Польшча
-
Супрацоўнік Google: Праект S.O.P.A. капіюе самае дрэннае, што ўжо працуе ў Кітаі
Еўрарадыё запыталася ў супрацоўніка кампаніі Google пра тое, як S.O.P.A.і A.C.T.A паўплывае на сеціва і што такога страшнага ён утрымлівае. 18 студзеня кіраўніцтва ангельскай версіі сайта wikipedia.org адключыла свой партал на 24 гадзіны. Зроблена гэта было на знак пратэсту, бо ў гэты дзень праходзіла паседжанне Кангрэса ЗША, на якім мусілі абмяркоўваць законапраект Stop Online Piracy Act. Далей
-
Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы
Пасля плённай сустрэчы ў генпракуроры Польшчы, беларускія актывісты збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам міністэрства юстыцыі Польшчы.
5 студзеня на імя міністра юстыцыі Польшчы Яраслава Говіна паступіў зварот ад Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Маладога Фронту”, “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” і “Еўрапейскай Беларусі”. Далей
-
Праграму імя Каліноўскага дыскрэдытуюць?
Сёлетні з’езд удзельнікаў стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага не абышоўся без распіцця алкаголю ды паламанай мэблі ў гатэлі.
Госці з’езду аднак не выключаюць, што правакатары былі адмыслова падасланыя. Кажа адзін з гасцей з’езду каліноўцаў, дэмакратычны актывіст, адзін са стваральнікаў БНФ, Валер Сяднёў.
Сяднёў: “У мяне засталіся вельмі жахлівыя ўражанні. Не паспеў я прыехаць у Далей
-
Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе Правоў Чалавека (фота)
Маладафронтавец Іван Шыла правёў акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага на Кангрэсе правоў чалавека. Кангрэс праходзіў у Сілезкім універсітэце ў Катовіцах 8 снежня і быў цалкам прысвечаны праблеме правоў чалавека на постсавецкай прасторы.
Акцыю падтрымалі як шэраговыя студэнты універсітэта, так і вядомыя палітыкі і госці Кангрэса з розных краін. Далей
-
Варшава: Марш у Дзень Niepodległości
Марш у гадавіну Дня незалежнасьці Польшчы завяршыўся сур’ёзнымі беспарадкамі. На шэсьце, арганізаванае польскімі нацыяналістамі, прыехалі анархісты й антыфашысты, каторыя называлі марш ў гонар Дня незалежнасьці фашыстоўскім.
Зь беларускага боку былі заўважаны асобы з двух бакоў. Хтосьці ехаў, каб разам з польскімі правымі адсьвяткаваць Дзень незалежнасьці Польшчы й прыняць удзел у маршы. Іншыя прыехалі, “каб спыніць польскіх фашыстаў, бо ў Беларусі — тая ж праблема, а ў больш шырокіх маштабах — у Расеі,” Далей
-
Справа Бяляцкага не навучыла палякаў
Польскі судзьдзя зьбіраецца выехаць у Беларусь, каб атрымаць ад Пракуратуры РБ зацьвярджэньне фальшывых сьведчаньняў супраць Жукаўца.
У справе Жукаўца, каторая зараз у знаходзіцца ў судзе, у якасьці дакумантаў ды доказаў знаходзяцца толькі фальшыўкі, якія перадаў у польшчу беларускі бок. Па гэтых паперках было немагчыма судзіць Жукаўца. Калі іх перакладалі ў Беластоку на польскую мову, іх фальсіфікавалі, каб зрабіць Жукаўца вінаватым. Далей
-
Салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі ў Варшаве
Каля брамы Варшаўскага унівэрсітэта каля 20 беларусаў, вымушаных пражываць у Польшчы ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі, правялі акцыю салідарнасьці з палітвязнямі і іх сем’ямі.
«Сёньня, як і кожны месяц 16 чысла, мы прыйшлі, каб нагадаць пра тых людзей, якія зараз знаходзяцца ў турме, аб тых беларусах, над якімі ўжо 17 гадоў зьдзекуецца й каторых катуе рэжым Лукашэнкі. Прыйшлі ўспомніць тых,хто быў зьнішчаны гэтым рэжымам. Далей
-
Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг
Беларускія заўзятары не маюць права ўжываць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у Польшчы. Гэта вынікае з адказу польскай пракуратуры на заяву аб здзяйсненні злачынства ў дачыненні да групы беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгошчы.
Заяву ў польскую пракуратуру паступіла ад беларускага заўзятара Ігара Шчэкарэвіча.
Паводле супрацоўнікаў польскай пракуратуры бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Далей
-
Суддзя адмовіў Жукаўцу ў хадайніцтвах і пакараў штрафам
У Беластоку закончылася чарговае паседжанне па справе беларускага палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца. Суддзя Чэсны Шыманскі ў чарговы раз адмовіў Жукаўцу ва ўсіх яго хадайніцтвах. А за чарговую просьбу змяніць пракурора ў сваёй справе Жукавец атрымаў штраф памерам 1500 злотых, што складае амаль 500 даляраў ЗША. Дзіўным, па словах беларускага ўцекача, для яго быў і той факт, што яго хадайніцтва аб змене суддзі Шыманскага разглядаў сам Шыманскі, а гэта супярэчыць польскаму заканадаўству. Далей
-
Aкцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча ў Варшаве
10 верасьня 2011 году на цэтральным вакзале Варшавы, адбылася акцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча. Разгарнуўшы на пероне з якога адпраўляўся цягнік Варшава-Менск бел-чырвона-белыя сьцягі, актывісты «Зьвязу для дэмакратыі ў Беларусі» (ЗДБ) раздалі ўлёткі ў якіх было апісана беззаконьне з боку беларускага рэжыму ў адносінах да маладога палітыка. На зьдзіўленьне некаторыя людзі не былі ў курсе падзей і з цікавасьцю гутарылі з валанцёрамі. Палякі якія знаходзіліся па плятформе выказвалі сваю салідарнасьць, вугуквалі па-польску «Свабоду Беларусі!». Далей