлумачыў.

    Далей

  • Адміністрацыя наваполацкай калёніі адмаўляе катаванні ў дачыненні Ліхавіда

    Адміністрацыя наваполацкай калёніі адмаўляе катаванні ў дачыненні Ліхавіда

    Намесніца старшыні “Маладога Фронту” Наста Палажанка атрымала адказ з адміністрацыі калёніі № 10 (Наваполацк), дзе адбывае пакаранне палітвязень Мікіта Ліхавід, на сваю скаргу датычна незаконных і гвалтоўных дзеянняў кіраўніцтва калёніі ў дачыненні хлопца.

    Наста Палажанка звяртала ўвагу на сталыя, беспрычынныя, жорсткія пакаранні Мікіты Ліхавіда ў выглядзе заключэнняў у карцар за тое, што юнак адмаўляецца выконваць некаторыя пункты правілаў унутранага распарадку калёніі – у прыватнасьці, называць сябе асуджаным і рабіць зарадку нароўні з іншымі вязнямі. Дзяўчына заклікала адміністрацыю калёніі праявіць чалавечнасць і спыніць катаванні ў дачыненні Ліхавіда.

    Далей

  • Канферэнцыя з нагоды праблемы палітэмігрантаў

    Канферэнцыя з нагоды праблемы палітэмігрантаў

    18 ліпеня ў Менску адбылася сумесная прэс-канфэрэнцыя МФ, БХД, руху салідарнасьці “Разам”, прысвечаная ў асноўным лёсы беларускага прадпрымальніка і былога маладафронтаўца Андрэя Жукаўца.

    Андрэй Жукавец з 1999 года знаходзіцца ў Польшчы, яго экстрадыцыі дамагаюцца беларускія ўлады. “Яму пагражае дзесяць гадоў турмы. Мы занепакоеныя той тэндэнцыяй, калі разглядаецца пытанне аб выдачы людзей Беларусі. У нас ужо ёсць ужо 30 палітвязняў, і мы не хочам, каб іх было больш”, – адзначыла намесніца старшыні МФ Наста Палажанка. Далей

  • Да Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адваката

    Да Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адваката

    5 ліпеня ў калёніі ў Горках Магілёўскай вобласьці да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адваката Зьмітра Лаеўскага.

    У адміністрацыі калёніі спаслаліся на тое, што Зьміцер Дашкевіч нібыта не пісаў заявы пра сустрэчу з адвакатам.

    «Я адправіла Зьмітру некалькі тэлеграмаў, каб ён напярэдадні падаў такую заяву. Мяркую, гэтыя тэлеграмы альбо не дайшлі да адрасата, альбо адміністрацыя калёніі сьвядома іх зьнішчыла», — кажа намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка. Далей

  • Зміцер Дашкевіч: “Анастасія”

    Зміцер Дашкевіч: “Анастасія”

    У 14 год яна магла пайсці, як і прымушалі ў школе, у самую бонусную арганізацыю для моладзі. Але гэта яе не цікавіла. Сэрца клікала яе туды, дзе Бел-чырвона-белы сцяг. Ну і каму ў 14 абыякава рамантыка? Яна прыйшла ў Малады Фронт.

    Ішоў час, на шляху гэтым станавіліся многія, і многія з яго збочвалі. Прыходзілі падаючыя надзеі моладзевыя лідэры і, гэтак жа хутка, сыходзілі. Здаровыя хлопцы ўскладвалі на свае плечы гэты крыж і пры першым жа выпрабаванні яго скідвалі. Яна ж, узяўшы яго аднойчы, ужо ніколі ад яго не адмаўлялася. Яна годна, насуперак усёй несправедлівасці, нясе яго дагэтуль.  Далей

Старонка 6 з 6« Першая...23456