• “Слава Нацыі, браты! Не зламаюць нас менты!”

    “Слава Нацыі, браты! Не зламаюць нас менты!”

    Сёньня ранкам у Менску, на пераскрыжаваньні вуліцы Бабруйскай і прашпекта Незалежнасьці, маладафронтаўцы вывесілі расьцяжку у падтрымку палітвязьня Сяргея Каваленкі. Расьцяжка зьмяшчала цытату , якую Каваленка казаў пад час “суду”: “Слава нацыі, браты! Не зламаюць нас менты!”.

    “Сёньняшні рэжым фактычна забівае Каваленку ў турме за яго мужнасьць, прынцыповасьць, адданасьць Беларусі. Інфармаваньне грамадзтва і маральная падтрымка – вось той мінімум, які мы можам робіць для палітзьняволеных. Далей

  • Чарговы нацыянальны сьцяг у Віцебску

    Чарговы нацыянальны сьцяг у Віцебску

    У пятніцу, 24 лютага, маладафронтаўцы вывесілі ў горадзе чарговы сьцяг салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. 

    Нацыянальнае беларускае палотнішча лунала між дамамі больш за тры гадзіны. Далей

  • Салідарнасьць з Каваленкам!

    Салідарнасьць з Каваленкам!

    Менскія маладафронтаўцы ідуць шляхамі легендарнага Мірона — вывешваюць сьцягі ў знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. У чацьвёрты дзень суду над палітвязьнем у Менску ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” зьявіўся  беларускі нацыянальны сьцяг. Далей

  • З’явілася версія сайта “Вясны” для мабільных прыладаў

    З’явілася версія сайта “Вясны” для мабільных прыладаў

    23.02.2012
    0
    1 169

    Цяпер наведвальнікі са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі могуць карыстаццааблегчанай версіяй сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна” – амаль без графікі і скрыптоў, якія звычайна робяць загрузку больш працяглай па часе і “з’ядаюць” трафік. Яна амаль цалкам захоўвае ўвесь функцыянал сайта, уключаючы паўнавартасны пошук. Далей

  • Акцыя Салідарнасьці з Іванам Шылам у Катавіцах

    Акцыя Салідарнасьці з Іванам Шылам у Катавіцах

    21 лютага ў Катавіцах адбылася акцыя салідарнасьці з адным з лідэраў Маладога Фронту, студэнтам мясцовага Ўнівэрсытэту Сілезіі,  Іванам Шылам. Нагадаем, што Іван Шыла быў арыштаваны 14 лютага спецназу каля офісу ПЭН-Цэнтру ў Менску перад уручэньнем прэміі “Люблю Беларусь”.

    У знак салідарнасьці з Іванам прадстаўнікі парталу “Усходні Карэспандэнт”, бюро эўрадэпутата Марка Мігальскага і Незалежнага Задзіночаньня Студэнтаў зарганізавалі акцыя насупраць рэктарату Ўнівэрсытэту Сілезіі . Далей

  • Ацыя салідарнасьці зь Іванам Шылам

    Ацыя салідарнасьці зь Іванам Шылам

    У аўторак, 22 лютага, на плошчы перад унівэрсытэтам, дзе навучаецца Іван Шыла, адбудзецца флэш-моб у падтрымку маладафронтаўца.

    На працягу некалькіх гадзін з 11:00 да 14:00, на плошчы перад будынкам рэктарату будуць растаўлены намёты зь інфармацыяй, стэнд, будуць раздавацца ўлёткі пра сітуацыю Івана. “Мы будзем заахвочваць студэнтаў надрукаваць паштоўкі, якія будуць адпраўленыя ў турму на Акрэсьціна,” — паведамляюць аднакурсьнікі Івана Шылы. Далей

  • Намінант прэміі Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

    Намінант прэміі Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

    Намінант прэміі “Люблю Беларусь!” накіраваў ліст да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі.

    Дэпутат заклікае польскіх дыпламатаў паўплываць на вызваленьне маладафронтаўца. Нагадаем, што 14 лютага Івана Шылу затрымалі міліцыянты каля сядзібы ПЭН-цэнтру. Гэта адбылося напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь”. Далей

  • Дапамажам Стасі, чалавеку якога мы любім!

    Дапамажам Стасі, чалавеку якога мы любім!

    Вы маеце шанец не прайсьці міма, ня быць абыякавымі й дапамагчы маладой мастачцы выйсьці з цяжкае хваробы!

    Наша сяброўка — менская студэнтка Наста Майстрэнка, маладая мастачка. Сябры ды знаёмыя часта называюць яе Стася. Ёй 22 гады. Яна, як і ўсе мы, любіць жыцьцё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб’ездзіла мноства музычных і мастацкіх фэстываляў. Як гаворыцца, лёгкая на ўздым. Далей

  • Прызнаць Малчанава, Крутога, Чыгілейчыка палітвязнямі!

    Прызнаць Малчанава, Крутога, Чыгілейчыка палітвязнямі!

    8 лютага 2012 адбылася чарговая сустрэча каарыдынацыйнай групы “За Волю”.

    Прысутнічала 37 чалавек, у тым ліку родныя палітзняволеных Марына Лобава, Валянціна Аліневіч, Таццяна Францкевіч, Аляксандр Дзядок, праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Кацярына Садоўская, журналіст-блогер Юрась Навіцкі,грамадскі актывіст Мікалай Казлоў, намеснік старшыні руха “Разам” Аляксандр  Макаеў ,былы палітвязень Васіль Парфянкоў і інш.

    Далей

  • Пачаў працу “Грамадскі трыбунал” па катаваннях у Беларусі

    Пачаў працу “Грамадскі трыбунал” па катаваннях у Беларусі

    1 лютага на сядзібе БНФ адбылась другая сустрэча каардынацыйнай групы “За Волю”. На гэтай сустрэчы было прапанавана распачаць грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі, ініцыяваць “Грамадскі трыбунал”.

    Удзельнікі сустрэчы паставілі сваей мэтай данесці да грамадства інфармацыю пра катаванні, якія ўжываюцца супраць людзей у турмах, калоніях, РАУСах нашай краіны, выкрыць вінаватых у катаваннях.
    Першая частка грамадскага Трыбунала прысвечана катаванням, пра якія 11.12.2011 распавялі ўсяму беларускаму народу па Беларускаму нацыянальнаму тэлебачанню. Гэты апошні твор Белтэлерадыекампаніі інакш, як катаванне супраць сямей Саннікава і Дашкевіча нельга назваць.
    Падчас прагляду роліка БТ удзельнікі Трыбунала звярнулі ўвагу на запіску,”маляву”, выкарыстанную “сцэнарыстамі”. Тэкст запіскі, якую даволі зразумела паказалі на экране, мы смаглі прачытаць. У запісцы -“маляве”наступныя словы:

    Далей

Старонка 10 з 18« Першая...89101112...Апошняя »