• Падтрымаць палітвязьня – гэта падтрымаць Хрыста

    Падтрымаць палітвязьня – гэта падтрымаць Хрыста

    Многія пакаленьні людзей і ў многіх народах змагаліся за праўду. Некаторым удалося дачакацца пераможных вынікаў сваёй самаахвярнасьці, але большасьць, на жаль, перамогі Праўды убачыць не магла. Паўстае пытаньне: а для чаго тады яны ўвогуле ішлі супраць хлусьні і ўзурпатараў? Ішлі, безумоўна, дзеля іншых людзей і наступных пакаленьняў. Але гэта ня ўсё. Сам Ісус Хрыстос сьведчыць, што змагары за праўду маюць самую вялікую ўзнагароду гэтага сьвету – Валадарства Нябёснае. У Нагорнай казаньні Ён гаворыць:
    Далей

  • Віншуем вызваленных палітвязьняў!

    Віншуем вызваленных палітвязьняў!

    Малады Фронт віншуе з вызваленьнем палітвязьняў, якія яшчэ ўчора былі закладнікамі рэжыму, а сёньня прачнуліся ў сваіх дамах.

    Героі! Вы здолелі ва ўмовах ціску ды няволі захаваць годнасьць і гонар!
    Сваёй нязломнасцю вы пацьвердзілі сваю невінаватасьць. Вас вызваліў сваім памілванньнем тэрарыст №1 у РБ, але не здолеў зламаць.

    Зычым вызваленным героям здароўя, мужнасьці, далейшай моцнай палітычнай і чалавечай волі!

  • Вызвалены ўсе асуджаныя палітвязні, у тым ліку Статкевіч, Васьковіч і Рубцоў

    Вызвалены ўсе асуджаныя палітвязні, у тым ліку Статкевіч, Васьковіч і Рубцоў

    Аляксандр Лукашэнка памілаваў Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова і іншых палітвязняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
    «Зыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзідэнт Беларусі сёння прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку, Юрыя Рубцова», — гаворыцца ў паведамленні. Далей

  • Малады Фронт будзе супрацьстаяць кандыдатам, якія ня здымуцца з выбараў

    Малады Фронт будзе супрацьстаяць кандыдатам, якія ня здымуцца з выбараў

    Ва ўмовах, калі ў турмах застаюцца палітвязьні за “выбары” 2010 года, удзельнічаць у выбарчай кампаніі без вызваленьня палітвязьняў – гэта ня толькі ганебна, але такія паводзіны дазваляюць рэжыму Лукашэнкі нічым не турбцючыся набіраць усё новых і новых палітычных закладнікаў. Яркі таму прыклад арышт і прад’яўленьне абвітавачваньня па справе “графітыстаў”. Далей

  • Андрэй Хадановіч: “Прагнеш свабоды — то бяры!”

    Андрэй Хадановіч: “Прагнеш свабоды — то бяры!”

    У чацьвер на імпрэзе “Марафона Салідарнасці” правёў выступ вядомы паэт, бард Свабоды, перакладчык Андрэй Хадановіч. Таксама на вечарыне “завочна” віншавалі палітвязня Эдуарда Лобава, у якога 1 снежня быў Дзень народзінаў.

    Прысутныя ў залі , слухаючы Андрэя Хадановіча, разам з ім пераносіліся з адной краіны ў другую —  аўтар маляваў то Парыж Сержа Генсбура, то вандроўкі па Амерыцы ды Карэі. “Вершы Хадановіча стварылі ў зале атмасферу рамантычна-фантастычную, вельмі светлую і легкую. Людзі былі зачараваныя вершамі Хадановіча і  Генсбура. Вера, надзея на перамены віталі ў паветры”, — дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі вечарыны.

    Далей

  • Лісты салідарнасці для палітвязняў “Маладога Фронту”

    Лісты салідарнасці для палітвязняў “Маладога Фронту”

    Паштоўкі палітвязням падпісалі  звыклыя гарадзенцы ды знакавыя дзеячы культуры Гродна: Данута Бічэль, Алесь Дзянісаў, Уладзімір Кіслы.

    Высветлілася, што паэтка Данута Бічэль асабіста ведала бацьку лідэра “Маладога Фронту”, журналіста Вячаслава Дашкевіча. “Памятаю яго бацьку, аб гэтым таксама напісала Зміцеру, — распавяла літаратарка, — …мы ж молімся за гэтых хлопцаў увесь час!” Далей

  • “Бесы” Зміцера Дашкевіча

    “Бесы” Зміцера Дашкевіча

    “…Прыгожая гэта постаць, хоць на няшчасце, скрыўленая чужымі ўплывамі”. “…Не звяртаючы ўвагі ні на агульныя інтарэсы краіны, ні на яе сродкі, усё яшчэ думаў раздуваць паўстанне”. Гэта не пра Зміцера, не. Акурат так Каліноўскага апісвалі сучаснікі. Далей

  • Яўген Васьковіч ў турме складае свой радавод

    Яўген Васьковіч ў турме складае свой радавод

    Палітвязень МФ Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме №4 Магілёва, пачаў збіраць інфармацыю пра гісторыю свайго роду. У лістах да сваіх родных ён просіць дасылаць усе магчымыя звесткі пра біяграфіі сваіх продкаў. Аб гэтым захапленні свайго 22-гадовага ўнука распавяла яго бабуля, Тамара Уладзіміраўна: Далей

  • Маці палітвязня Лобава: Эдуард шмат чытае, у яго ўсё нармальна

    Маці палітвязня Лобава: Эдуард шмат чытае, у яго ўсё нармальна

    Маці актывіста міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Эдуарда Лобава наведала сына ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі № 5. Як паведаміла Марына Лобава, з 16 па 19 лістапада ў яе было доўгатэрміновае спатканне з сынам. Далей

  • Дзень Салідарнасці ў Варшаве

    Дзень Салідарнасці ў Варшаве

    У польскай сталіцы патрабавалі вызвалення Дашкевіча і Статкевіча.

    Акцыя салідарнасці прайшла каля касцёла св. Ганны ў Кракаўскім прадмесці. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі офіса еўрадэпутата Марэка Мігальскага і беларусы
    Польшчы, Францыі, Швайцарыі і Бельгіі. У руках мітынгоўцы трымалі нацыянальныя Далей

Старонка 1 з 2112345...1020...Апошняя »