• Уладзімер Яроменак: “Новае жыццё”

    Уладзімер Яроменак: “Новае жыццё”

    Новае жыцьцё

    У нейкі момант разумееш:
    Дарма пражыў жыцьцё сваё,
    Але жывеш далей і верыш,
    Што можаш ты зьмяніць усё.

    Адчуеш рэзкую патрэбу
    Зьмяніць сябе дзеля таго,
    Каб адбыліся перамены,
    Каб лепшым стала ўсё наўкол!
    Далей

  • Павіншуй Зьмітра Дашкевіча зь юбілеем!

    Павіншуй Зьмітра Дашкевіча зь юбілеем!

    20 ліпеня палітычна зьняволены лідар Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч сустрэне 30-годзьдзе за турэмнымі кратамі.

    Маладафронтаўцы заклікаюць кожнага неабыякавага й салідарнага даслаць незаконна асуджанаму вязьню паштоўкі зь віншаваньнямі:

    Дашкевічу Зьмітру Вячаслававічу
    вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (карантын)
    213410. г. Горкі

    Далей

  • Менск: свабоду палітвязьням! (фота)

    Менск: свабоду палітвязьням! (фота)

    Зьняволеныя маладафронтаўцы глядзяць на жыхароў менска з друкаваных чорна-белых партрэтаў, якія паплечнікі арыштантаў распаўсюджваюць у горадзе.

    На гэтым тыдні на вуліцах Менску зьявіліся партрэты Алеся Кіркевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Уладзімера Яроменка.

    Выказаць сваю салідарнасьць з незаконна асуджанымі па палітычных прычынах маладзёнамі можа кожны. Дашліце ім прынамсі паштоўку. Адрэсы глядзіце на нашым сайце ў калонцы справа.  Далей

  • Гомель: СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ! (графіці)

    Гомель: СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ! (графіці)

    Гомельскія маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў горадзе графіці “Свабоду палітвязьням”.

    Актывісты такім чынам выказваюць пратэст моладзі супраць зьняволеньняў па палітычным матывам і заклікаюць да салідарнасьці з палітычна асуджанымі.

    Маладафронтаўцы працягваюць рознымі сродкамі патрабаваць вызваленьня палітычна асуджаных і выкананьня справядлівасьці ў дзяржаве.  Далей

  • Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Маладому Фронту стала вядома, што ў сераду менскую турму на Валадарскага наведваў праваслаўны сьвятар. Аднак ён так і ня здолеў сустрэцца з Уладзімірам Яроменкам, які пісаў неаднаразовыя заявы на сустрэчы са сьвятаром.

    Прычынай адмовы ў спатканьні стаў той факт, што Уладзь да разгляду сваёй касацыйнай скаргі (які адбудзецца 15 ліпеня) зьяўляецца яшчэ падсьледным, не абвінавачаным, а значыць на спатканьне са сьвятаром патрэбны адмысловы дазвол ад Менскага гарадскога суду, у кампэтэнцыі якога знаходзіцца справа Яроменка.

    Натуральна, падобная адгаворка з боку адміністрацыі СІЗА № 1 зьяўляецца прамым парушэньнем свабоды сумленьня, якая гарантавана нашай Канстытуцыяй. Акрамя таго, стала вядома, што наведвае турму на Валадарскага толькі адзін праваслаўны сьвятар, якога ніхто не можа падмяніць, нават падчас ягонай хваробы ці адсутнасьці ў горадзе. Далей

  • Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

    Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

    26.05.2011
    0
    1 339
    ,

    Спадары і спадарыні! Паны і паненкі!
    Малады Фронт” распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.



    Суды за Плошчу-2010 амаль скончаныя, і хутка ўсіх бязвінна асуджаных развязуць па калоніях на невядомы тэрмін. Чым мы можам дапамагчы нашым братам у гэтым выпрабаванні? Сярод звычайных адказаў накшталт пісання лістоў і арганізацыі акцый салідарнасці мы знаходзім і новы – перадача ў СІЗА і калоніі беларускамоўнай і духоўнай літаратуры. Вядома, што сучасныя беларускія турмы не могуць пахвастацца добрымі бібліятэкамі, і многім вязням у вольны ад працаў час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі пра каханне ці міліцэйскія разборкі. Відавочна, такая літаратура не спрыяе духоўнаму развіццю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязням у складаны перыяд іх жыцця.

    Вы можаце паспрыяць таму, каб вязні ў турмах чыталі не эратычныя раманы, а Караткевіча; каб абмяркоўвалі ў камерах не адносіны паміж “ментамі” і “браткамі”, але рэвалюцыю Кастуся Каліноўскага!:)

    Перадайце кнігу на беларускай мове ці на духовую тэматыку нам, а мы падрыхтуем невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні, і адвязем туды кнігі!

    Каб перадаць кнігу, патэлефануйце на нумар +375297814223 (Кася) альбо напішыце на емэйл press.mfront[at]gmail.com

    Будзьма салідарнымі!

  • Статкевіч – баец! Аповед Змітра Дашкевіча

    Статкевіч – баец! Аповед Змітра Дашкевіча

    У першы дзень вясны, чарговы этап зэкаў прыбыў з Жодзіна на Валадарку. Уводзяць у Пішчалаўскі замак праз браму высокае аркі, што надае працэсу засялення ў сталічную турму пэўнае велічнасці. Ну падумайце самі: ці можа гэта параўнацца з вузкімі, маленькімі дзвярыма жодзінскае турмы, якія вядуць ў падвальнае памяшканне з замызганымі крывёю сценамі? Не, у турму №1 заходзіш і радуешся ўжо самому дызайну.

    Арка падзелена гэткімі ж высокімі кратамі на дзве часткі. Першая частка займае 1/4 ад агульнай плошчы; справа і злева гэтай часткі размешчана два акенца, як быццам бы касавых на якім-небудзь старэнькім вакзале. Толькі што білет табе набываць не трэба — усё аплочана. Трэба ўсяго толькі назваць ля правага акенца прозвішча і твая вандроўка пачынаецца. Альбо працягваецца. Гэта як у каго. У другой частцы аркі маецца тры дзверы: злева, якія вядуць у адміністрацыйныя пакоі, справа — у адстойнікі, а тыя што пасярэдзіне, размешчаныя ў вялізных, гэткіх жа як і пры ўваходзе драўляных брамах, вядуць на тэрыторыю турмы. Правільныя дзверы, пры прыездзе на Валадарку, — справа, куды нас, 16 навабранцаў, і павялі. Далей

  • НЕ ЗАПРАГАЙЦЕСЯ ЗЬ НЯВЕРУЮЧЫМІ Ў АДНО ЯРМО (2 КАР. 6:14)

    НЕ ЗАПРАГАЙЦЕСЯ ЗЬ НЯВЕРУЮЧЫМІ Ў АДНО ЯРМО (2 КАР. 6:14)

    Амаль два гады прайшло, як адгрымеў перадапошні Кангрэс дэмакратычных сілаў, а палеміка вакол выступу прадстаўніка “Маладога Фронту”, які заявіў, што МФ падтрымае любога кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмсілаў апроч камуніста, не сьціхае.

    Вось і ў “Народнай Волі” за 22 чэрвеня выйшаў артыкул “КДС: паміж глупасьцямі і мудрасьцю”, аднаго зь лідэраў Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Вазьняка, каторы ўзгадвае “палітычна глупы”выступ маладафронтаўца, імя якога не называецца, бо той “чалавек сёньня знаходзіцца ў сытуацыі, апынуцца ў якой не пажадаеш нікому”.Ня стаў бы і я адкрываць імя “няўрымсьлівага калегі”, але, мяркую, не такая там ужо і сытуацыя неардынарная для Беларусі, ды і аўтар у сваім матэрыяле будуе памылковыя тэорыі аб еднасьці і мудрасьці. Таму, вырашыў уцягнуцца у дыскусію і прызнацца, што ўладальнік тых ганебных словаў – аўтар гэтага артыкулу, Зьміцер Дашкевіч, ён жа “чудак”,ён жа ”прадстаўнік “Маладога Фронту” каторы правёў лічы палову свайго нядоўгага палітычнага жыцьця на розных паседжаньнях аб’яднаных дэмакратычных сілаў”…, Не, дарагія сябры. Я ня буду тлумачыць таварышам, дзе я праводжу палову свайго палітычнага жыцьця, як і яго даўжыню, але зьвярнуся непасрэдна да тэмы дыскусіі.  Далей

  • Для чыстых усё чыстае

    Для чыстых усё чыстае

    Семдзесят гадоў“бабілёнскага” пляненьня зьнявечылі ня толькі наш народ, ператварыўшы шчырага і працавітага беларуса ў homo soveticusa, але паклалі таксама адбітак і на хрысьціянаў, каторыя пад фактарамі вонкавага ўціску сышлі ва ўнутраную эміграцыю, нявольна падзяліўшы тым сфэры жыцьцядзейнасьці чалавека на духовыя (сьвятыя) і зямныя (грахоўныя).

    Да духовых было аднесена тое, што зьвязана з эвангелізацыяй і асабістым духовым удасканаленьнем, а да зямных, па вялікім рахунку, усё астатняе, бо тут і навука з эканомікаю, і СМІ з мастацтвам, ну, і канешне ж палітыка.  Далей

  • А СУДЗЬДЗІ ХТО ?

    А СУДЗЬДЗІ ХТО ?

    Як толькі я патрапіў на “Валадарку”, дык быў больш за ўсё ўраджаны тым, хто, у якой колькасьці й за што сядзіць. Адразу кідаецца ў вочы колькасьць моладзі, што тут знаходзіцца. Напрыклад у маёй камэры з 23 чалавек пяць васемнаццацігадовых, а старэйшых за сорак гадоў толькі два чалавекі. Ну і выходзіць, што сярэдні век жыхароў хаты нумар дзевяць два каля 25-ці гадоў. І блізу такая ж сытуацыя ва ўсёй турме, а тут дзьве з паловаю тысячы чалавек.
    Далей

Старонка 20 з 21« Першая...10...1718192021