• “Свабоду палітвязьням!” у Жодзіна

    “Свабоду палітвязьням!” у Жодзіна

    Жодзінскія маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў горадзе налепкі ды графіці з заклікам вызваленьня палітвязьняў.

    У Жодзіна працягваюць зьяўляцца налепкі “Свабоду палітвязьням” з выявамі Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца ды Андрэя Саньнікава.

    Актывісты пакінулі на выходных графіці “Свабоду Лобаву!”, “Свабоду Севярынцу!” ды інш. Далей

  • Менск: свабоду палітвязьням!

    Менск: свабоду палітвязьням!

    Партрэты палітвязьняў зьявіліся на вуліцах Менску.

    На выходных менскія маладафронтаўцы разляпілі ў горадзе партрэты зьняволеных Эдуада Лобава, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча.

    Такім чынам актывісты інфармуюць грамадзтва аб праблеме наўянасьці палітвязьняў у нашай краіне.

    Далей

  • Жлобін: Свабоду Дашкевічу!

    Жлобін: Свабоду Дашкевічу!

    Расьцяжка “Свабоду Дашкевічу” зьявілася 23 верасьня ў Жлобіне.

    Маладафронтаўцы такім чынам выказваюць пратэст супраць палітычна матываванага перасьледу старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Далей

  • Дашкевіч знайшоўся ў віцебскім СІЗА

    Дашкевіч знайшоўся ў віцебскім СІЗА

    Старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч, пра месцазнаходжаньне каторага напрацягну некалькіх дзён, нічога не было вядома, знайшоўся ў віцебскім СІЗА.

    Пасьля агалоскі ў СМІ пра зьнікненьне лідэра МФ, стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў Віцебску.

    Аб гэтым 23 верасьня даведалася Тацяна Севярынец. Аднак перадачу для Зьмітра ад яе ня прынялі, бо зьняволеным, якія знаходзяцца ў СІЗА транзытам, забаронена перадаваць рэчы. Дзяжурны віцебскага СІЗА паведаміў, што Дашкевіч знаходзіцца ў Віцебску ўжо тыдзень. Далей

  • Зьнік Зьміцер Дашкевіч

    Зьнік Зьміцер Дашкевіч

    Маладафронтаўцы падаюць заяву ў Генэральную пракуратуру з нагоды невядомага месцазнаходжаньня й стану здароўя Зьмітра Дашкевіча.

    Цяперашняе месцазнаходжаньне старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча невядомае. Па апошняй інфармацыі, у панядзелак Дашкевіча вывезьлі з Горацкай калёніі.

    “Мы заклапочаны станам здароўя Зьмітра Дашкевіча, бо ведаем, што ён ужо 10 дзён трымае галадоўку,” — паведамляецца ў звароце. Далей

  • Эдуард Лобаў: “Ціск пакуль спыніўся”

    Эдуард Лобаў: “Ціск пакуль спыніўся”

    Эдуард Лобаў, які знаходзіцца ў Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя нары”, паведаміў, што ціск на яго пакуль спыніўся. Пра гэта “Беларускаму партызану” распавяла яго маці Марыя Лобава. 

    Эдуард Лобаў размаўляў з матуляю ўсяго пяць хвілін, па заканчэнні якіх сталі чутныя вокрыкі “Пара сканчаваць”.

    “Сказаў, што ў яго ўсё нармальна. Я спытала, ці працягваюць яго ўгаворваць падпісаць прашэнне аб памілаванні. Ён паведаміў, што пакуль ціск спыніўся. Я спытала пра харчаванне. Эдуард сказаў, што з харчаваннем стала лепш, але папрасіў выслаць бандэроль з каўбасой і мясам» Далей

  • Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію

    Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію

    Палітычна зьняволенага Зьмітра Дашкевіча перавядуць з Горацкай калёніі ў іншую.

    Як стала вядома прэс-службе МФ, да Насты Палажанкі 19 верасьня перад затрыманьнем, ужо на Акрэсьціна, патэлефанавала адвакакатка і паведаміла, што Зьмітра Дашкевіча зьбіраюцца перавесьці з Горак у іншую калёнію.

    У аўторак зьявілася інфармацыя, што цяпер Дашкевіч знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Далей

  • Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі

    Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі

    За злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

    Пра гэта паведаміла жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка, Валерыя Хоціна. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі.

    «Я пабачыла Яўгена Васьковіча — лысы, бледнатвары… — сказала Валерыя. — Ён выгукнуў нам з Міколам віншаванні і сказаў, што ў яго ўсё добра, маўляў, учора, 13 верасня, выйшаў з ШЫЗА. Пасміхаўся. Увогуле, ён амаль не выходзіць адтуль. Яму забаранілі спатканні з роднымі, перадачы, прадукты ён мае права купляць толькі на 35 тысяч на месяц. Далей

  • Хрысьціяне Чэхіі абараняюць палітвязьняў Беларусі

    Хрысьціяне Чэхіі абараняюць палітвязьняў Беларусі

    Хрысьціяне з чэскай царквы „Slovo života“ (Слово жыцьця) з горада Пардубіце адправілі  лісты ў абарону сваіх зьняволеных братоў у Хрысьце Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандаренкі.

    Лісты былі накіраваныя ў Генпрокуратуру РБ, да Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Департамэнт выкананьня пакараньняў РБ.

    Першапачаткова ў лісьце была напісана таксама пра Мікіту Ліхавіда, але перш чым усім старэйшым удалося ліст падпісаць, Мікіту вызвалілі, за што мы вельмі ўдзячныя. Працягваем маліцца разам з вамі! Далей

  • Інтэлігенцыя патрабуе спыніць ціск на Дашкевіча

    Інтэлігенцыя патрабуе спыніць ціск на Дашкевіча

    Зварот у абарону палітвязьня падпісалі сацыёлаг Алег Манаеў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэт Рыгор Барадулін, музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, паэт Ніл Гілевіч, музыка Лявон Вольскі, археоляг Эдвард Зайкоўскі, гісторык Алесь Краўцэвіч.

    17 верасьня зьняволены старшыня Маладога Фронту выходзіць з штрафнога ізалятару. Далей

Старонка 10 з 21« Першая...89101112...20...Апошняя »