• Савет Рэспублікі: “Артыкул 193.1 ахоўвае правы чалавека”

    Савет Рэспублікі: “Артыкул 193.1 ахоўвае правы чалавека”

    Каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін і адзін з кіраўнікоў “Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі” (Асамблеі НДА) Сяргей Лісічонак  працягваюць атрымліваць лісты зь дзяржаўных установаў на свае звароты з просьбай патлумачыць:  хто адказны за ініцыяваньне адмены артыкулу 193.1. Крымінальнага кодэксу.

    Уцямных адказаў так і няма. Чыноўнікі перанакіроўваюць грамадзкіх актывістаў адзін да аднаго. Да прыкладу, у ліьсце Савета Рэспублікі за подпісам намесьніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству й дзяржаўнаму будаўніцтву Мароза Л.Ф. увогуле адзначаецца, што “артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь разам зь іншымі нормамі Закона зьяўляецца прававым сродкам барацьбы са злачынствамі, якія парушаюць канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў, а таксама парадак і бясьпеку ў грамадзтве”. Далей

  • Ці скасуюць антыканстытуцыйны 193.1?

    Ці скасуюць антыканстытуцыйны 193.1?

    Палата прадстаўнікоў паабяцала выкарыстоўваць заключэньне венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193.1 крымінальнага кодэксу ў сваёй дзейнасьці.

    25 лістапада каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін і кіраўнік Выканаўчага бюро Асамлеі НДА Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай камункацыі. Далей