• “Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают, понял?”

    “Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают, понял?”

    Зміцер Дашкевіч трымае галадоўку супраць цкавання ў Мазырскай калоніі.

    У сераду СМІ пісалі пра ўтрыманне зняволенага старшыні “Маладога Фронту” ў карцары мазырскай калоніі і пра распачынанне ім галадоўкі – Зьміцер Дашкевіч галадае ўжо 7 дзён.

    Сёння сталі вядомыя прычыны галадоўкі – гэта нечалавечыя паводзіны адміністрацыі мазырскай калоніі, у тым ліку, асабіста яе начальніка Юрыя Багданавіча Збароўскага.

    Далей

  • Сяргей Каваленка на волі

    Сяргей Каваленка на волі

      Вязня выпусцілі з магілёўскай калоніі 26 верасня каля 20:00 і пасадзілі на цягнік да Віцебска. А на вакзале ў родным горадзе яго сустрэлі жонка, сын і сваякі. Далей

  • Запрашаем на выступы Дашука і Новікавай!

    Запрашаем на выступы Дашука і Новікавай!

    “Марафон салідарнасці” працягваецца! На гэтым тыдні выступяць:

    * вядомы рэжысёр Віктар Дашук з прэзентацыяй фільма “Аўтапартрэт у наручніках” – аўторак, 25 верасня, 18.00, сядзіба БНФ

    * бард Свабоды Марыя Новікава – чацьвер, 27 верасня, 18.00, сядзіба БНФ

    Уваход вольны! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

    Далей

  • Расьцяжка “Байкот” з’явілася у Маладзечна

    Расьцяжка “Байкот” з’явілася у Маладзечна

    Маладзечанскія актывісты Маладога Фронту заклікаюць да байкоту “выбараў”!

    Учора, 21 верасьня, маладафронтаўцы вывесілі ў цэнтры Маладзечна расьцяжку з надпісам “Байкот!”. Такім чынам маладзёны заклікалі беларусаў не йсьці на так званыя “выбары”. Далей

  • Малады Фронт заклікае падпісацца за вызваленьне палітвязьняў

    Малады Фронт заклікае падпісацца за вызваленьне палітвязьняў

    «Малады Фронт» і «Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты» абвясьцілі пра пачатак нацыянальнай кампаніі за вызваленьне палітвязьняў.

    Галоўная мэта кампаніі — данесьці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю пра беларускіх палітвязьняў, зьяднаць беларускае грамадзтва ў акцыях салідарнасьці, праз гэтыя дзеяньні — дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня судовага перасьледу за палітычныя перакананьні. Далей

  • Зьміцер Дашкевіч этапаваны

    Зьміцер Дашкевіч этапаваны

    Сёння адвакатка ў чарговы раз паспрабавала наведаць зняволенага старшыню Маладога Фронта Зьмітра Дашкевіча. Высвятлілася, што яго ў ізалятары няма.

    Паводле кіраўніцтва Віцебскага ізалятара, палітвязень ужо адпраўлены на этап. Больш аніякай інфармацыі ў ізалятары не прадставілі.

    Далей

  • Дашкевіча зноўку катуюць у турме?

    Дашкевіча зноўку катуюць у турме?

    Адміністрацыя Віцебскага СІЧУ не пусціла адваката да палітвязня.

    Падрабязнасці mfront.net распавяла намесніца старшыні МФ Наста Палажанка: “Паводле кіраўніка СІЧУ, адвакату адмовілі ў сустрэчы з Дашкевічам па 2-х прычынах – па-першае, быццам бы ў іх няма даведкі, што прысуд не ўступіў у законную сілу. Насамрэч прысуд уступіў у сілу яшчэ ў аўторак, а калі ў іх няма даведкі – гэта не наша праблема.

    Далей

  • Марафон салідарнасці працягваецца!

    Марафон салідарнасці працягваецца!

    Запрашаем Вас, дарагія чытачы і прыхільнікі МФ, на творчыя імпрэзы, прысвечаныя палітвязням. Сёння і заўтра сваюю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі выкажуць знакамітыя музыкі:

    сёння, серада, 12 верасня – Лявон Вольскі, Павал Аракелян, Алег Гарус Далей

  • Падтрымка палітвязьняў

    Падтрымка палітвязьняў

    Сябры Маладога Фронту даслалі незвычайныя “лісты” палітзьняволеным Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Паўлу Севярынцу й Мікалаю Статкевічу. 

    Падчас сьвяткаваньня свайго Дня народзінаў маладафронтаўцы папрасілі гасьцей мерапрыемства заставіць хоць невялічкія пажаданьні палітзьняволеным на аркушах фармата А1. Далей

  • Сустракаем Алеся Макаева!

    Сустракаем Алеся Макаева!

    Сёння (панядзелак) а 19 гадзіне з турмы на Акрэсціна вызваляецца Алесь Макаеў, які адбыў 5 сутак арышту за малітву на Кастрычніцвай плошчы. Нагадаем, тады былі затрыманыя 7 вернікаў, большасць з якіх адпусцілі без складання пратакола. Аляксандра Кальянава пакаралі штрафам, а Алеся Макаева – адміністрацыйным арыштам. Заклікаем хрысціянскіх дэмакратаў сустрэць Алеся Макаева і павіншаваць яго з вызваленнем.

Старонка 4 з 21« Першая...23456...1020...Апошняя »