• Пасьля 3 сутак арышту вызвалены Раман Васільеў

    Пасьля 3 сутак арышту вызвалены Раман Васільеў

    У мінулую сераду ў Жодзіна адбыліся чатыры затрыманьні людзей, якія гулялі ўвечары на плошчы Леніна ля ДК “БелАЗ” і адно, як бачна, мэтанакіраванае затрыманьне Рамана Васільева, які быў апрануты ў белую футболку з надпісам “Малады Фронт” і знаходзіўся на пляцоўцы ля Унівэрсаму “Цэнтральны”, па якім быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.

    З-за таго, што хлопец паводзіў абсалютна адэкватна й не праявіў аніякага непадпарадкаваньня пры затрыманьні “для паверкі ягонай асобы па спэцыялізаваных базах дадзеных” (як на пачатку тлумачылася міліцыянтамі), яго ў далейшым – абвінавацілі ў нецэнзурных выказваньнях.  Далей

  • Раману Васільеву — трое сутак арышту

    Раману Васільеву — трое сутак арышту

    У суботу вызваляецца маладафронтавец Раман Васільеў, затрыманы ў сераду падчас народных гуляньняў у Жодзіна.

    У сераду падчас маўклівай акцыі ў Жодзіна быў затрыманы маладафронтавец Раман Васільеў. Затрыманне адбылося ў краме, адкуль юнака павезлі ў РАУС. Хлопца спрабавалі прымусіць да асабістага дагляду, аднак ён адмовіўся ад правядзення дагляду без панятых. Міліцыянты, якія прынімалі у РАУСе затрыманых, паводзілі сябе вельмі груба, штурхаліся і пагражалі. Аб тым, як кваліфікавалася “правапарушэнне” распавеў сам Раман, які паспеў патэлефанаваць сябрам пасля затрымання:  Далей

  • “СЫХОДЗЬ!” — зь літарай “З”. На судзе не пераблытайце!

    “СЫХОДЗЬ!” — зь літарай “З”. На судзе не пераблытайце!

    Раману Васільеву далі другі штраф за графіці “Саша сыходзь” у памеры 492 тысяч рублёў ды абавязалі пакрыць судовыя выдаткі пемерам 52 тысяч рублёў.

    Як сказаў ісьцец ад ЖКГ, надпіс “Саша, сыходзь!” на фасадзе будынку дома быта “Рамонак” г. Жодзіна працавітыя супрацоўнікі ЖКГ зафарбоўвалі ўдваіх ажно напрацягу 6 гадзін.

    У мінулым іску было пазначана, што Раман нанёс адзін надпіс “Саша сыходь” (без літары “з”), але зазначалася аб спагнаньні шкоды, нанесенай некалькімі надпісамі. Далей

Старонка 5 з 512345