• Галоўны Фронт барацьбы: супраць імпэрыі (рэзалюцыя)

    Галоўны Фронт барацьбы: супраць імпэрыі (рэзалюцыя)

    13.09.2015
    0
    1 302
    , ,

    На парозе пятай пяцігодкі дыктатуры Беларусь стаіць перад вельмі вострай зьнешняй пагрозай – вялікай верагоднасьцю агрэсіі з боку Расейскай Фэдэрацыі. І як засьведчыла анэксія Масквой Крыма і ўчыненая ёю ж крывавая бойня на Данбасе, для расейскіх шавіністаў няма ніякіх бар’ераў – ні маральных, ні фізічных – у тым, каб напасьці на “брацкі”, як яны заяўляюць, народ, калі той народ раптам вырашыць, што ён сам гаспадар на сваёй зямлі. Далей

  • “Выбарам” – ігнор! Рэзалюцыя ІХ Зьезду МФ

    “Выбарам” – ігнор! Рэзалюцыя ІХ Зьезду МФ

    Выбарчая кампанія 2015 года выявіла няздольнасьць тытульнай апазіцыі да аб’яднаньня і выпрацоўкі адзінай стратэгіі. Гэта сьведчыць аб тым, што асабістыя інтарэсы і інтарэсы асобных партыяў ставяцца вышэй за інтарэсы Беларусі і ўсіх тых, хто прагне пераменаў. Далей

  • Каштоўнасны падмурак. Рэзалюцыя Зьезду МФ

    Каштоўнасны падмурак. Рэзалюцыя Зьезду МФ

    28.10.2013
    0
    1 433
    , ,

    Мы, дэлегаты VIII Зьезду Маладога Фронту, пацьвярджаем сваю прыхільнасьць статутным і праграмным прынцыпам МФ, на якіх заснавана нашая арганізацыя – нацыянальнай ідэі і хрысьціянскім прынцыпам – тым каштоўнасьцям, без якіх немагчымае адраджэньне Беларусі. Далей

  • Усходняе партнэрства — без дыктатара! Рэзалюцыя Зьезду МФ

    Усходняе партнэрства — без дыктатара! Рэзалюцыя Зьезду МФ

    У той час, калі ў Беларусі катуюць у турмах палітвязьняў, некаторыя эўрапейскія дый нават беларускія палітыкі заклікаюць запрасіць рэжым Лукашэнкі на саміт Усходняга партнэрства, што адбудзецца 28-29 лістапада ў Вільні.

    Мы заяўляем, што Беларусь, бясспрэчна, зьяўляецца неад’емнай часткай Эўропы і праграма Усходняга партнэрства – адзін з механізмаў вяртаньня нашай краіны на шлях законнасьці. Далей

  • Свабоду палітвязьням! Рэзалюцыя Зьезду МФ

    Свабоду палітвязьням! Рэзалюцыя Зьезду МФ

    Малады Фронт патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Акцэнтуем увагу на тым, што без патрабаваньня рэабілітацыі палітвязьняў, само па сабе патрабаваньне вызваліць палітвязьняў — толькі гандаль людзьмі: сёньня Лукашэнка прадасьць адных закладнікаў, заўтра набярэ іншых. Далей