• Беларуская глыбіня. Усмешка Васьковіча

    Беларуская глыбіня. Усмешка Васьковіча

      Бывала, усміхнуся ім — яны не вераць, і святла твару майго яны не азмрочвалі.                                                                               (Ёў 29:24)

    Яўгена Васьковіча ведаюць усе бабулькі ў раёне. «Наш Жэня!» Калі сябры БХД паўтара года таму абыходзілі бабруйскія вуліцы Мінскую ды Кастрычніцкую, мне самому стала цікава, чаму 21-гадовы беларускамоўны актывіст-пачатковец карыстаецца такой папулярнасцю сярод «электарата». Аказалася — элементарна, Ватсан: Далей

  • Статкевіч: “Спадзяюся, Дашкевіч хутка будзе на волі”

    Статкевіч: “Спадзяюся, Дашкевіч хутка будзе на волі”

    Мікалай Статкевіч у лісьце Паўлу Севярынцу перадае прывітаньні старшыні МФ Зьмітру Дашкевічу.

    Сустаршыня БХД, палітвязень Павал Севярынец, які адбывае пакаранне за Плошчу-2010 на спецпасяленні ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, атрымаў першы за час перабывання на “хіміі” ліст са шклоўскай калоніі ад іншага палітзняволенага, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Далей

  • Севярынец: “Удзячны Богу за ўнікальную адукацыю ў СІЗА КДБ”

    Севярынец: “Удзячны Богу за ўнікальную адукацыю ў СІЗА КДБ”

    Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by

    Павал Севярынец не гаворыць, а прапаведуе. Піша не артыкулы, а – маніфесты, ад якіх сумленнаму чалавеку будзе сорамна. Ён – самы чысты чалавек з усіх, каго я ведаю. Хоць у камендатуры вёскі Куплін пад Пружанамі (290 км ад Менску), дзе ён адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу, яму не дазволілі ўсталяваць бойлер (падарунак сяброў) – а памыцца ў лазню адпускаюць раз на тыдзень. Падчас нашай гутаркі я парадваўся, што пытанне пра Паўлава вяселле задаў апошнім – бо на ім ён сам і скончыў нашую гутарку. Далей

  • Севярынец «стаў на шлях выпраўлення»

    Севярынец «стаў на шлях выпраўлення»

    Палітвязня рыхтуюць да вызвалення ці змены рэжыма адбыцця пакарання.

    Сёння атэстацыйная камісія камендатуры ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён) прызнала, што сустаршыня БХД Павел Севярынец «стаў на шлях выпраўлення». Далей

  • Фотафакт. Маці палітвязня моліцца пад сценамі турмы

    Фотафакт. Маці палітвязня моліцца пад сценамі турмы

    Таццяна Севярынец моліцца пад сценамі папраўчай калоніі №13, дзе адбывае двухгадовае зняволенне старшыня дэмакратычнай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцер Дашкевіч.

    Сын Таццяны, пісьменнік і палітык Павел Севярынец, за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асуджаны на тры гады абмежавання волі, адбывае пакаранне ў вёсцы Купліна Пружанскага раёна. Далей

  • Севярынец адмовіўся прызнаць віну ўзамен на перавод у Віцебск

    Севярынец адмовіўся прызнаць віну ўзамен на перавод у Віцебск

    «Калі я ў КДБ не прызнаваў сябе вінаватым на допытах, чаму тут буду вініцца?», — кажа Павел.

    Сустаршыня аргкамітэта партыі БХД палітвязень Павал Севярынец адмовіўся пісаць заяву аб пераводзе на «хімію» па месцы жыхарства. Ён адбывае два гады «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Паводле палітвязня, яму абяцалі змяніць месца адбыцця пакарання, калі б ён прызнаў віну: Далей

  • Севярынец пра СІЗА КДБ, “хімію” і інш. (відэа)

    Севярынец пра СІЗА КДБ, “хімію” і інш. (відэа)

    Павал Севярынец разам з Алесем Кіркевічам успамінае СІЗА КДБ, распавядае пра “хімію” і таямнічы візіт “людзей у чорных скуранках” з Пінску… Далей

  • Севярынец: як жыць?

    Севярынец: як жыць?

    Горадзенскі МФ 4 кастрычніка наведаў аднаго з заснавальнікаў нашай арганізацыі, сустаршыню БХД, літаратара, сучаснага палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае тэрмін “хіміі” у в. Куплін Пружанскага р-ну. Нацыянальны лідэр падзяліўся сваім поглядам на сітуацыю. Далей

  • Васьковіч: разам з Богам гатовы да ўсяго

    Васьковіч: разам з Богам гатовы да ўсяго

    Заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец атрымаў першы ліст ад зняволенага бабруйскага актывіста, шчырага каталіка Яўгена Васьковіча. Ліст да Паўла Севярынца пазначаны нумарам 3 з 4.

    У лісце Яўген Васьковіч паведамляе, што быў у карцары 6 разоў, правёўшы там у агуле 41 дзень “за Біблію і адмову ад маршыравання”. Актывіст піша, што пазнаёміўся з астатнімі палітвязнямі, якія ўтрымліваюцца ў адной калоніі з ім. Далей

  • Беларуская глыбіня

    Беларуская глыбіня

    Наколькі расійская душа шырокая, настолькі беларуская глыбокая. Піша палітвязень Павал Севярынец.

    Ён адкрывае глыбокае і стоенае, ведае, што ў змроку, і святло жыве з Ім.
    Даніла 2:22

    У турме адзін мудры чалавек сказаў мне: «Не пытай сябе ў няволі — «За што?». Спытай — «Дзеля чаго?».

    Дзеля чаго Госпад дае табе крыж часу і прасторы, новы пачатак каардынатаў у жыцці, новых людзей, новыя вобразы і падабенствы Свае? Чым ачысцяць, адновяць і напоўняць яны тваё сэрца? Далей

Старонка 3 з 41234