• Графіці і ўлёткі на вуліцах Менска (фота)

    Графіці і ўлёткі на вуліцах Менска (фота)

    Менскія маладафронтаўцы працягваюць інфармацыйную кампанію пра беларускіх палітвязняў. На вуліцах горада з’яўляюцца надпісы, стэнсілы і ўлёткі з заклікам вызваліць палітвязняў. Нагадаем, ужо амаль год лідары “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў утрымоўваюцца ў турме.

    Далей

  • Малітва за палітвязняў (фота)

    Малітва за палітвязняў (фота)

    19 лістапада вернікі правялі асаблівую малітву за Плошчу-2011 і палітвязняў, якіх 11 месяцаў таму значна паболела ў нашай краіне. Ля Чырвонага касцёла ў Менску прагучалі рэлігійныя спевы і малітвы. Нагадаем, да супольнай малітвы можа далучыцца кожны – штодня а 20 гадзіне ля касцёла на плошчы Незалежнасці.

    Далей

  • Дашкевіч і Лобаў ужо 11 месяцаў за кратамі (фота)

    Дашкевіч і Лобаў ужо 11 месяцаў за кратамі (фота)

    18 лістапада спаўняецца 11 месяцаў з дня арышту старшыні “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча і кіраўніка менскай філіі МФ Эдуарда Лобава. Абодва хлопцы працягваюць утрымоўвацца ў турме, таму маладафронтаўцы рэгулярна інфармуюць людзей пра палітвязняў.

    Сёння менскія сябры МФ распаўсюдзілі некалькі соцень улётак з інфармацыяй пра зняволеных хлопцаў. Акцыя адбылася ў раёне кірмаша Камароўкі – улёткі былі скіданыя з дамоў-кукурузаў бліз кірмаша.

    Далей

  • Севярынец: “Удзячны Богу за ўнікальную адукацыю ў СІЗА КДБ”

    Севярынец: “Удзячны Богу за ўнікальную адукацыю ў СІЗА КДБ”

    Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by

    Павал Севярынец не гаворыць, а прапаведуе. Піша не артыкулы, а – маніфесты, ад якіх сумленнаму чалавеку будзе сорамна. Ён – самы чысты чалавек з усіх, каго я ведаю. Хоць у камендатуры вёскі Куплін пад Пружанамі (290 км ад Менску), дзе ён адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу, яму не дазволілі ўсталяваць бойлер (падарунак сяброў) – а памыцца ў лазню адпускаюць раз на тыдзень. Падчас нашай гутаркі я парадваўся, што пытанне пра Паўлава вяселле задаў апошнім – бо на ім ён сам і скончыў нашую гутарку. Далей

  • Партрэты Дашкевіча распаўсюджваюцца ў Менску (фота)

    Партрэты Дашкевіча распаўсюджваюцца ў Менску (фота)

    Маладафронтаўцы працягваюць распаўсюджваць партрэты старшыні “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча, які амаль год утрымоўваецца ў турме.

    Нагадаем, Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі арыштаваныя 18 снежня напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Хлопцаў абвінавацілі ў нападзе і збіцці мінакоў і прысудзілі турэмныя тэрміны – Дашкевіч мусіць адбыць 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў – 4 гады ў калоніі строгага рэжыму.

    Далей

  • Бяляцкаму прад’явяць новыя абвінавачанні

    Бяляцкаму прад’явяць новыя абвінавачанні

    У судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» абвешчаны перапынак да 16-га лістапада. Пра перапынак папрасіў пракурор Валеры Сайкоўскі . Ён папярэдзіў, што новае абвінавачваньне будзе “істотна адрозьнівацца да папярэдняга”.

    Прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч не выключаюць, што новае абвінавачаньне Бяляцкаму будзе зьвязанае з артыкулам пра дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Яны аргумэнтуюць свае здагадкі тым, што Бяляцкі не хавае, што праца “Вясны” працягваецца пасьля таго, як яе закрылі.

    Далей

  • Жодзіна: Свабоду Дашкевічу!

    Жодзіна: Свабоду Дашкевічу!

    Партрэты Зьмітра Дашкевіча з заклікам да вызваленьня зьняволенага лідэра МФ зьявіліся на выходных у Жодзіна.

    Маладафронтаўцы такім чынам выказваюць салідаранасьць з палітвязьнямі й заклікаюць да вызваленьнея апошніх закладнікаў рэжыму Лукашэнкі. Далей

  • Зьмітра Дашкевіча падтрымала інтэлігенцыя Расеі

    Зьмітра Дашкевіча падтрымала інтэлігенцыя Расеі

    У падтрымку палітычна зьняволенага старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча выступіла расейская інтэлігенцыя. Пісьменьнікі РФ накіроўваюць лісты ў абарону палітвязьня ў беларускі Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.

    Як піша ў лістах Зьміцер Дашкевіч, ён атрымаў лісты ад Аляксея Дзяўтчэнкі – заслужанага артысту РФ, каторы выступае ў сябе на радзіме за дэмакратычныя каштоўнасьці, і расейскай пісьменьніцы Ніны Катэрлі. Далей

  • Фотафакт: Палітвязень моліцца за палітвязняў

    Фотафакт: Палітвязень моліцца за палітвязняў

    Былы палітвязень Васіль Парфянкоў некалькі разоў наведаў малітву ля Чырвонага касцёла, якую штодня а 20 гадзіне вечара арганізоўвае грамадская ініцыятыва “Нельга забыць”. 

    Далей

  • Пракуратура: Дашкевічу незаконна адмаўлялі ў сустрэчах з адвакатам (фота)

    Пракуратура: Дашкевічу незаконна адмаўлялі ў сустрэчах з адвакатам (фота)

    Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей Парфёнаў паведаміў пра вынікі пракурорскай праверкі, зладжанай на падставе скаргаў грамадзкасці на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання палітвязня Змітра Дашкевіча ў Горацкай калоніі. 

    Паводле адказу пракуратуры, Змітру Дашкевічу беспадстаўна адмаўлялі ў спатканнях з юрыдычным абаронцам, а вось скаргі палітвязня на холад у карцары і на тое, што яму не дазвалялі трымаць пры сабе Біблію, былі прызнаныя неабгрунтаванымі. Прапануем поўны тэкст адказу пракуратуры:

    Далей

Старонка 5 з 21« Першая...34567...1020...Апошняя »