• Зьміцер Дашкевіч можа адзначыць дзень народзінаў у карцары

    Зьміцер Дашкевіч можа адзначыць дзень народзінаў у карцары

    Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч мусіў выйсьці з карцэра Глыбоцкай калёніі 13 ліпеня, але атрымаў дадатковае пакараньне яшчэ на некалькі сутак ізаляцыі. Далей

  • Дашкевіч кідае выклік сістэме

    Дашкевіч кідае выклік сістэме

    У адказ на магчымае завядзеньне новай крымінальнай справы палітычна асуджаны Зьміцер Дашкевіч напісаў 10 ліпеня начальніку калёніі дакумант, які зьдзекліва назваў “яўка з павіннаю”.

    Шостага ліпеня адміністрацыя папраўчай калёніі №13, дзе адбывае пакараньне лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч, падала матэрыялы на ўзбуджэньне крымінальнай справы за “невыкананьне рэжыму калёніі” (ч. 1 арт411  ККРБ) у сьледчы камітэт РБ. Далей

  • Палітпрызыўнік Мускі: Прысягу прымаць ня буду!

    Палітпрызыўнік Мускі: Прысягу прымаць ня буду!

    Сёньня ў судзе Нясвіскага раёну актывіст “Маладога фронту” Міхаіл Мускі, які месяц таму гвалтоўна быў адпраўлены ў войска пасьля некалькіх адміністрацыйных арыштаў, заявіў, што адмаўляецца прымаць вайсковую прысягу. Па выніках працэсу судзьдзя Марына Данаева пазоў прызыўніка да ваенкамату адхіліла. Далей

  • Новая тактыка палітычных рэпрэсіяў

    Новая тактыка палітычных рэпрэсіяў

    Прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў заявілі пра пачатак кампаніі салідарнасьці з маладафронтаўцамі, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты ў турме на Акрэсьціна.

    Актывістаў затрымліваюць і судзяць паводле стандартных абвінавачаньняў у нецэнзурнай лаянцы. Далей

  • Бясконцыя «суткі». Запрашаем на круглы стол заўтра а 12:00!

    Бясконцыя «суткі». Запрашаем на круглы стол заўтра а 12:00!

    30 траўня а 12-й гадзіне ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3 адбудзецца круглы стол, прысвечаны кампаніі салідарнасці з маладафронтаўцамі.

    Лічым, сітуацыя дужа небясьпечная для будучыні апазыцыі. Запрашаюцца ўсе палітыкі, беларуская інтэлігенцыя, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, юрысты, проста неабыякавыя грамадзяне, якія хвалююцца за моладзь, якія нязгодныя мірыцца з гвалтам і беззаконнем гэтай улады.

  • «Покуль ня зьедзе Пуцін — будзеце сядзець!»

    «Покуль ня зьедзе Пуцін — будзеце сядзець!»

    Трое маладафронтаўцаў ня вызваліліся пасьля адмінстратыўных арыштаў і застаюцца ў закладніках рэжыму да сканчэньня візыту Уладзіміра Пуціна.

    Па заканэньні тэрміну, маладафронтаўцы нават ня выйшлі самастойна за сьцены ізалятару — іх адразу прывезьлі ў суд і далі новыя “суткі”. Па пратаколам, зь бюракратычнага боку, усё выглядае законна, хоць і дзіўна: вызваліўся, выйшаў з ЦІП незаўважаным паплечнікамі, якія стаялі ля дзьвярэй, паехаў у Малінаўку, мацюгнуўся — і зноў на Акрэсьціна ў ізалятары. Далей

  • Васільева арыштавалі на новыя 12 сутак

    Васільева арыштавалі на новыя 12 сутак

    Калі ня ўлічваць выходныя, што прайшлі да суду, то Раману Васільеву засталося сядзець 10 сутак — акурат столькі далі нявызваленым раней Уладзімеру Яроменку й Зьмітру Крэмянецкаму. Турэмная матэматыка рэжыму, відаць, на выходныя не зважае.

    26 траўня сябра “Маладога фронту” Раман Васільеў павінен быў выйсці на волю пасля адбыцця 12-суткавага арышту за вывешванне нацыянальнага сцяга ў гадавіну рэферэндуму аб змене сімволікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам Далей

  • Уладзіміра Яроменка пакаралі 10 суткамі

    Уладзіміра Яроменка пакаралі 10 суткамі

    24 траўня Уладзіміра Яроменка даставілі ў суд Маскоўскага раёну з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, адкуль яго павінны былі вызваліць яшчэ ўчора ўвечары.

    Аднак замест вызвалення на Уладзімера Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па ртыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Далей

  • Зьнік Уладзімер Яроменак!

    Зьнік Уладзімер Яроменак!

    Юнак мусіў вызваліцца сёньня а 16:00 зь ізалятару па завулку Акрэсьціна ў Менску.

    Паплечнікі чакалі яго з 15:00,  аднак да 17:00 маладафронтавец не зьявіўся. З 16-ай гадзіны ўсе дзяжурныя паведамлялі, што Яроменак “освободился по времени”. Аднак на пытаньне, ці бачылі вы як ён выходзіў, міліцыянт сарамліва маўчаў. Далей

  • Уладзімера Яроменка наведаў чэкіст

    Уладзімера Яроменка наведаў чэкіст

    Падчас гутаркі супрацоўнік КДБ сказаў юнаку: «Вы яшчэ доўга ня выйдзеце з сутак!».

    Сёньня маладафронтаўца Уладзімера Яроменка, які з 16 траўня адбывае суткавы арышт, у ізалятары наведаў супрацоўнік КДБ. Скаціна ў пагонах выказвала пагрозы ў адрас маладафронтаўцаў. Далей

Старонка 4 з 12« Першая...23456...10...Апошняя »