• Адзін дзень — і дзве страшныя навіны.

    Адзін дзень — і дзве страшныя навіны.

    У Паставах дзве малалетнія дзяўчыны закупілі піва «Крыніца моцнае» і, высмактаўшы па тры літра напою, пасварыліся і зладзілі панажоўшчыну. Вынік — адзінаццацігадовае дзіця зарэзала трынаццацігадовае. Далей

  • Адміністрацыя наваполацкай калёніі адмаўляе катаванні ў дачыненні Ліхавіда

    Адміністрацыя наваполацкай калёніі адмаўляе катаванні ў дачыненні Ліхавіда

    Намесніца старшыні “Маладога Фронту” Наста Палажанка атрымала адказ з адміністрацыі калёніі № 10 (Наваполацк), дзе адбывае пакаранне палітвязень Мікіта Ліхавід, на сваю скаргу датычна незаконных і гвалтоўных дзеянняў кіраўніцтва калёніі ў дачыненні хлопца.

    Наста Палажанка звяртала ўвагу на сталыя, беспрычынныя, жорсткія пакаранні Мікіты Ліхавіда ў выглядзе заключэнняў у карцар за тое, што юнак адмаўляецца выконваць некаторыя пункты правілаў унутранага распарадку калёніі – у прыватнасьці, называць сябе асуджаным і рабіць зарадку нароўні з іншымі вязнямі. Дзяўчына заклікала адміністрацыю калёніі праявіць чалавечнасць і спыніць катаванні ў дачыненні Ліхавіда.

    Далей

  • Зьміцер Дашкевіч — злосны парушальнік

    Зьміцер Дашкевіч — злосны парушальнік

    Адміністрацыя калёніі ў Горках надала палітвязьню, старшыню “Маладога Фронту” Зьмітру Дашкевічу статус “злоснага парушальніка парадку адбыцьця пакараньня”.

    Па неафіцыйнай інфармацыі Зьміцер Дашкевіч мае 2 спагнаньні, чаго дастаткова, каб стацца “злосным парушальнікам”. Першае зь іх – заключэньне ў карцар, пра што мы паведамлялі раней. У чым заключаецца другое спагнаньне пакуль невядома – гэта бліжэйшым часам будзе высьвятляць адвакат.  Далей

  • Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Маладому Фронту стала вядома, што ў сераду менскую турму на Валадарскага наведваў праваслаўны сьвятар. Аднак ён так і ня здолеў сустрэцца з Уладзімірам Яроменкам, які пісаў неаднаразовыя заявы на сустрэчы са сьвятаром.

    Прычынай адмовы ў спатканьні стаў той факт, што Уладзь да разгляду сваёй касацыйнай скаргі (які адбудзецца 15 ліпеня) зьяўляецца яшчэ падсьледным, не абвінавачаным, а значыць на спатканьне са сьвятаром патрэбны адмысловы дазвол ад Менскага гарадскога суду, у кампэтэнцыі якога знаходзіцца справа Яроменка.

    Натуральна, падобная адгаворка з боку адміністрацыі СІЗА № 1 зьяўляецца прамым парушэньнем свабоды сумленьня, якая гарантавана нашай Канстытуцыяй. Акрамя таго, стала вядома, што наведвае турму на Валадарскага толькі адзін праваслаўны сьвятар, якога ніхто не можа падмяніць, нават падчас ягонай хваробы ці адсутнасьці ў горадзе. Далей

Старонка 12 з 12« Першая...89101112